Дно — для адмоўных формаў рэльефу (паніжаных участкаў зямной паверхні) — самая нізкая і адносна роўная частка такіх формаў рэльефу. Для вадаёмаў дно з'яўляецца самай нізкай часткай чашы, што размяшчаецца паміж падэшвамі берагавых схілаў. Для рэчышча ракі — самая нізкая частка рэчышча, якая застаецца пад вадой пры нізкім узроўні вады.
На дне вадацёкаў і вадаёмаў часта накопліваецца глей, прычынай чаго з'яўляецца гніенне вялікай колькасці водарасцей, разбурэнне берагоў, а таксама трапленне суспензаваных часціц, якія прыносяцца дажджавымі і снегавымі водамі.