Расі́я, сустракаецца таксама Расе́я (руск.: Россия), афіцыйная назва Расі́йская Федэра́цыя (руск.: Российская Федерация) — дзяржава, размешчаная ва Усходняй Еўропе і паўночнай частцы Азіі. Расія — найбуйнейшая па плошчы дзяржава свету (17 075 063 км² або 11,46 % (1/9) плошчы ўсёй сушы Зямлі, або 12,65 % (1/8) заселенай чалавекам сушы, што амаль удвая больш, чым плошча Канады, якая займае другое месца).
Назва
Назва Расі́я паходзіць ад этноніма Русь у грэчаскай агаласоўцы і пачала ўводзіцца ва ўжытак вялікімі князямі маскоўскімі з канца XV ст[крыніца?]. У беларускай мове сустракаецца таксама варыянт Расе́я. Варыянт Расея, па думку навукоўцаў, магчыма, прыйшоў з дыялектаў рускай мовы, або ад розных беларускіх фанетычных працэсаў — паводле той самай мадэлі, што і беларускія народныя формы імён Аўдакея і Захвея/Сахвея ад Еўдакія і Сафія. Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы, словы Расея, расейскі, расеец не нясуць абразлівай семантыкі.
На частцы тэрыторыі сучаснай Расіі ў 1-м тысячагоддзі н.э. існавалі: Баспорская дзяржава (Баспорскае княства), Скіфская дзяржава. На асноўнай тэрыторыі еўрапейскай Расіі жылі балцкія і фіна-вугорскія плямёны. У 552—745 гадах частку тэрыторыі Расіі ў верхнім цячэнні Волгі паміж Чорным і Каспійскім марамі займала дзяржава плямённага саюзу цюркаў — Цюркскі каганат. Ад сярэдзіны VII да X стагоддзя ў ніжнім цячэнні Волгі, на Паўночным Каўказе, у Прыазоўі ляжала дзяржава Хазарскі каганат, якая стрымлівала набегі качэўнікаў з Азіі. Ад пачатку VIII стагоддзя да 926 года на Далёкім Усходзе існавала дзяржава Бахай.
Станаўленне і развіццё расійскай дзяржавы (X—XIX стагоддзі)
У X стагоддзі заходняя частка сённяшняй еўрапейскай Расіі ўваходзіла ў г. зв. «Старажытнарускую дзяржаву» ці «Кіеўскую Русь» з цэнтрам у Кіеве. Улада належала дынастыі Рурыкавічаў, якія праводзілі паслядоўную палітыку ўмацавання сваёй дзяржавы. Кіеўскі князь Алег узначаліў два паходы на Канстанцінопаль. А ў 988 годзе кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянства паводле грэчаскага абраду. У X—XIV стагоддзях на сярэднім цячэнні Волгі і ў Прыкам’і знаходзілася Волжская Булгарыя. У XII—XIV стагоддзях на тэрыторыі Расіі ўтварыліся Наўгародская рэспубліка, Уладзімеіра-Суздальскае і іншыя княствы. У XII стагоддзі гэтыя славянскія княствы, Волжская Булгарыя і іншыя дзяржавы Усходняй Еўропы трапілі пад нашэсце манголаў (1237—1242), на 250 гадоў на тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі усталявалася мангольскае іга. У перыяд з 1300 да 1323 года галоўным цэнтрам расійскіх зямель быў Уладзімір, барацьбу з якім вялі Масква і Цвер. Адначасова з усіх расійскіх зямель даніну збірала Залатая Арда. Пад мангольскім ігам паўстала Маскоўскае княства. З дапамогаю інтрыг, заваявання лаяльнасці манголаў, пераводу рэлігійнага цэнтру Расіі ў Маскву, маскоўскія князі атрымалі большую самастойнасць ад Арды. З Маскоўскага княства пачала сваю гісторыю расійская дзяржаўнасць. Мангольскае іга скончылася выгнаннем захопнікаў аб’яднанымі сіламі расійскіх княстваў (Кулікоўская бітва 1380 года; «стаянне на рацэ Угры» 1480 года).
У XIV—XVI стагоддзях, пасля заваёвы Наўгародскай рэспублікі, Масква канчаткова стала адзіным цэнтрам аб’яднання ўсходнеславянскіх княстваў паўночнага ўсходу. З пачатку XV стагоддзя пачынаецца вайсковае супрацьстаянне Маскоўскай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага. Каб абараніцца ад Масковіі, Вялікае Княства Літоўскае будзе вымушана заключыць унію з Польшчай і ўтварыць Рэч Паспалітую.
Сярэдзіна XVI стагоддзя — праўленне Івана Грознага, перыяд цэнтралізацыі ўлады і жорсткага кантролю (апрычніна). Разам з гэтым актыўна праводзілася агрэсіўная знешняя палітыка — на працягу 1558—1583 гадоў ішла Лівонская вайна за выхад да Балтыйскага мора. У канцы XVI — сярэдзіне XVII стагоддзя аформілася прыгоннае права. У пачатку XVII стагоддзя Маскоўскае княства перажыла шведскую і польска-літоўскую інтэрвенцыі. У сярэдзіне XVII стагоддзя Украіна ўвайшла ў склад Расіі на правах аўтаноміі.
Рэформы, праведзеныя імператарам Пятром I (канец XVII стагоддзя — першая чвэрць XVIII стагоддзя) мелі вялізны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, паспрыялі значнай мадэрнізацыі Расіі. Перамога ў Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў дала Расіі выйсце да Балтыйскага мора.
Да пачатку XIX стагоддзя ў выніку шматвяковай вайсковай агрэсіі да Рэчы Паспалітай, Расія атрымала асноўную частку тэрыторыі скоранай дзяржавы.
У выніку далучэння ў XVI—XIX стагоддзях тэрыторый Поўначы, Паволжа, Урала, Сібіры, Далёкага Усходу, Каўказа, уваходжання ў склад Расіі шэрагу народаў утварылася шматнацыянальная Расійская імперыя. Расія адбіла нашэсце французскіх войскаў у вайне 1812 года.
Вайна, эканамічная крыза разам з правакатыўнымі дзеяннямі ўлады прывялі да звяржэння манархіі падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя. Была абвешчаная ўлада Саветаў (рад) рабочых, жаўнерскіх і сялянскіх дэпутатаў. У краіне была ўсталявана манапольная палітычная ўлада Камуністычнай партыі, што паступова злілася з цэнтралізаваным дзяржаўным апаратам.
З 1917 па 1920 у Расіі ішла грамадзянская вайна, камуністы ажыццяўлялі інтэрвенцыю на новыя незалежныя дзяржавы Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі. У дзяржаве замацоўваліся ваенна-камуністычныя і тэрарыстычныя прынцыпы арганізацыі (чырвоны тэрор).
У студзені 1918 года ўтвораная Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка (РСФСР). У 1921 годзе была прынятая Новая эканамічная палітыка (НЭП), што ўяўляла сабою часовае і частковае вяртанне рынкавых прынцыпаў у эканоміку. 30 снежня 1922 года Расія разам з камуністычнымі Украінай, Беларуссю і Закаўказскай Федэрацыяй утварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). Далейшае развіццё Расіі ў XX стагоддзі непарыўна звязана з СССР.
12 чэрвеня 1990 года З’езд народных дэпутатаў Расіі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. У 1991 годзе ўведзеная пасада прэзідэнта РФ. У верасні 1993 года ўказам прэзідэнта ліквідаваная сістэма Саветаў, у снежні 1993 года прынятая Канстытуцыя Расіі.
Геаграфія
Крайні паўночны пункт Расіі — мыс Флігелі на Зямлі Франца-Іосіфа (81°51’ паўн.ш.), крайні ўсходні пункт — востраў Ратманава ў Берынгавым праліве (заходні з двух астравоў Дзіяміда, 169°0’ з.д.). Крайнія паўночны і ўсходні мацерыковыя пункты Расіі: мыс Чалюскін на паўвостраве Таймыр (77°43’ паўн.ш.) і мыс Дзяжнёва на Чукотцы (169°39’ з.д.). Гэтыя чатыры крайнія пункты адначасова з’яўляюцца і адпаведнымі крайнімі пунктамі Еўразіі. Крайні паўднёвы пункт Расіі (41°11’ з.ш.) знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад гары Базардзюзю, на мяжы Дагестана з Азербайджанам. Крайні заходні пункт ляжыць у Калінінградскай вобласці пад 19°38’ у.д., на Балтыйскай касеГданьскага заліваБалтыйскага мора; але Калінінградская вобласць з’яўляецца анклавам, і асноўная тэрыторыя Расіі пачынаецца ўсходней, пад 27°17’ у.д., на мяжы Расіі з Эстоніяй, на беразе ракі Педэдзе. Такім чынам, працягласць тэрыторыі Расіі з поўначы на поўдзень перавышае 4 тыс. км, з захаду на ўсход — набліжаецца да 10 тыс. км. Агульная працягласць межаў Расіі — 60 933 км (з іх 38 808 км — марскія межы); межы Расіі на поўначы і на ўсходзе — марскія, на поўдні і на захадзе — у асноўным сухапутныя. Мае сухапутныя межы з Казахстанам (6846 км), Кітаем (3645 км), Манголіяй (3485 км), Украінай (1576 км), Фінляндыяй (1340 км), Беларуссю (959 км), Грузіяй (723 км), Эстоніяй (294 км), Азербайджанам (284 км), Літвой (280.5 км), Польшчай (232 км), Латвіяй (217 км), Нарвегіяй (196 км), Паўночнай Карэяй (19 км). Марскія межы Расія мае с ЗША (49 км) і Японіяй (194 км).
Варта заўважыць, што рэкі ў Расіі традыцыйна мелі велізарную ролю — не толькі як транспартныя шляхі, але і як трасы засялення і гаспадарчага асваення новых тэрыторый. На рэках пабудаваныя практычна ўсе буйныя гарады.
Клімат
Размяшчэнне Расіі ў паўночнай частцы Еўразіі (тэрыторыя краіны ў асноўным ляжыць паўночней 50° пн.ш.) абумовіла яе знаходжанне ў арктычным, субарктычным, умераным і часткова ў субтрапічным кліматычных паясах. Пераважная частка тэрыторыі размешчаная ва ўмераным поясе. Разнастайнасць клімату залежыць таксама ад асаблівасцей рэльефу і блізкасці або аддаленасці акіяна.
Шыротная занальнасць найбольш ярка выяўляецца на раўнінах. Спектр прыродных зон адрознівае Еўрапейскую частку краіны, дзе з поўначы на поўдзень паслядоўна змяняюцца зона арктычных пустынь, тундры, лесатундры, тайгі, мяшаных лясоў, лесастэпы, стэпы, паўпустыні. З прасоўваннем на ўсход клімат становіцца ўсё больш кантынентальным, колькасць прыродных зон у адным шыротным інтэрвале значна скарачаецца.
Сярэднія тэмпературы студзеня, па розных рэгіёнах, вагаюцца ад 6 да −50 °C, ліпеня ад 1 да 25 °C; ападкаў ад 150 да 2000 мм у год. Вечная мерзлата (раёны Сібіры і Далёкага Усходу) займае 65 % тэрыторыі Расіі.
Больш 70 % расійскай тэрыторыі — гэта зона рызыкоўнага земляробства. Сельскагаспадарчы сезон на большай частцы тэрыторыі Расіі доўжыцца 2—3 месяцы (для параўнання, у Еўропе або ЗША — 8—9 месяцаў). У той жа час у Расіі знаходзіцца 10 % усіх ворных зямель свету.
Флора і фаўна
Лясы займаюць звыш 1/2 тэрыторыі. На тэрыторыі Расіі знаходзіцца пятая частка ўсіх лясоў свету і палова сусветных хвойных лясоў. Жывёльны свет разнастайны — тут жывуць і белыя мядзведзі, і маржы, і тыгры, леапарды, і інш.
Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай. Яна складаецца з 83 суб’ектаў федэрацыі (21 рэспубліка, 46 абласцей, 9 краёў, 1 аўтаномная вобласць, 4 аўтаномныя акругі, 2 горада федэральнага значэння) (Гл. таксама: Адміністрацыйны падзел Расіі). Асаблівасцю аўтаномных акруг (акрамя Чукоцкай з’яўляецца іх двухскладнасць, г.зн., з’яўляючыся паўнапраўным суб’ектам федэрацыі, яны ўваходзяць у склад іншага суб’екта. Асаблівасцю рэспублік з’яўляецца наяўнасць у іх Канстытуцыі (у іншых суб’ектаў — Статут) і магчымасць увядзення дадатковых дзяржаўных моў. З кожным суб’ектам федэральны ўрад заключае дагаворы аб размежаванні прадметаў паўнамоцтваў паміж Расійскай Федэрацыяй і суб’ектам Расійскай Федэрацыі.
Суб’екты федэрацыі аб’яднаныя ў федэральныя акругі, якія створаныя ўказам прэзідэнта 13 мая 2000 года і якія не з’яўляюцца часткай адміністрацыйнага падзелу краіны ((Гл. таксама: Федэральны падзел Расіі). Усяго створана 8 федэральных акруг.
Форма праўлення і органы дзяржаўнай улады
Паводле формы праўлення Расія з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Дзеючая Канстытуцыя была прынята 12 снежня1993 года на рэферэндуме (Гл. таксама: Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі). Дзяржаўная ўлада ў Расійскай Федэрацыі здзяйсняецца на аснове падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады самастойныя. Глава дзяржавы — Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнт абіраецца на 4 года на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду Прэзідэнта больш за два тэрміны запар.
Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган дзяржаўнай улады (парламент) Расійскай Федэрацыі — двухпалатны Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі. Палатамі Федэральнага Сходу з’яўляюцца Савет Федэрацыі — верхняя палата і Дзяржаўная Дума — ніжняя палата. У склад Савета Федэрацыя ўваходзяць па аднаму прадстаўніку ад заканадаўчай і выканаўчай улады кожнага суб’екта федэрацыі, якія дэлегуюцца адпаведна заканадаўчым органам суб’екта федэрацыі і яго главой на сталай аснове, а ў склад Дзяржаўнай Думы — 450 дэпутатаў, абіраецца на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні па партыйным спіскам (прахадны бар’ер 7 %). Тэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнай Думы — 4 гады.
Выканаўчую ўладу здзяйсняе Урад Расійскай Федэрацыі. Старшыня Ураду прызначаецца Прэзідэнтам са згоды Дзяржаўнай Думы. У склад Ураду ўваходзяць, апроч Старшыні, яго намеснікі і федэральныя міністры. Урад узначальвае сістэму федэральных органаў выканаўчай улады: міністэрстваў, федэральных служб і федэральных агенцтваў.
Судовая ўлада ў Расіі ажыццяўляецца судамі. У сістэму федэральных судоў уваходзяць суды агульнай юрысдыкцыі (уключаючы ваенныя суды), арбітражныя суды і Канстытуцыйны Суд Расійскай Федэрацыі. Суды агульнай юрысдыкцыі здзяйсняюць правасуддзе па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах, якія ўзнікаюць з адміністрацыйных правапарушэнняў. Да іх адносяцца Вярхоўны Суд Расійскай Федэрацыі, вярхоўныя суды рэспублік у складзе РФ, краявыя, абласныя суды, суды аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг, Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі гарадскія суды, раённыя (гарадскія) суды. Арбітражныя суды займаюцца разглядам спрэчак, звязаных з прафесійным удзелам у грамадзянскім абарачэнні, у прыватнасці, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю, і некаторых іншых катэгорый спрэчак. Яны ўключаюць Вышэйшы арбітражны суд Расійскай Федэрацыі, федэральныя арбітражныя суды акруг (арбітражныя касацыйныя суды), арбітражныя апеляцыйныя суды, арбітражныя суды суб’ектаў федэрацыі.
Рэгіянальная і муніцыпальная ўлада
Сістэма органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў федэрацыі ўсталёўваецца суб’ектамі Расійскай Федэрацыі самастойна ў адпаведнасці з асновамі канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі і агульнымі прынцыпамі арганізацыі прадстаўнічых і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады, усталяванымі федэральным законам. Глава суб’екта федэрацыі зацвярджаецца заканадаўчым органам па прадстаўленні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган суб’екта федэрацыі фарміруецца шляхам прамога тайнага ўсеагульнага галасавання па партыйным спісам. Выканаўчы орган — урад суб’екта федэрацыі фарміруецца главой суб’екта пры ўдзеле заканадаўчага органа. Судовая ўлада суб’екта федэрацыя складаецца з Канстытуцыйнага (Статутнага) суда суб’екта федэрацыі і міравых судоў. Гэтыя суды не ўваходзяць у федэральную судовую сістэму.
Мясцовае самакіраванне ў Расіі — гэта форма ажыццяўлення народам сваёй улады, якая забяспечвае самастойнае і пад сваю адказнасць рашэнне насельніцтвам непасрэдна і (ці) праз органы мясцовага самакіравання пытанняў мясцовага значэння зыходзячы з інтарэсаў насельніцтва з улікам гістарычных і іншых мясцовых традыцый. Мясцовае самакіраванне здзяйсняецца грамадзянамі шляхам рэферэндуму, выбараў, іншых форм прамога волевыяўлення, праз выбарныя і іншыя органы мясцовага самакіравання. Мясцовае самакіраванне здзяйсняецца на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Тэрытарыяльную аснову мясцовага самакіравання складаюць муніцыпальныя ўтварэнні. Усяго ў Расіі каля 25 тысяч муніцыпальных утварэнняў. У Расійскай Федэрацыі існуюць 6 відаў муніцыпальных утварэнняў:
Органы мясцовага самакіравання не ўваходзяць у сістэму органаў дзяржаўнай улады. У структуру органаў мясцовага самакіравання, якая ўсталёўваецца статутам муніцыпальнага ўтварэння, уваходзяць наступныя органы і службовыя асобы мясцовага самакіравання: прадстаўнічы орган муніцыпальнага ўтварэння, галава муніцыпальнага ўтварэння, мясцовая адміністрацыя, кантрольны орган муніцыпальнага ўтварэння, іншыя органы мясцовага самакіравання.
На 1 студзеня2008 года насельніцтва Расіі складала 142,0 млн чалавек. У Расіі працягваецца дэмаграфічны крызіс. Рост насельніцтва ў краіне спыніўся з 1991. Смяротнасць у 1,1 раза перавышае нараджальнасць, насельніцтва скарачаецца на некалькі сотняў тысяч чалавек штогод. Негатыўнай асаблівасцю Расіі з’яўляецца той факт, што ў выніку дэмаграфічнага пераходу нараджальнасць звалілася да ўзроўня развітых краін, у то час як смяротнасць засталася на ўзроўні краін, якія развіваюцца.
Кожную хвіліну ў Расіі нараджаецца 3 чалавека, а памірае — 5. Агульнасусветная тэндэнцыя процілеглая: адносіны колькасці нараджэнняў да смерцяў роўна 2,6. Асабліва вялікая смяротнасць у расійскіх мужчын, сярэдняя працягласць жыцця якіх 67,51 гадоў (2017 г.)[10]. Працягласць жыцця жанчын значна вышэй — 77,64 года[10]. Узровень нараджальнасці ў Расіі не забяспечвае простага ўзнаўлення насельніцтва.
Этнічны склад
Моўны склад
Рэлігійны склад
Гаспадарка
Расія — некалі прамыслова развітая краіна, перажывае крызіс пасля распаду СССР, савецкай эканомікі і эканамічных сувязяў з былымі рэспублікамі і краінамі Усходняга блоку.
Асноўныя галіны прамысловасці: Машынабудаўніцтва (цяжкае, агульнае, сярэдняе, выраб прыбораў інструментаў, і інш.), чорная (галоўным чынам Урал і інш.) і каляровая (Урал, Сібір, Далёкі Усход і інш.) металургія. Развітыя хімічная і нафтахімічная прамысловасці (цэнтральны і паўночна-заходні рэгіён, Паволжа, Урал), лясная (на поўначы і ўсходзе краіны), лёгкая (галоўным чынам тэкстыльная) і харчовая прамысловасць.
На тэрыторыі Расіі функцыянуюць аб’яднаныя энергетычныя сістэмы Цэнтру, Паўночнага Захаду, Паволжа, Паўночнага Каўказа, Сібіру, Далёкага Усходу. Расія мае буйную сетку трубаправодаў. Важныя элементы водных сістэм: Беламора-балтыйскі канал, канал імя Масквы, Волга-Донскі канал, Волга-Балтыйскі шлях. Важную ролю грае марскі транспарт. Буйныя порты: Санкт-Пецярбург, Калінінград, Мурманск, Архангельск, Новарасійск, Уладзівасток, Находка. У Расіі ёсць звыш за 100 курортаў: на ўзбярэжжы Чорнага мора, група курортаў Каўказскіх Мінеральных Водаў і інш.
Культура
Адукацыя
Сацыяльная сфера
Узброеныя сілы
Узброеныя сілы Расіі складаюцца з трох відаў Узброеных сіл (сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы і ваенна-марскі флот), трох родаў войск (касмічныя войскі, ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння і паветрана-дэсантныя войскі), тыла ўзброеных сіл, чыгуначных войск і іншых войск, якія не ўваходзяць у віды ўзброеных сіл, а таксама шэраг службаў. Агульная колькасць УС Расіі складае 1207 тыс. чалавек ваеннаслужбоўцаў і 876 тысяч грамадзянскіх спецыялістаў.
Сухапутныя войскі арганізацыйна складаюцца з мотастралковых войскаў, танкавых войскаў, ракетных войскаў і артылерыі, войскаў СПА, спецыяльных войскаў (выведвальных, сувязі, радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), інжынерных, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА), тэхнічнага забеспячэння, аховы тылу, часцей і арганізацый тылу). Сухапутныя войскі дзеляцца па тэрытарыяльным прынцыпе на шэсць ваенных акруг: Маскоўская, Ленінградская, Паўночна-Каўказская, Прыволжска-Уральская, Сібірская і Далёкаўсходняя.
Ваенна-паветраныя сілы арганізацыйна складаюцца з авіяцыі (бамбавальнай, штурмавой, знішчальнай, авіяцыі СПА, выведвальнай, транспартнай і спецыяльнай), зенітна-ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, спецыяльных войскаў, часцей і ўстаноў тылу.
Ваенна-марскі флот арганізацыйна складаецца з родаў сіл: падводных, надводных, марской авіяцыі, марской пяхоты і берагавых войскаў, часцей спецыяльных войскаў і тылу. ВМФ па тэрытарыяльнай прыкмеце дзеліцца на чатыры флоту (Паўночны, Балтыйскі, Чарнаморскі і Ціхаакіянскі) і адну флатылію (Каспійскую).
За межамі Расійскай Федэрацыі ёсць ваенныя базы ў Азербайджане (РЛС «Габала»), Арменіі (102-я ваенная база ў Гюмры), Беларусі (РЛС «Волга», Баранавічы і 42-й вузел сувязі ВМФ, Вілейкі), Казахстане (5-ы Дзяржаўны выпрабавальны касмадром, асобны полк транспартнай авіяцыі, асобны радыётэхнічны вузел Касмічных войскаў, дзяржаўны выпрабавальны палігон стратэгічнай СПА і СРА Сары-Шара), Кіргізіі (ваенна-паветраная база), Таджыкістане (Оптыка-электронны вузел сістэмы кантролю касмічнай прасторы «Нурэк», 201-я матастрэлковая дывізія), Узбекістане (авіябаза), Украіне (Чарнаморскі флот, шэраг аэрадромаў, вузлоў сувязі, 219-ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы, 1096-ы зенітны ракетны полк), Сірыі (база ВМФ), а таксама групоўкі расійскіх войскаў у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і групоўка міратворчых сіл і Прыднястроўі.
Bài chi tiết: Cúp 1000 năm Thăng Long – Hà Nội Đợt 1 tại Hà Nội của Cúp bóng đá quốc tế 1000 năm Thăng Long – Hà Nội là một trong hai đợt thi đấu thuộc Cúp bóng đá quốc tế 1000 năm Thăng Long – Hà Nội, giải đấu giao hữu bóng đá hướng tới kỷ niệm thủ đô Hà Nội của Việt Nam tròn 1000 năm tuổi. Trận đấu đầu tiên của giải đã diễn ra vào ngày 20 tháng 9 năm 2010, và hai trận đ...
Ronde van Burgos 2013 35e editie Periode 7 augustus – 11 augustus Startplaats Burgos Finishplaats Lagunas de Neila Totale afstand 803 km Gem. snelheid 41,202 km/h Eindklassementen Winnaar Nairo Quintana Punten Anthony Roux Bergen Amets Txurruka Navigatie ← Ronde van Burgos 2012 Ronde van Burgos 2014 → Portaal Wielersport De 35e editie van de wielerwedstrijd Ronde van Burgos (Spaans: Vuelta a Burgos 2013) werd gehouden van 7 augustus tot en met 11 augustus...
American nuclear engineer (1907–2006) This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Manson Benedict – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (February 2013) (Learn how and when to remove this template message) Manson BenedictBorn(1907-10-09)October 9, 1907Lake Linden, MichiganDiedSeptember 18, 2006(...
Piet Dickentman op 42-jarige leeftijd (1920) Pieter Casper Johan Dikkentman (beter bekend als Piet Dickentman) (Amsterdam, 4 januari 1879 - aldaar, 7 oktober 1950) was een Nederlands wielrenner. Hij was de eerste Nederlander die bij de professionele stayers de wereldtop bereikte. Hij werd prof in 1900 en werd prompt Europees kampioen. In 1903 werd hij wereldkampioen. Omdat hij vooral in Duitsland reed kwam hij daarna zelden in actie bij het Nederlands kampioenschap, waardoor hij ook niet vaak...
5944 Утьосов ВідкриттяВідкривач Карачкіна Людмила ГеоргіївнаМісце відкриття КрАОДата відкриття 2 травня 1984ПозначенняНазвана на честь Утьосов Леонід ОсиповичТимчасові позначення 1984 JA2 1981 XB1 1989 GGКатегорія малої планети Астероїд головного поясуОрбітальні характеристики&...
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) رافاييل بيريز بيري معلومات شخصية الميلاد 24 أكتوبر 1911 الوفاة 10 مايو 1978 (66 سنة) مواطنة الولايات المتحدة الحياة العملية المهنة رجل أعمال تعديل مصد...
Coordenadas: 40° 45' 38 N 8° 42' 20 O Portugal Torreira Freguesia Pousada da RiaPousada da Ria Símbolos Brasão de armas Localização TorreiraLocalização de Torreira em Portugal Coordenadas 40° 45' 38 N 8° 42' 20 O Região Centro Sub-região Região de Aveiro Distrito Aveiro Município Murtosa Código 011204 Administração Tipo Junta de freguesia Características geográficas Área total 32,09 km² População t...
2016 live album by MotörheadClean Your ClockLive album by MotörheadReleased10 June 2016Recorded20–21 November 2015VenueZenith, Munich, GermanyGenreHeavy metalhard rockLength165 minutes (DVD/Blu-ray)LabelUDR GmbHProducerMotörheadMotörhead chronology Bad Magic(2015) Clean Your Clock(2016) Under Cöver(2017) Motörhead live album chronology The Wörld Is Ours – Vol. 2: Anyplace Crazy as Anywhere Else(2012) Clean Your Clock(2016) Louder Than Noise... Live in Berlin(2021) Clean You...
Charles Frederick Worth, bapak Adibusana. Adibusana (Prancis: haute couture; diucapkan [ot kutyʁ], pengucapan bahasa Inggris: [ˌoʊt kuːˈtʊər]) merupakan teknik pembuatan pakaian tingkat tinggi yang dibuat khusus untuk pemesannya, menggunakan bahan-bahan berkualitas terbaik, biasanya dihiasi detail, dikerjakan dengan tangan, dan pembuatannya memakan waktu lama. Sejarah Pada tahun 1858, seorang Inggris bernama Charles Frederick Worth membuka sebuah rumah mode di Rue de la P...
Untuk permainan video tahun 1991, lihat Sonic the Hedgehog (permainan video). Sonic the HedgehogPoster perilisan teaterSutradara Jeff Fowler Produser Neal H. Moritz Toby Ascher Toru Nakahara Takeshi Ito[1] Ditulis oleh Pat Casey Josh Miller BerdasarkanSonic the Hedgehogoleh Sega[1][a]Pemeran James Marsden Ben Schwartz Tika Sumpter Jim Carrey NaratorBen SchwartzPenata musikTom HolkenborgSinematograferStephen F. WindonPenyunting Stacey Schroeder Debra Neil-Fisher P...
Species of fungus Pluteus pellitus Sketches of Pluteus pellitus, from the Handbook of British Fungi, September 1885 Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Fungi Division: Basidiomycota Class: Agaricomycetes Order: Agaricales Family: Pluteaceae Genus: Pluteus Species: P. pellitus Binomial name Pluteus pellitus(Pers.) P.Kumm. Pluteus pellitus is a species of fungus belonging to the family Pluteaceae.[1] It has almost cosmopolitan distribution.[1] References ^ ...
Rapid Forces DivisionGerman: Division Schnelle KräfteDivision Schnelle Kräfte Shoulder InsigniaActive 1956–1994, 1994–2001 2001–present (DSK since 1 January 2014) Country Germany Netherlands (since 2014)Allegiance GermanyBranchArmyTypeRapid deployment forceSpecial forcesSize 9,500 German 2,300 Dutch Part ofGerman ArmyGarrison/HQStadtallendorfMotto(s)Ready for action, at any time, worldwide! Einsatzbereit, jederzeit, weltweit!AnniversariesApril 1, 2001EngagementsSom...
The edifice of the Nesebar Archaeological Museum The Nesebar Archaeological Museum (Bulgarian: Археологически музей Несебър, Arheologicheski muzey Nesebar) is a museum located in Nesebar, a town on the Black Sea coast of southeast Bulgaria. Description The Nesebar Archaeological museum is founded in 1956 and its first home was the Church of Saint John the Baptist, Nesebar. In 1994 the museum was hosted in a new building, designed by architect Hristo Koev. The museum ...
German politician Alexander Graf LambsdorffMember of the Bundestag for North Rhine-WestphaliaIn office24 October 2017 – 8 July 2023Succeeded byKatharina WillkommConstituencyFDP ListMember of the European Parliamentfor GermanyIn office1 July 2004 – 2017 Personal detailsBornAlexander Sebastian Léoncevon der Wenge Graf Lambsdorff (1966-11-05) 5 November 1966 (age 57)Cologne, West Germany(now Germany)Political partyFree Democratic PartySpouseFranziska Gräfin Lambsdorf...
American journalist (born 1972) For other people with similar names, see Kevin Williamson (disambiguation). Kevin D. WilliamsonKevin D. Williamson hosting a FreedomFest panel in 2016BornKevin Daniel Williamson (1972-09-18) September 18, 1972 (age 51)Amarillo, Texas, U.S.Alma materYale UniversityOccupationRoving correspondentEmployerThe DispatchPolitical partyRepublican (before 2008)[1] Kevin Daniel Williamson (born September 18, 1972) is an American conservative political co...
1988 American martial arts film by Newt Arnold BloodsportTheatrical release posterDirected byNewt ArnoldScreenplay by Christopher Cosby Mel Friedman Sheldon Lettich Story bySheldon LettichProduced by Mark DiSalle Yoram Globus Menachem Golan Starring Jean-Claude Van Damme Donald Gibb Leah Ayres Norman Burton Forest Whitaker Bolo Yeung Philip Chan CinematographyDavid WorthEdited byCarl KressMichael J. DuthieMusic byPaul HertzogStan BushProductioncompanyCannon FilmsDistributed byWarner Bros.Rele...
Мдівані Георгій Давидовичгруз. გიორგი მდივანიНародився 13 (26) вересня 1905 або 26 вересня 1905(1905-09-26)[1]село Багдаті, Кутаїська губернія, Російська імперіяПомер 11 жовтня 1981(1981-10-11)[2][3][1] (76 років)Тбілісі, Грузинська РСР, СРСРПоховання Дідубійський пант...
American actor (1916–2001) For other people named Walter Reed, see Walter Reed (disambiguation). This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (March 2013) (Learn how and when to remove this template message) Walter ReedReed in The Sun Sets at Dawn (1950)BornWalter Reed Smith(1916-02-10)February 10, 1916Fort Ward, Washington, U.S.DiedAugust 20, 2001(2001-0...
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!