Другі пераходны перыяд, ці Другая пераходная эпоха — смутны час у гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 18—16 стст. да н.э., час праўлення XIV—XVII дынастый.
Негатыўным вынікам ліквідацыі Сенусертам III спадчыннасці дзяржаўных пасад стаў арганізацыйны хаос, які праявіўся пасля смерці апошняга фараона XII дынастыіАменемхета III. Нестабільнасць цэнтральнай улады пад канец праўлення XIII дынастыі і паяўленне паралельнай XIV дынастыі выклікала аслабленне Егіпта.
Каля 1650 да н.э. краіна трапіла ў залежнасць ад семіцкіх плямён гіксосаў, якія заснавалі сталіцу ва ўсходняй частцы дэльты Ніла (Аварыс) і панавалі як XV і XVI дынастыі.
У сярэдзіне 16 ст. да н.э. фіванскія ўладары перамаглі гіксосаў і зноў аб’ядналі краіну.