«Англійскі пацыент» (англ.: The English Patient) — драматычны фільм 1996 года аўтара сцэнарыя і рэжысёра Энтані Мінгелы. Карціна заснавана на аднайменным рамане Майкла Андатжэ, за які ён у 1992 годзе атрымаў Букераўскую прэмію. Пісьменнік цесна супрацоўнічаў з кінакампаніяй падчас стварэння фільма і заявіў, што ён задаволены тым, якім атрымаўся фільм. 8 ліпеня 2018 года Майкл Андатжэ стаў лаўрэатам «Залатога Букера», раман прызнаны найлепшым з твораў, якія за апошнія 50 гадоў удастойваліся Букераўскай прэміі.