Бену

Бену
Бену
Бену
Бог вечнасці і адраджэння
Міфалогія Старажытнаегіпецкая
Пол мужчынскі пол
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бе́ну (Бен-Бен, ад егіп. «Бен» — «узнікаць») — у егіпецкай міфалогіі бог бессмяротнасці і адраджэння ў выглядзе чаплі.

У егіпецкай міфалогіі

Бену з сонечным дыскам на галаве
Бену на камяні Бенбен

Па адной версіі Бену ўзнік яшчэ да стварэння свету з воднага хаосу на камені-абеліску Бен-Бен, адкуль паходзіць і эпітэт птушкі — «той, хто ўзнік сам з сябе». Фетышамі Бену з'яўляліся валун Бен-Бен і дрэва Ішэд, на якім ён быццам жыў. Другі варыянт міфа сцвярджае, што Бену пралятаў над першародным акіянам і сеў на валун Бен-Бен, які вырас з-пад вады. Яго крык разарваў цішыню і сімвалізаваў пачатак стварэння свету. Яго крык адзначыў, што павінна быць у свеце, і чаго нельга дапусціць.

Па іншай версіі, нарадзіўся з сакральнага агню, што зіхацеў у храме бога Ра. па трэцяй версіі ўзнік з сэрца памерлага бога Асірыса, з-за чаго лічыўся яго душой (рэінкарнацыяй) і быў звязаны з культам памерлых. Амулеты з выявай Бену павінны былі дапамагчы памерламу ўваскрэснуць у замагільным свеце (Дуаце). Называўся таксама душой бога Ра. Сімвалічным знакам, які азначаў птушку, карысталіся пры напісанні імя бога сонца.

Па легендзе Бену кожную раніцу паказваецца ў выглядзе сонца. Гэтае параўнанне прывяло да таго, што Бену зрабіўся богам перыядычный смерці і адраджэння з попелу, богам вечных цыклаў. Некаторыя тэксты вылучаюць двух багоў-птушак: першую ў выглядзе чаплі, від другой цяжка ідэнтыфіцыраваць: самі ягіпцяне называлі яе Рэх («Чырвоная»). Чапля была сімвалам сонечнага году і адраджалася з попелу кожные 365 дзён, а Рэх — сімвалам «трапічнага году» — цыкла, які цягнуўся 26 000 гадоў. У абодвух выпадках гэтыя цыклы былі відамі вяртання света з цемры, гадавога і вялікага цыклічнага вяртання сонечнага бога да месца свайго нараджэння.

Цэнтрам ушаванання Бену быў Геліёпаль. Яго малявалі ў выглядзе чаплі ў галаўным уборы з пер'ем, радзей — у выглядзе чалавека з птушынай галавой.

У антычнай традыцыі

У антычных аўтараў Бену атрымаў імя Фенікс. Рэх-Бену апісаны Макробіем як бог-птушка, якая жыве 660 гадоў, а затым адраджаецца. Іншыя аўтары «падоўжылі» яго жыццё да 1460 гадоў. Пліній Натураліст апісвае Рэха як вялікую птушку з залатымі і пурпурнымі крыламі і доўгім, сінім хвастом. Па іх звестках, Фенікс, калі адчувае хуткі канец, будуе сабе ахвярны алтар, на якім спальвае сябе. У попеле народжваецца чарвяк, які расце і ператвараецца ў новага Фенікса.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!