Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Белтэлерадыёкампанія арганізуе і каардынуе работу сеткі тэле- і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. Член Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Кампанія падтрымлівае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку і прапаганду ў Беларусі.
Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць раздзел, прысвечаны гісторыі. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.
17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[1].
З-за дзяржаўнай прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восенню 2020 года пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[2]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансій у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі размешчаны ўжо 160 вакансій[3].
З 1993 года Белтэлерадыёкампанія была членам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, пакуль яе членства не было прыпынена 28 мая 2021 года па выніках паслявыбарчага маніторынгу[4]. Абурэнне аб’яднання вызвалі сярод іншага паказы раскаянняў палітычных зняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[5]. 30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу[6]. У чэрвені 2022 года кампанія была ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[7].
Тэлеканалы і радыёстанцыі
У структуру НДТРК РБ уваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаній. Далей пералічаныя тэлеканалы, якія ўваходзяць у кампанію:
Асноўныя тэлеканалы
«Беларусь 1» — уласны, агульнарэспубліканскі тэлеканал. Галоўны інфармацыйны тэлевізійны канал Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал «Беларусь 1» ажыццяўляе трансляцыі асабліва важных дзяржаўных, грамадскіх і культурных мерапрыемстваў, сярод якіх святочныя канцэрты, ваенныя парады, міжнародныя фестывалі і конкурсы.
«Беларусь 2» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўна-забаўляльны тэлеканал. Жыхары абласцей Беларусі маюць магчымасць глядзець на частаце тэлеканала «Беларусь-2» двойчы ў суткі праграмы рэгіянальных тэлекампаній.
Даступныя праз эфірны (лічбавае (DVB-T) на ДМВ, раней — аналагавае (SECAM), Беларусь 1 на МВ, Беларусь 2 на ДМВ), кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне на 1-й кнопцы (Беларусь 1) і на 7-й кнопцы (Беларусь 2).
Спецыялізаваныя тэлеканалы
«Беларусь 3» — уласны, агульнарэспубліканскі культуралагічны тэлеканал. Аснову эфіру складае ў асноўным прадукцыя Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры такія праекты, як «Калыханка», «Зямля беларуская», «Таямніцы душы» і іншае.
Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
«Беларусь 4» — уласны тэлеканал, для кожнай вобласці існуе свая версія дадзенага тэлеканала.
Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX2 DVB-T2) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
«НТВ-Беларусь» — беларуская ліцэнзаваная версія тэлеканала НТВ. Аснову эфіру тэлеканала «НТВ-Беларусь» складае прадукцыя тэлекампаніі НТВ, вырабленая расійскім бокам і якая прадстаўляецца Белтэлерадыёкампаніі на падставе заключанага дагавора. Гэтыя праграмы складаюць каля 80 % эфіру. Прыблізна 15 % эфіру тэлеканала займаюць серыялы і фільмы, закупляемыя Белтэлерадыёкампаніяй. Акрамя таго, тэлеканалам «НТВ-Беларусь» вырабляецца міжпраграмная прадукцыя, якая ўключае графічнае афармленне, анансаванне відэаролікаў, «Праграму перадач», «Прагноз надвор’я» і іншае.
Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
Міжнародныя тэлеканалы
«Беларусь 24» — уласны, міжнародны спадарожнікавы тэлеканал;
Праграмы канала з дапамогай спадарожнікаў «ABS-2», «HotBird» і «Galaxy 19» рэтранслююцца на тэрыторыі больш за 100 краін. Вяшчанне ажыццяўляецца ў фармаце 24\7 на рускай, беларускай і англійскай мовах.
У НДТРК Рэспублікі Беларусь уваходзяць 5 тэлерадыёкампаній абласнога ахопу:
ТРК «Брэст»
ТРК «Гродна»
ТРК «Віцебск»
ТРК «Магілёў»
ТРК «Гомель»
АТН
Адным з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі па вытворчасці інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных і дакументальна-публіцыстычных тэлеперадач з’яўляецца Агенцтва тэлевізійных навін (АТН). Штогод АТН вырабляе каля 3,5 тысячы гадзін інфармацыйных выпускаў, цыклавых праграм і спецпраектаў, якія выходзяць на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Наяўнасць карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі дазваляе АТН рыхтаваць спецыяльныя інфармацыйныя выпускі для рэгіёнаў.
Штаб-кватэра
У цяперашні час большасць творчых і адміністрацыйных функцый прадпрыемства выконваецца з будынка, які знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Макаёнка, 9. Дом Радыё знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Чырвонай, 4[8].
Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[9][10].
Паводле журналісткі агенцтва тэленавін(руск.) (бел., якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на тэлебачанні існавала сур’ёзная цэнзура[11]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[11]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[12].
↑зваротная сувязь(руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012. Праверана 27 снежня 2012.
↑Лещенко, Сергій. Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України(укр.). Українська правда (8 лістапада 2011). — «Або подивіться на ситуацію в мас-медіа. У Білорусії існують тільки державні ЗМІ, крім інтернету. А так звані незалежні білоруські газети працюють в таких умовах, що можна сказати, що вони стали тільки орнаментом для системи. Телебачення в Білорусії є виключно державною пропагандою» Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
↑Lucas, Edward. Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda(англ.) (20 студзеня 2017). — «in Belarus the state television maintains Soviet levels of venom and mendacity» Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.