Паўночны Ледавіты акіян

Паўночны Ледавіты акіян — найменшы па плошчы акіян на Зямлі. Размешчаны ў Паўночным паўшар’і, паміж Паўночнай Амерыкай і Еўразіяй.

Плошча з морамі 14,75 млн.км², сярэдняя глыбіня 1225 м, найбольшая глыбіня 5527 м у Грэнландскім моры. Падводнымі парогамі падасоблены ад Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Умоўная мяжа з Атлантычным акіянам праходзіць па ўсходнім уваходзе ў Гудзонаў праліў, па паўднёвай мяжы Грэнландскага і Нарвежскага мораў; з Ціхім акіянам — па паралелі мыса Унікын (Чукоцкі паўвостраў) да перасячэння з берагам паўвострава Сьюард (Аляска). У мінулым акіян называлі Паўночным Палярным і Паўночным Ледавітым морам. Сучасную назву дало ў 1845 годзе Лонданскае геаграфічнае таварыства. Аб’ём вады 18,07 млн км³.

Берагавая лінія

Берагая лінія ўтварае шмат мораў і заліваў. Да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна належаць моры: Грэнландскае, Нарвежскае, Баранцава, Белае, берагі якіх высокія, скалістыя, фіёрдавыя, на ўсходзе абразіўныя з невялікімі залівамі; Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, Бафорта — іх берагі пераважна складаныя, дэльтавыя, роўныя, месцамі лагунныя: Бафіна, Лінкальна, Гудзонаў заліў (Канадскі басейн), берагі якіх пераважна роўныя, нізкія, месцамі скалістыя, з марскімі тэрасамі.

Ледавік каля фіёрда Сэм-Форд.
Бафінава Зямля
Палярная ноч у пасёлку Рагачова (Архангельская вобласць).
Новая Зямля
Лонгйір.
Шпіцберген
Узбярэжжа вострава Нортбрук.
Зямля Франца-Іосіфа

Астравы

Астравы пераважна мацерыковага паходжання: Грэнландыя, Канадскі Арктычны архіпелаг, Шпіцберген, зямля Франца-Іосіфа, Новая Зямля, Паўночная Зямля, востраў Урангеля, Калгуеў, Новасібірскія астравы, Вайгач і іншыя агульнай плошчай 4 млн км².

Рэльеф дна

Для рэльефу дна характэрна шырокая зона падводных мацерыковых ускраін. Яна займае 74,6 % плошчы дна, шэльф — 50,3 %, кантынентальны схіл — 18,4 % і падножжа — 5,9 %.

Шырыня найбунейшага Арктычнага шэльфа Еўразіі (глыбіня да 500 м) ад 450—800 км (Лапцева-Чукоцкі шэльф) да 1200 км (Баранцава-Карскі шэльф). У Грэнландска-Амерыканскім сектары, Нарвежска-Грэнландскім і Бафінавым басейнах шэльфы адносна вузкія, ад 50-100 да 300 км. Баранцава-Карскі шэльф абрываецца да глыбакаводных басейнаў кантанентальнымі схіламі з найбольшым перападам глыбінь (да 2500 м).

Кантынентальны схіл на поўначы ад Новасібірскіх астравоў выражаны ў выглядзе шырокай пакатай ступені, каля Нарвегіі мае шырокае ўскраіннае плато (аваншэльф) Вёрынг.

Ад Атлантычнага акіяна ў Паўночны Ледавіты акіян зігзагападобна цягнецца Сярэдзінна-Арктычны хрыбет, які разломамі падзяляецца на хрыбты Кольбейнсей, Мона, Кніповіча і Гакеля. Агульная даўжыня хрыбта каля 4500 км, шырыня некалькі сотняў км, адносная вышыня 1-3,5 км. Па абодвух яго баках знаходзяцца глыбакаводныя Грэнландская, Нарвежская і Лафатэнская (глыбіня 2200-3500 м) катлавіны Нарвежска-Грэнландскага басейна і катлавіны Амундсена і Нансена (3500-4500 м) Еўразійскага суббасейна.

Амеразійскі суббасейн уключае трансарктычную сістэму дадатных і адмоўных морфаструктур рознага паходжання: парог Ламаносава (400—1500 м), пласкагор’е Мендзялеева-Альфа і Чукоцкае падняцце (300—1000 м), катлавіны Макарава (2500-3000 м) і шырокую Канадскую (3200-3800 м) і інш.

У межах акіяна вылучаюцца платформенныя блокі, складкаватыя зоны і акіянічныя структуры. Пліты старажытных платформ утвараюць паўночна-ўсходнюю частку Баранцава-Карскага і Лапцева-Чукоцкага шэльфаў.

У межах шэльфаў развіта зямная кара кантынентальнага тыпу магутнасцю да 40 км. У асобных частках «гранітны» слой адсутнічае і рэзка павялічваецца магутнасць асадкавага чахла. Парог Ламаносава, Чукоцкае падняцце і зоны кантынентальнага схілу маюць субкантынентальную зямную кару магутнасцю 20-25 км. Еўразійскаму суббасейну, Нарвежска-Грэнландскаму басейну і Канадскай катлавіне ўласціва субакіянічная і акіянічная зямная кара (5-15 км) з базітавым фундаментам.

Найбольш старажытны ўчастак акіяна — Канадская катлавіна, пачатак утварэння якой адносяць да позняй юры — пачатка мелу.

Донныя адклады Паўночнага Ледавітага акіяна пераважна тэрыгеннага паходжання. На шэльфах алеўрытавыя, радзей гліністыя ілы, у глыбакаводных басейнах на хрыбтах пясчаныя, у катлавінах гліністыя ілы. Каля кантынентальных падножжаў пашыраны турбідыты.

Клімат

Клімат арктычны. Асноўныя яго рысы фарміруюцца пад уплывам размяшчэння акіяна ў высокіх шыротах, пастаяннага ледавіковага покрыва, паступлення паветраных мас і вод з Атлантычнага і Ціхага акіянаў.

Сярэднегадавы радыяцыйны баланс адмоўны, страты цяпла 85-125 МДж/м².

Тэмпература паветра ў студзені ў цэнтральнай частцы да −36 °C, каля берагоў Нарвегіі −4 °C, у ліпені 1-6 °C.

Ападкаў за год адпаведна 75-200 мм і да 1000 мм у Нарвежскім моры, звычайна ў выглядзе снегу.

Антыцыклоны пануюць над Грэнландыяй і ўсходнім сектарам Паўночнага Ледавітага акіяна, зімой пашыраюцца на ўсю тэрыторыю. Цыклоны круглы год пранікаюць з Атлантыкі, найбольш частыя і глыбокія ў заходняй частцы акіяна.

Палярнае ззянне зімой на Алясцы На Паўночным полюсе (здымак з вэбкамеры) Дрэйфуючая станцыя «Северный полюс-37» Айсбергі каля Грэнландыі

Гідралагічны рэжым

Галоўная яго асаблівасць — ільды, якія зімой займаюць каля 90 % плошчы акіяна (акрамя поўдня Баранцава мора) і захоўваюцца некалькі гадоў (пак 3-5 м таўшчыні). Іх аб’ём каля 26 тыс. км³. Для Бафінава і Грэнландскага мораў характэрны айсбергі.

На працягу некалькіх гадоў дрэйфуюць т.зв. ледзяныя астравы (таўшчынёй 30-35 м), якія выкарыстоўваюць для базіравання дрэйфуючых станцый. Сярэдняя скорасць дрэйфу лёду 7 км/сут, максімальная — 100 км/сут.

У Паўночным Ледавітым акіяне вылучаецца шырокая антыцыкланальная цыркуляцыя вод у Амерзійскім суббасейне і цыкланальная — у Нарвежска-Грэнландскім басейне. Абодва кругавароты падзяляюцца Трансарктычным цячэннем (скорасць 3,7 км/сут), яго працяг — Усходне-Грэнландскае цячэнне (20-30 км/сут) выносіць 2/3 сцёку вады з Арктычнага басейна.

Цёплыя воды з Атлантычнага акіяна прыносяцца Нарвежскім цячэннем, Шпіцбергенскім і Нардкапскім цячэннямі. Праз Берынгаў праліў паступае вады ў 3-4 разы меней.

Паўночны Ледавіты акіян моцна апрасняецца рэкамі, якія прыносяць штогод за 5 тыс. км³ вады. Тэмпература пверхневых вод летам −1,4 °C, зімой −1,7 °C, тэмпература лёду −10 °C. Салёнасць паверхневых арктычных вод каля 30 ‰, макс. прыдонных 34,9 ‰. Шчыльнасць арктычных вод найбольш 1026,17 кг/м³. Прылівы няправільныя паўсутачныя (1 м), максімальны прыліў у Мязенскай губе Белага мора — 9 м.

Флора і фауна

Флора і фауна прадстаўлены арктычнымі формамі. Фітапланктону 200 відаў, пераважаюць дыятамеі. Фітабентас прадстаўлены ламінарыяй, анфельцыяй, фукусавымі, у Белым моры — заасцерай.

Заабентасу каля 200 відаў (Нарвежска-Грэнландскі басейн і Баранцава-Карскі шэльф), кіты (паласацік і грэнландскі), млекакормячыя крыяфілы (белы мядзведзь, морж, цюлень) і інш. Рыб 150 відаў, прамысловыя: селядзец, траска, пікша, сайда, мойва і інш.

Летам на астравах «птушыныя кірмашы»: гагары, тупікі і інш.

Белы мядзведзь
Зямля Франца-Іосіфа
Люрык
Шпіцберген
Грэнландскі кіт
Заліў Фокса
Crossota norvegica
Мора Бафорта

Карысныя выкапні

Нафта і газ — у буйных нафтагазаносных басейнах на мацерыковым абрамленні акіяна, якія працягваюцца і на яго шэльфы (Заходне-Сібірскі, Пячорскі, Нарвежска-Грэнландскі басейны, Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн, Свердруп). Газагідраты — у моры Бафорта, россыпы касітэрыту на ўзбярэжжах мораў Лапцевых, Усходне-Сібірскага і Чукоцкага. На металаносныя ілы і поліметалічныя гідратэрмальныя радовішчы масіўных сульфідаў перспектыўныя рыфтавыя цясніны Сярэдзінна-Арктычнага хрыбта.

Гаспадарчае выкарыстанне

Моры Нарвежска-Грэнландскага басейна, Баранцава-Карскага шэльфа і мора Бафіна — раёны рыбалоўства (мойва, мерланг, путасу, траска, марскі акунь, сайда, селядзец), промыслу грэнландскага цюленя, цюленя-лысуна, бялухі і інш.

У Белым моры — водараслевы промысел.

На ўзбярэжжах некаторых сібірскіх мораў распрацоўваюцца прыбярэжна-марскія касітэрытавыя і залатаносныя россыпы; у Канадскім Арктычным архіпелагу — свінцова-цынкавыя і жалезныя руды; на скандынаўскім узбярэжжы — храміты, нікелевыя, жалезныя і інш. руды; каля берагоў Грэнландыі — малібдэнавыя руды; у моры Бафорта — газанафтавае радовішча Прадха-Бей. Эксплуатуюцца і іншыя газанафтавыя радовішчы. На архіпелагу Шпіцберген здабываецца каменны вугаль.

Транспартныя шляхі: у Расіі на Паўночным марскім шляху (2-3 летнія месяцы), у ЗША і Канадзе па Паўночна-Заходнім праходзе (пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага).

Суднаходныя лініі на Грэнландыю, Ісландыю, поўнач Скандынавіі і Шпіцберген у летні перыяд не залежаць ад лядовых умоў. Галоўныя парты: Мурманск (незамярзаючы), Кандалакша, Беламорск, Архангельск, Дыксан, Тыксі, Певек (Расія), Чэрчыл (Канада), Тромсё і Тронхейм (Нарвегія).

Эканоміка-геаграфічныя правінцыі

Навукоўцамі выдзяляюцца тры эканоміка-геаграфічныя правінцыі Паўночнага Ледавітага акіяна: Паўночнаеўрапейская, Паўночнаазіяцкая, Паўночнаамерыканская.

Паўночнаеўрапейская правінцыя

Паўночнаазіяцкая правінцыя

Паўночнаамерыканская правінцыя

  • Працягнулася ад Берынгава праліву да глыбакаводнага праходу паміж Грэнландыяй і архіпелагам Шпіцберген
  • Арктычныя сектары ЗША, Канады і Даніі
  • На астравах і шэльфе правінцыі, прылеглых арктычных тэрыторыях выяўлены буйныя запасы нафты і газу, паклады жалезнай руды і вуглю, радовішчы медзі, нікеля, свінцу, цынку, россыпы золата, касітэрыту і тытанавых мінералаў
  • У межах арктычнага супербассейна выяўлены чатыры нафтагазаносныя басейны. На арктычным схіле Аляскі плошчай больш за 460 тыс. км² пад водамі мора Бафорта і Чукоцкага мора распрацоўваюцца запасы буйнога эксплуатуемага нафтагазавага радовішча Прадха-Бэй, якія ацэньваюцца ў 1,3 млрд т нафты і 740 млрд м3 газу, а радовішча Купарук — у 580—730 млн т нафты
  • Засваенне радовішча Прадха-Бэй і будаўніцтва нафтаправоду да порта Валдыз актывізавалі пошукавыя работы на акваторыі арктычнага схілу Аляскі. У перспектыўным басейне Бафорта — Макензі (звыш 100 тыс. км²) выяўлены шэраг нафтакандэнсатных і газавых радовішчаў з запасамі больш за 80 млн т нафты і 210 млрд м³ газу
  • У заходняй частцы Канадскага Арктычнага архіпелага размешчаны нафтагазаносны раён Свердруп, дзе распрацоўваюцца два кантынентальна-марскіх радовішчы прыроднага газу — Дрэйк-Пойнт і Хеку, запасы кожнага перавышаюць 100 млрд м³ (агульныя запасы басейна звыш за 600 млрд м³)
  • Бафіна-Лабрадорскі басейн вывучаны ў меншай ступені, нафтагазаноснасць устаноўлена ў паўднёвай частцы (на поўдзень ад 70 º паўночнай шыраты), якая адносяцца да басейна Атлантычнага акіяна
  • Буйныя запасы каменных вуглёў выяўлены на Алясцы (на поўнач ад хрыбта Брукс), патэнцыйныя рэсурсы ацэньваюцца ў 122 млрд т і на астравах Канадскага Арктычнага архіпелага (Понд-Ігленд на поўначы Бафінавай Зямлі)
  • На востраве Карнўоліс вядзецца распрацоўка свінцова-цынкавых руд, а на поўначы Бафінава Зямлі — свінцова-цынкавых руд з утрыманнем серабра. Запасы жалезных руд тут ацэньваюцца ў 140 млн т пры сярэднім утрыманні жалеза ў рудзе 68 % (раён Мэры- Рывер). На паўночным узбярэжжы Канады выяўлены меднарудны раён (запасы медзі звыш 3 млн т)
  • Акрамя нафтагазавай прамысловасці, распрацоўкі асобных радовішчаў мінеральнай сыравіны і традыцыйных заняткаў карэннага насельніцтва (рыбалоўства, промысел марскога і пушнога звера) іншыя галіны гаспадаркі тут не атрымалі развіцця. У Канадскай Арктыцы, у заходніх раёнах Гудзонава заліва разведаны буйныя радовішчы медзі, нікеля, цынку і іншых каляровых і высакародных металаў. У паўночных раёнах правінцыі Манітобы вядзецца здабыча нікеля (Томпсан), а таксама медзі, свінцу і цынку (раёны Флін-Флона, Лін-Лейка і інш
  • У зоне прыцягнення Гудзонава заліва і дэльце ракі Макензі размешчаны найбуйнейшыя гарады (Томсан, Інувік і інш.)
  • Марскія зносіны ўздоўж арктычных берагоў ажыццяўляюцца на працягу 1,5 — 2 месяцаў. Забеспячэнне паўночных раёнаў Аляскі вядзецца па дзеючай круглы год аўтадарозе Фербанкс — Прадха-Бэй. Канадскі Арктычны архіпелаг абслугоўваецца марскімі судамі з партоў атлантычнага ўзбярэжжа Канады. Высокашыротныя перавозкі ажыццяўляюцца па рацэ Макензі, у Тактаяктуке ажыццяўляецца перавалка грузаў з рачных на марскія судны
  • Асваенне Паўночна-Заходняга марскога шляху дазволіць у перспектыве ажыццяўляць скразныя плаванні паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі

Акіян у міфалогіі народаў Еўразіі

Паўночны акіян фігуруе як ніжні свет цемры, апраметная, царства мёртвых у міфалагічнай карціне свету народаў Паўночнай Еўразіі (фіна-ўграў, самадыйцаў, тунгуса-маньчжураў). Такі погляд сфарміраваўся ў глыбокай старажытнасці і рэканструюецца ў якасці абмалёўкі старажытнага паўночна-еўразійскага касмаганічнага міфа аб ныранні за зямлёй. Народы Сібіры дзялілі сусвет не па вертыкалі, а па гарызанталі — адносна Сусветнай ракі. Лічылася, што у горных вытоках ракі знаходзіўся верхні свет святла, адкуль вясной пералётныя птушкі прыносілі душы нованароджаных у свет людзей. Душы памерлых сыходзілі ўніз па рацэ, у ніжняе царства мёртвых. Падобная карціна свету была выклікана геаграфічнымі рэаліямі, а менавіта — буйнымі рэкамі Сібіры, якія бягуць з поўдня на поўнач і ўпадаюць у акіян. Сам міф пра ныранні птушак за зямлёй і стварэнне з яе свету паўстаў у постледавіковы перыяд, калі воды сібірскіх рэк назапашваліся на поўначы перад адступаючым ледавіком і ўтваралі велізарны вадаём[1].

У індаіранскай міфалагічнай традыцыі захаваліся некаторыя адгалоскі кантактаў з паўночнымі суседзямі арыйскай прарадзімы. У прыватнасці, некаторымі навукоўцамі Сусветная гара арыйскай міфалогіі (Меру індаарыяў, Высокая Хара іранцаў) суадносіцца з Уральскімі гарамі. У падножжа гэтай гары знаходзіцца Сусветны Акіян (Ворукаша іранцаў), які супастаўляюць з Паўночным Ледавітым, а на ім — Востраў благаслаўлёнага (Шветадвіпа індаарыяў). У «Махабхараце» адмыслова адзначаецца, што на паўночным схіле сусветнай горы Меру размяшчаецца ўзбярэжжа Малочнага мора[2]. На думку шэрагу даследчыкаў, асобныя элементы гэтай карціны праз скіфскае пасярэдніцтва былі запазычаны ў старажытнагрэчаскую традыцыю і паўплывалі, у прыватнасці, на складванне вобразаў Рыфейскіх гор і Гіпербарэі[3][4].

Антычнай і сярэдневяковай кніжнай традыцыяй Паўночны Ледавіты акіян уяўляўся вельмі цьмяна і таму актыўна міфалагізаваўся. У прыватнасці, яго берагі лічыліся краем Заселенага свету, таму іх павінны былі засяляць розныя монстры (арымаспы і т. п.), нашчадкі першабытнага хаосу[5]. У старажытнарускай і пазнейшай рускай традыцыі гэтыя міфы паступова выцясняліся аб’ектыўнымі дадзенымі, дзякуючы асваенню рэгіёна і актыўным кантактам з мясцовым насельніцтвам. У той жа час у еўрапейскай геаграфічнай традыцыі ў Новы час склалася меркаванне аб нейкім арктычным кантыненце, якое па меры развіцця геалогіі перарасло ў тэорыю аб Арктыдзе. Уяўленні аб таямнічых арктычных астравах былі папулярныя і пазней, увасобіўшыся ў легенду аб Зямлі Саннікава, а ў папулярнай і калянавуковых літаратуры падобныя міфы захоўваюцца дагэтуль.

Некаторыя звесткі аб акіяне захавала і арабская геаграфічная традыцыя. Арабскі падарожнік Абу Хамід ал-Гарнаці, які наведаў Волжскую Булгарыю у сярэдзіне XII стагоддзя, распавядаў пра яе паўночным суседзе — краіне Йура (Югра), якая размяшчалася за вобласцю Вісу, на моры Цямрэчы, гэта значыць на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна. Не пазбаўленыя арабскія звесткі і фантастычных падрабязнасцей — напрыклад, паведамляецца, што з прыходам паўночных купцоў у Булгарыі наступаў страшны холад[6].

Крыніцы

  1. Напольских В. В. Древнейшие этапы происхождения народов уральской языковой семьи: данные мифологической реконструкции (прауральский космогонический миф) / Материалы к серии «Народы СССР». Выпуск 5. Народы ўральской языковой семьи. — М.: 1991.
  2. Молочный океан // Бонгард-Левин Г. М., Грантовский Э. А. От Скифии до Индии. М.: Мысль, 1983.
  3. Бонгард-Левин Г. М., Грантовский Э. А. От Скифии до Индии. М.: Мысль, 1983.
  4. Круглов Е. А. Аристеева Гиперборея: «Профанная» география или сакральный идеал? Архівавана 27 кастрычніка 2014. // Исседон: Альманах по древней истории и культуре. Т. II. Екатеринбург: УрГУ, 2003.
  5. Белова О. В., Петрухин В. Я. «Человек незнаемый в восточной стране»: Ориген за полярным кругом в древнерусской традиции // Фольклор и книжность. — М.: Наука, 2008. — С. 57—66.
  6. Белова О. В., Петрухин В. Я. «Человек незнаемый в восточной стране»: Ориген за полярным кругом в древнерусской традиции // Фольклор и книжность. — М.: Наука, 2008. — С. 64.

Літаратура

Read other articles:

Japanese martial art This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Jieitaikakutōjutsu – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2020) (Learn how and when to remove this template message) JieitaikakutōjutsuGround Self-Defense Force fighting instructor group training (January 2011)Also known a...

Untuk kegunaan lain, lihat Banyuwangi (disambiguasi). Koordinat: 8°13′34″S 114°21′59″E / 8.2262°S 114.3665°E / -8.2262; 114.3665 BanyuwangiKecamatanSearah jarum jam : Menara suar Pantai Boom, Kerajinan Bata Sumberrejo, Kantor Camat, Patung Kuda Tirta Wangi, Skyline perkotaan Banyuwangi, Masjid Agung Baiturahman, Taman SritanjungPeta lokasi Kecamatan BanyuwangiNegara IndonesiaProvinsiJawa TimurKabupatenBanyuwangiPemerintahan • CamatDrs....

Верну-ан-ВівареVernoux-en-Vivarais   Країна  Франція Регіон Овернь-Рона-Альпи  Департамент Ардеш  Округ Прива Кантон Верну-ан-Віваре Код INSEE 07338 Поштові індекси 07240 Координати 44°53′47″ пн. ш. 4°38′46″ сх. д.H G O Висота 360 - 949 м.н.р.м. Площа 30,55 км² Населення 1970 (01-2020[1]...

Переписна місцевість Таппанангл. Tappan Координати 41°01′32″ пн. ш. 73°57′03″ зх. д. / 41.02580000002777183° пн. ш. 73.951100000027778947° зх. д. / 41.02580000002777183; -73.951100000027778947Координати: 41°01′32″ пн. ш. 73°57′03″ зх. д. / 41.02580000002777183° пн. ш. 73.951100000027778947°&#...

فورينالعلمشعار النبالةالتسميةمواقع الويب voeren.be (الهولندية)fourons.be (الفرنسية) تقسيم إداريالبلد بلجيكا التقسيم الأعلى Arrondissement of Tongeren (en) العاصمة 's-Gravenvoeren (en) خصائص جغرافيةالمساحة 50٫63 كم² الارتفاع 128 م[1] السكانعدد السكان 4٬160[2] (2018) تسمية السكان Voerenaar (بالهولندية) معلومات...

Dieser Artikel behandelt die historische Person Doc Holliday. Zur gleichnamigen Southern-Rock-Band siehe Doc Holliday (Band). Doc Holliday in Tombstone (um 1882) John Henry Holliday (* 14. August 1851 in Griffin, Georgia; † 8. November 1887 in Glenwood Springs, Colorado), bekannt unter seinem Spitznamen Doc Holliday, war Zahnarzt und einer der berühmtesten Revolverhelden des Wilden Westens. Holliday war an neun Schießereien beteiligt und tötete zwischen drei und sieben Menschen.[1 ...

Врховлє-при-КожбаніVrhovlje pri Kožbani|coordinates_footnotes= |coor_pinpoint= Основні дані 46°02′49″ пн. ш. 13°31′21″ сх. д. / 46.04722200002777299° пн. ш. 13.52250000002777952° сх. д. / 46.04722200002777299; 13.52250000002777952Координати: 46°02′49″ пн. ш. 13°31′21″ сх. д. / 46.04722200002777299° пн. ...

آن برادفورد ديفيس آن برادفورد ديفيس في عام 1973 معلومات شخصية اسم الولادة آن برادفورد ديفيس الميلاد 5 مايو 1926(1926-05-05)شنيكتادي، نيويورك، الولايات المتحدة. الوفاة 1 يونيو 2014 (88 سنة)سان أنطونيو، تكساس، الولايات المتحدة. سبب الوفاة ورم دموي تحت الجافية مكان الدفن تكساس  مواطنة ال

University of RostockUniversität RostockLogo Universitas Rostockbahasa Latin: Universitas RostochiensisMotoTraditio et InnovatioMoto dalam bahasa InggrisTradition and InnovationJenispublikDidirikan13 Februari 1419KanselirJoachim WitternRektorProfessor Wolfgang D. Schareck[1] (906th rector) Staf administrasi6,335 (2008, including University Hospital)Jumlah mahasiswa15,312 (2012)LokasiRostock, JermanKampusUrbanAfiliasiEUASitus webuni-rostock.deUniversity of Rostock Main Buildi...

Dear Missy adalah sebuah seri drama televisi Tiongkok tahun 2020 garapan dari sutradara Deng Ke dan ditulis oleh Sun Yan. Seri tersebut menampilkan Li Yitong, Gina Jin, Zhang Chao, Sunny Sun, Chen Haolan, dan Ji Li. [1] Sinopsis Lu Ke dan Shen Yi Yi yang telah bersahabat sejak kecil. Namun hubungan mereka rusak karena sebuah insiden di hari kelulusan mereka. Kemudian Shen Si Yi meninggalkan Lu Ke ke Amerika selama sembilan tahun. Saat kembali, keduanya sama-sama bekerja di perusahaan ...

Artikel ini memiliki beberapa masalah. Tolong bantu memperbaikinya atau diskusikan masalah-masalah ini di halaman pembicaraannya. (Pelajari bagaimana dan kapan saat yang tepat untuk menghapus templat pesan ini) Artikel ini perlu dikembangkan agar dapat memenuhi kriteria sebagai entri Wikipedia.Bantulah untuk mengembangkan artikel ini. Jika tidak dikembangkan, artikel ini akan dihapus. Artikel ini membutuhkan rujukan tambahan agar kualitasnya dapat dipastikan. Mohon bantu kami mengembangkan ar...

From Us to UAlbum kompilasi karya berbagai artisDirilis20 Juni 2005Direkam2005GenrePopLabelMusica Studio's From Us to U adalah album kompilasi dari musisi Indonesia yang bernaung di bawah label Musica Studios seperti Chrisye, Project Pop, Iwan Fals dan masih banyak lagi. Album ini merupakan bentuk kepedulian mereka terhadap lagu-lagu yang pernah dipopulerkan atau diciptakan oleh penyanyi legendaris Titiek Puspa. Dengan hits singel andalan lagu berjudul Marilah Kemari yang dinyanyikan selu...

Gerbang ZionGerbang ZionInformasi umumKotaYerusalemKoordinat31°46′22.3″N 35°13′45.7″E / 31.772861°N 35.229361°E / 31.772861; 35.229361 Gerbang Zion (Ibrani: שער ציון, Sha'ar Zion, Arab: باب صهيون, Bab Sahyun) juga dikenal dalam bahasa Arab sebagai Bab Harat al-Yahud (Gerbang Bagian Yahudi),[1] atau Bab an-Nabi Dawud (Gerbang Nabi Dawud), adalah salah satu dari delapan gerbang yang berada di Kota Lama Yerusalem. Gerbang Zion di...

الملعب البلدي بحمام الأنفمعلومات عامةالمنطقة الإدارية حمام الأنف البلد  تونس التشييد والافتتاحالتجديد 2003الاستعمالالرياضة كرة القدم المستضيف النادي الرياضي لحمام الأنفالمالك بلدية حمام الأنفمعلومات أخرىالطاقة الاستيعابية 8,000الأرضية عشب إصطناعيالموقع الجغرافيالإح...

Facade by Hugues Sambin The Parlement of Besançon (French: Parlement de Besançon) was one of the parlements of the French Ancien Régime, seated in Besançon, in the province of Franche-Comté. It was created in 1676. The previous parlement for much of the region had been at Dole, and had been created in 1422. In 1674, French troops took the city of Besançon, which the Treaty of Nijmegen (1678) then awarded to France. In 1676 the French authorities wound up the previously democratic form o...

Mixed team compound at the 2022 Asian GamesVenueFuyang Yinhu Sports CentreDates1 – 4 OctoberCompetitors106 from 20 nationsMedalists  Jyothi Surekha VennamOjas Pravin Deotale   India So Chae-wonJoo Jae-hoon   South Korea Chen Yi-hsuanChang Cheng-wei   Chinese Taipei← 20182026 → Archery at the2022 Asian GamesRecurveIndividualmenwomenTeammenwomenmixedCompoundIndividualmenwomenTeammenwomenmixedvte Main articl...

This is a list of original characters found in Peter Jackson's series of film adaptations of J. R. R. Tolkien's 1937 novel The Hobbit. Men Ryan Gage as Alfrid in Peter Jackson's The Hobbit: The Desolation of Smaug. Alfrid Lickspittle (portrayed by Ryan Gage)[1] is a cowardly and greedy sycophant. He was a government official of the town of Esgaroth and the Master of Lake-town's conniving servant. Betsy Butterbur, a relative of Barliman Butterbur from The Fellowship of the Ring, appear...

41st edition of the Miss USA competition Miss Teen USA 2023DateSeptember 28, 2023[a]PresentersKeltie KnightAdrienne Bailon-HoughtonNia SanchezChris PerskyFaron MedhiVenueGrand Sierra Resort, Reno, NevadaBroadcasterThe CW (website and app only)Entrants51Placements20WinnerUmaSofia SrivastavaNew Jersey[1]Best State CostumeUmaSofia SrivastavaNew Jersey← 2022 Miss Teen USA 2023 was the 41st Miss Teen USA pageant, held on September 28, 2023 at the Grand Sierra Resort in R...

District in Afghanistan Districts of Paktia Province Said Karam (Pashto: سيدکرم ولسوالۍ, Persian: ولسوالی سیدکرم) is a district in Paktia Province, Afghanistan.[1] The main town in the district is Khandkhel. The district is within the heartland of the Muqbil tribe of Pashtuns.[2] Villages in the Said Karam district are Khandkhel (خڼخیل), Khunderkhel (کندر خیل), Goud Qala Mangal (ګډقلعه منګل), Chino Klalai (چینو کلا), Shaiy...

Football tournament season 2023 Super CupEMS Stadium hosted the final on 25 AprilTournament detailsCountryIndiaDates3 – 6 April (qualification rounds) 8 – 25 April (main competition)Teams21 (total) 16 (main competition)Venue(s)Kozhikode ManjeriDefending championsFC GoaFinal positionsChampionsOdisha[1] (1st title)Runner-upBengaluruAFC CupOdishaTournament statisticsMatches played32Goals scored113 (3.53 per match)Attendance109,607 (3,425 per match)Scoring lea...