«Фо́рэст Гамп» (англ.: Forrest Gump) — дзявяты фільм рэжысёра Роберта Земескіса. Выйшаў на экраны ў 1994 годзе. Найбольш паспяховы фільм рэжысёра як сярод гледачоў (першае месца па зборах у 1994 годзе), так і сярод крытыкаў і прафесійных кінематаграфістаў (38 узнагарод, уключаючы 6 прэмій «Оскар»).
У цэнтры дзеяння фільма знаходзіцца галоўны герой — Форэст Гамп (сугучна з анг. forest gump, то бок «дурань з лесу») з выдуманага горада Грынбоу, штат Алабама. Сюжэт пачынаецца дзяцінствам героя і скончваецца тым, як ён адпраўляе ў школу свайго сына. Па ходзе фільма Форэст прымае ўдзел у важнейшых падзеях амерыканскай гісторыі другой паловы XX стагоддзя.[15]
У беларускай агучцы фільм выйшаў у 2017 годзе[16].