Егіпталогія

Комплексная навука • Усходазнаўства
Егіпталогія
‘Улю́м аль-масрыя́т
Жан Франсуа Шампальён — заснавальнік егіпталогіі.Говард Картэр даследуе саркафаг фараона Тутанхамона. Грабніца KV62 каля Луксора, 1923 г.
Егіпецкі музей. Каір.«Разецкі камень». Брытанскі музей.Гліняны посуд егіпцян. Ілюстрацыя з «Апісання Егіпта». XIX стагоддзе.
Прадмет
вывучэння
усе аспекты цывілізацыі
Старажытнага Егіпта
Перыяд
зараджэння
пач. XIX стагоддзя (традыцыйная дата —
22 верасня 1822 г.)
Асноўныя
кірункі
гісторыя, лінгвістыка,
археалогія
Дапаможныя
дысцыпліны
эпіграфіка, палеаграфія, папіралогія, дэматалогія, капталогія
Цэнтры
даследаванняў
У Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Польшчы і АРЫ
Егіпталогія на Вікісховішчы

Егіпталогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае мову, культуру і гісторыю Старажытнага Егіпта.

Гістарычны нарыс

Да канца XVIII стагоддзя веды аб Старажытным Егіпце былі бессістэмнымі і засноўваліся на некрытычным прыняцці звестак са старажытнагрэчаскіх крыніц (Горапалон, Герадот і інш.). Новая хваля цікавасці да Егіпта і яго культуры ўзнялася ў выніку Егіпецкай экспедыцыі Напалеона, падчас якой яго суправаджалі мастак Віва-Дэнон і калекцыянер Дравеці, якія шмат зрабілі для папулярызацыі Старажытнага Егіпта ў Еўропе. Матывы старажытнаегіпецкага мастацтва сталі атрыбутам стылю ампір, а адною з граней эпохі рамантызму стала мода на ўсё егіпецкае (егіптаманія).

Найбольш значным вынікам Егіпецкай экспедыцыі стала адкрыццё Разецкага каменя — двухмоўнага грэка-егіпецкага надпісу, над дэшыфроўкай якой беспаспяхова працавалі семітолагі Сільвестр дэ Сасі, Томас Юнг, Давід Окерблад і іншыя. Ім удалося зразумець, што частка знакаў егіпецкага пісьма адлюстроўвала не словы, а гукі, аднак яны праігнаравалі кансанантны характар егіпецкага пісьма (што выглядае асабліва дзіўным, улічваючы тое, што ўсе яны былі семітолагамі, добра знаёмымі з кансанантнымі пісьменнасцямі).

Пачаткам навуковай егіпталогіі прынята лічыць публікацыю Ж. Ф. Шампальёна 14 верасня 1822 г. «Пісьма да спадара Дасье», у якім упершыню ў еўрапейскай навуковай традыцыі дакладна апісвалася сістэма старажытнаегіпецкага іерагліфічнага пісьма. З адкрыццём Шампальёна пачаўся бурны рост маладой навукі.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!