Часам да Усходняй Афрыкі далучаюць Мазамбік і Судан. Таксама, часта, паняцце ўжываецца да краін, размешчаных выключна вакол возера Вікторыя (Кенія, Танзанія, Уганда, Руанда і Бурундзі).
Ва Усходняй Афрыцы жыве каля 200 народнасцяў чатырох моўных груп. Праз значныя культурныя адрозненні ў рэгіёне неаднаразова пачыналіся войны, у тым ліку і грамадзянскія.