Назва паселішча пайшла ад назвы возера Лепель (пазней Лепельскае). Паводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, першапачаткова корань гучаў як Lēpja, назва звязаная з латышскім lēpa "вадзяная лілія", літоўскім lėpis "Calla palūstris (Белакрыльнік балотны)".[4]
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1439 годзе, як вёска і маёнтак Лепель на востраве Лепельскага возера. У 1558—1583 гг. тут існаваў Лепельскі замак, а ў 1563 годзе паселішча атрымала статус горада. Размяшчалася на востраве і заходнім беразе возера (цяпер вёска Стары Лепель). У 1586 годзе Л. І. Сапега заснаваў за тры кіламетры ад Лепеля ў вёсцы Белай мястэчкаБелы Лепель або Новы Лепель (цяпер горад Лепель), куды быў перанесены гандлёвы цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцёл. Перададзены Сапегамі аднаму з віленскіх кляштароў. З 1793 г. у складзе Расіі, цэнтр Лепельскага павета.
У 1797—1807 гг. каля Лепеля створана Бярэзінская водная сістэма. У 1805 г. Лепель перададзены ў казну. У 1821 г. у Лепелі адкрыта аптэка, у 1830 годзе — 4-класнае вучылішча. Горад моцна пацярпеў ад пажару ў 1833 годзе. У 1835 годзе складзены генеральны план, паводле якога Лепель падзяляўся на цэнтр і 26 кварталаў. У 1841-44 гг. быў пабудаваны мураваны праваслаўны сабор, у 1857-76 гг. у цэнтры пастаўлены мураваны касцёл Святога Казіміра. У 1860 годзе быў скарэкціраваны генеральны план 1835 года. Лепель быў падзелены на 30 кварталаў і 4 плошчы. У 1864 годзе у горадзе больш за 2 тысячы жыхароў, стаялі 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сінагогі, 38 мураваных і 562 драўляныя дамы, працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні. У 1893 годзе ў горадзе была заснавана метэастанцыя. 3 1902 годзе працавала настаўніцкая бібліятэка. Паводле перапісу 1897 года, у Лепелі налічвалася 6284 жыхары, было 800 драўляных, 10 мураваных дамоў. У пачатку 20 стагоддзя стаялі 772 дамы, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных устаноў, у тым ліку жаночае Марыінскае вучылішча. Штогод тут праводзіліся 4 кірмашы.
3 1924 годзе ў БССР, стаў цэнтрам Лепельскага раёна. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя. У 1935-38 гадах горад быў цэнтрам Лепельскай акругі. У 1938-41 гадах у Лепелі дзейнічаў калгасна-саўгасны тэатр.
У Вялікую Айчынную вайну ў Лепелі і раёне нацысты знішчылі 5229 чалавек. Дзейнічала антыфашысцкае падполле.
У Лепелі працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Лепельская ГЭС. Гасцініца. Дом паляўнічага.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Лепель // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 421. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.