«Чалавек на ўсе часы» (англ.: A Man for All Seasons) — брытанская гістарычная драма, знятая Фрэдам Цынеманам у 1966 годзе паводле аднайменнай п’есы Роберта Болта. Распавядае пра святога Томаса Мора, які, будучы ў XVI стагоддзі лорд-канцлерам Англіі, адмовіўся ўхваліць развод караля Генрыха VIII, не пабаяўся аддаць жыццё за свае рэлігійныя перакананні.
Карціна заваявала дзве прэміі Маскоўскага кінафестывалю (1967), шэсць прэмій «Оскар» (1967), сем прэмій BAFTA (1968) і мноства іншых узнагарод.
Крыніцы
↑ абPerson Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 1 ліпеня 2023.