Маё́нтак (польск.: majątek) — агульная назва землеўладання з панскай гаспадаркай (жылыя і гаспадарчыя будынкі, прадпрыемствы і г.д.) у феадальным і капіталістычным грамадствах.
Маёнткі падзяляліся на дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і царкоўныя[1].
Часта маёнткам называюць валоданне шляхты і заможных прадстаўнікоў іншых класаў да пачатку XX стагоддзя.
Маёнтак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 453. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.