Аляска (англ.: Alaska) — штат ЗША, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Не мае агульнай мяжы з іншымі штатамі. Самы вялікі штат па плошчы.
На думку многіх вучоных, продкі сучасных карэнных жыхароў Аляскі (індзейцаў, эскімосаў, алеутаў) паходзяць з Паўночна-Усходняй Азіі. У XVII стагоддзі эскімосы жылі пераважна ў прыбярэжных раёнах, алеуты — на паўвостраве, індзейцы — на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы (тлінкіты і хайда) і ва ўнутраных раёнах Аляскі (атабаскі).