«З гэтага часу і назаўжды» (англ.: From Here to Eternity) — чорна-белая драма рэжысёра Фрэда Цынемана з Бертам Ланкастэрам, Мантгомеры Кліфтам і Фрэнкам Сінатрай у галоўных ролях, апавяданне буднях салдат напярэдадні нападу на Пёрл-Харбар. Знята па аднайменным бэстсэлеры (1951) Джэймса Джонса. Уваходзіць у дзясятку самых касавых галівудскіх фільмаў 1950-х. Фільм быў намінаваны на 13 «Оскараў» і атрымаў 8 статуэтак, у тым ліку за Найлепшы фільм года.