Віталь Венядзіктавіч Шчэрба

Віталь Венядзіктавіч Шчэрба
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 13 студзеня 1972(1972-01-13) (52 гады)
Грамадзянства
Рост 169 см
Вага 78 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (нар. 13 студзеня 1972, Мінск) — беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).

Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія), бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіяд (1993, 1995).

У 1992 МАК узнагародзіў Віталя Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартсмен года. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорта і турызму Беларусі, член нацыянальнай зборнай каманды па спартыўнай гімнастыцы.

З 1996 жыве ў ЗША (г. Лас-Вегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнер зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы.

Віталь Шчэрба скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 1997 пасля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзення з матацыкла.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!