На́рвік (нарв.: Narvik) — горад на поўначы Нарвегіі, цэнтр камуны.
Гісторыя
Першапачаткова порт для вывазу руды заснаваны англа-шведскай кампаніяй. 3 1887 называўся Віхторыяхаўн, з 1898 — Нарвік. 3 1902 горад. Хутха развіваўся пасля будаўніцтва чыгункі Мальмбанан (самая паўночная ў свеце). У Другую сусветную вайну ў час Нарвежскай аперацыі (1940) акупіраваны нямецкімі войскамі. 14—18.4.1940 у раёне Нарвіка высадзіўся брытанскі, французскі і польскі дэсант, які авалодаў горадам; у сувязі з цяжкім становішчам на фронце ў Францыі 8 ліпеня саюзныя войскі эвакуіраваны.
Гаспадарка
Порт у глыбіні незамярзаючага Офат-фіёрда. Штогадовы знешнегандлёвы грузаабарот звыш 20 млн т, больш за 90 % складае жалезная руда; ажыццяўляецца вываз руды са Швецыі, цэлюлозы і драўніны з Фінляндыі. Сярод галін гаспадаркі рыбалоўства, суднарамонт.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі