Асве́я[3] — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс. Насельніцтва 987 чал. (2022).
Назва ад назвы Асвейскага возера (возера Асвея), якая мае балцка-літоўскае паходжанне і звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла». Далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь»[4].
Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзе[5]. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.
У Асвеі ў 1974 годзе этнамузыказнаўцай Зінаідай Мажэйка запісана калядка «Ішла каляда да з вечара»[15].