«Індыяна Джонс і храм лёсу» (англ.: Indiana Jones and the Temple of Doom) — амерыканскі прыгодніцкі фільм, з элементамі трылера, зняты ў 1984 годзе рэжысёрам Стывенам Спілбергам. Другі фільм серыі фільмаў пра прыгоды археолага і шукальніка прыгод Індыяны Джонса, у выкананні Харысана Форда. Прыквел першага фільма серыі «Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга». Восьмы поўнаметражны фільм, выпушчаны кампаніяй «Lucasfilm». На сцэнар фільма аказаў уплыў класічны фільм «Ганга Дын» 1939 года[12][13].