Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Мінчук года[d] (2004)
ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Генадзь Браніслававіч Давыдзька (29 верасня 1955, Сянно Віцебская вобласць) — беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Аўтар праграм і вядучы на Беларускім тэлебачанні, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
У 1977 г. скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў, акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 1992 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, рэжысёр драмы.
У 1977 годзе пачаў працоўную дзейнасць у Арэнбургскім абласным драматычным тэатры імя М. Горкага (руск.) (бел.. З 1978 да 1980 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1980 па 1982 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (да 2004).
У 1995 годзе заснаваў тэатр «Бульвар смеху». Стваральнік тэлівізійнага цыкла «АРТ-клуб»; кіраўнік курса «рэжысура эстрады» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член праўлення Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу (2004—2008 гг.). Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Член грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы. Старшыня асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў». Намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. У 2004 г. прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года».
28 снежня 2010 года прызначаны кіраўніком НДТРК Беларусі. У 2011 годзе разам з прадстаўнікамі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання быў ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза, у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Г. Давыдзьку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[1]. Паводле Еўрапейскага савета Генадзь Давыдзька: «апісваючы сябе як „аўтарытарны дэмакрат“, нёс адказнасць за распаўсюджванне па тэлебачанні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля выбараў у снежні 2010 года. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна паказваліся ў негатыўным і прыніжальным выглядзе, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю»[2]. У 2016 г. забарона была знята. У тым жа годзе выступіў па тэлебачанню з шэрагам абвінавачванняў недзяржаўнай прэсы, сцвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[3].
Пад яго кіраўніцтвам па дзяржаўным тэлебачанні быў паказаны сканадальны фільм «Жалезам па шкле» пра масавую акцыю пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў 2010 года, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная. Давыдзька адзначыў, што цалкам згодны з тэкстамі фільма і гатовы адказваць за яго[4].
19 студзеня 2018 года абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб’яднання «Белую Русь».
6 лютага 2018 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зняў Г. Давыдзьку з пасады кіраўніка НДТРК РБ[5]. У той жа дзень прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання[6].
На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 г., балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 107 «Усходняя». У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. У канцы студзеня 2020 г. узначаліў працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Раней Давыдзька неаднаразова выказваўся ў падтрымку смяротнай кары. У 2014 г. Давыдзька заклікаў расстрэльваць гандляроў спайсамі[7]. У жніўні 2019 г. выказваўся супраць чарговага рэферэндуму па адмене смяротнай кары: дастаткова, маўляў, і таго, што прайшоў у 1996 г.[8]
21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза[9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Давыдзьку ўнесла Швейцарыя[11].
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13].
Жанаты, мае дачку.