«Тэрмінатар 2: Судны дзень» (англ.: Terminator 2: Judgment Day) — амерыканскі баявік рэжысёра Джэймса Кэмерана, зняты ў 1991 годзе. Карціна — працяг «Тэрмінатара», што быў зняты ў 1984 годзе.
У жніўні 2017 года зноў выйшаў на вялікія экраны ў абноўленным 3D-фармаце.
Першы 3D-фільм у беларускай агучцы. Перакладзены праектам «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі A1. Прэм’ера беларускамоўнай версіі адбылася ў Мінску 23 мая 2019 года[10].