Першапачаткова назва Мёраў адносілася да возера, якое на старых картах называецца «Мёры» (цяпер — возера Мёрскае).
Вядомая з 1514 г. назва Мёраў — маёнтак «Мярэя» (Мерея) перагукаецца з балцкай назвай дняпроўскай рэчкі Мярэя[5] (цячэ па тэрыторыі Горацкага і Дубровенскага раёнаў).
Корань Mer- / Mor- мае значэнне «стаячая вада» і суадносіцца з літоўскім marios «затока»[6]. Гэты корань у літоўскіх гідронімах Mera, Meraitis (у Швянчоніскім раёне).
У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[7], літоўскіх Asveja, Roveja[8], у назве возера Асвея. Блізкія яму пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.
Гісторыя
Перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
У пісьмовых крыніцах упамінаюцца пад 1514 годам як маёнтак Мярэя Браслаўскага паветаВялікага Княства Літоўскага. Як маёнтак Мёры называюцца ў попісе літоўскага войска 1567 года. У 1644 годзе тут стаяў праваслаўны манастыр, які ў 1690 годзе М. Мірскі падараваў уніятам. У 1691 годзе пабудаваны касцёл. У XVIII стагоддзі існавала 5 маёнткаў пад назвай Мёры. Гэтыя маёнткі належалі Мірскім, Перасвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зяновічам, Пуцятам.
У складзе Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Мёры адышлі да Расійскай імперыі як мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага паветаМінскай, а з 1842 года Віленскай губерняў. У 1866 годзе тут адкрыта народная школа. У 1886 годзе насельніцтва мястэчка складала 110 жыхароў. Тут стаялі 3 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы. У канцы XIX стагоддзя дзейнічалі 2 школы. У 1903 годзе ў Мёрах 145 жыхароў, вучылішча, царкоўнапрыходская школа.
У 1918 годзе Мёры акупіравалі германскія войскі, у 1919—1920 гадах яны былі заняты польскімі войскамі.
Увосень 1939 года Мёры далучаны да БССР. 3 15 студзеня 1940 года яны цэнтр Мёрскага раёна Вілейскай вобласці.
Другая сусветная вайна
У Вялікую Айчынную вайну 3 ліпеня 1941 года Мёры акупіравалі нацысцкія захопнікі. За перыяд акупацыі гітлераўцы загубілі ў Мёрах 662 чалавек. 2 чэрвеня 1942 года было ліквідавана 779 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці з гета. Прыкладна 70—80 чалавек атрымалася збегчы[9]. 4 ліпеня 1944 года войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту і партызаны вызвалілі Мёры ад захопнікаў.
Забудаваны Мёры пераважна 1-павярховымі дамамі, будуюцца і 2—5-павярховыя. Першы генеральны план гарадскога пасёлка складзены ў 1971 годзе. 7 студзеня 1972 года Мёрам нададзены статус горада[11]. У 1980 годзе распрацаваны наступны генеральны план забудовы горада. У горадзе ўтворана набярэжная. Прамысловая зона размешчана ў паўночна-заходняй і ўсходняй частках.
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1903 год — 145 чал.; 1927 год — 422 чал.; 1959 год — 1,9 тыс. чал.; 1970 год — 5,7 тыс. чал.[12]; 1995 год — 9,5 тыс. чал.[12]
XXI стагоддзе: 2006 год — 8,9 тыс. чал.; 2009 год — 8,7 тыс. чал.; 2016 год — 8 052 чал.[13]; 2017 год — 8 001 чал.[4]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, камбікормавай, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.
Адукацыя і культура
2 сярэднія, 1 базавая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў, Дом дзіцячай творчасці, Дом культуры, 2 бібліятэкі, Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей.
Спорт
Дзейнічае фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мёры», Мёрская ДЮСШ, ФК Мёры.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Міёры.
↑Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.
↑Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 211, 204.
↑В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
↑A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280.
↑Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 7 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 7 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 2 (1340).
Міёры // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 479. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Ліст карты N-35-20. выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)