Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)

Даўгінаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Даўгінава
Дата ўтварэння 9 ліпеня 1965
Дата скасавання 16 верасня 2010
Насельніцтва (2009) 1 112
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Даўгі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгінава.

Гісторыя

9 ліпеня 1965 года цэнтр Лявонпальскага сельсавета перанесены ў вёску Даўгінава, сельсавет перайменаваны ў Даўгінаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Даўгінаўскага сельсавета 66 населеных пунктаў[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узменскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны)[4]. 13 красавіка 2006 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава)[5]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар Калачова[6]. 17 мая 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Узмёны[7]. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі[8].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1112 чалавек[9], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякі[10].

Населеныя пункты

20 чэрвеня 2008 года быў ліквідаваны хутар Калачова[11].

Да моманту далучэння ў 2004 года населеных пунктаў Узменскага сельсавета ў склад Даўгінаўскага сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:

Да моманту перадачы ў склад Павяцкага сельсавета ў 2006 годзе да Даўгінаўскага сельсавета таксама належалі наступныя населеныя пункты:

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 51. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 апреля 2006 г. № 173 Об изменении границ Долгиновского и Повятского сельсоветов Миорского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 24 красавіка 2020.
  6. Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов
  7. Решение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!