Павяцкі сельсавет

Павяцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 64 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Павяцце
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 158
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Павя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Павяцце.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Друйскага пассавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антанова, Баркі, Верасянка, Дзярыпарты, Дубоўка, Ідолта, Мілашова, Мінаўты, Рудакі, Рыбачкі, Сталяроўшчына, Тычкі і Якужы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Аляксандраўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына)[2]. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Варанькі, Дабравольшчына, Застарынцы, Панізнікі, Разаліна, Сочнева, Узгон і Чарняўцы), населеныя пункты Паршэлева і Суромшчына перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Друйскага пассавета[3]. 18 мая 1963 года ў склад сельсавета з Друйскага пассавета перададзены 36 населеных пунктаў (Антанова, Аўсюкі, Бабарыкі, Баркі, Белае Возера, Дзярыпары, Дубоўка, Ермалова, Ідолта, Казакова, хутар Казакова, Каменка, Леснічоўка, Мілашова, Мінаўты, Новае Сяло, Паршэлева, Пруднікі, Пустынькі, Рубеж-Стайкі, Рудакі, Рыбачкі, Рыжыя, Савуці, Стайкі, Сталяроўшчына, Суднікі, Суромшчына, Сухарэўшчына, Тычкі, Урбанава, Цілеўшчына, Шалціны, Шаркелі, Шнуркі і Якужы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 59 населеных пунктаў[5]. 5 ліпеня 1983 года ў склад Якубаўшчынскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Варанькі і хутар Застарынцы)[6]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)[7]. 13 красавіка 2006 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава)[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1741 чалавек[9], з іх 88,7 % — беларусы, 6,7 % — палякі, 3,3 % — рускія[10]; паводле перапісу 2019 года — 1158 чалавек[11].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 апреля 2006 г. № 173 Об изменении границ Долгиновского и Повятского сельсоветов Миорского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 20 красавіка 2020.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!