«Касабланка» (англ.: Casablanca) — галівудская рамантычная кінадрама 1942 года, пастаўленая рэжысёрам Майклам Кёртысам, з Хамфры Богартам і Інгрыд Бергман у галоўных ролях. Дзеянне фільма разгортваецца ў пачатку Другой сусветнай вайны ў мараканскім горадзе Касабланка, які знаходзіўся ў той час пад кантролем вішысцкай Францыі. Сюжэт засяроджаны на ўнутраным канфлікце чалавека, якому даводзіцца выбіраць паміж абавязкам і пачуццём, паміж каханай жанчынай і неабходнасцю дапамагчы ёй і яе мужу, лідару руху Супраціву, бегчы з Касабланкі для працягу барацьбы з нацыстамі.
Зноскі
↑ абPerson Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 чэрвеня 2022.