Тэлерадыёкампанія «Гродна», скарочана ТРК «Гродна») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[1] Праграмы ТРК «Гродна» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гродна»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця.
Гісторыя
У 1944 годзе было створана гродзенскае абласное радыё. 26 снежня1968 года ўпершыню ўбачылі свет тэлепраграмы абласной студыі тэлебачання. Праграмы тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадстаўлены на нацыянальных тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24». 9 кастрычніка2015 года быў дадзены старт уласнаму тэлеканалу «Беларусь 4. Гродна», які вяшчае 16 гадзін у суткі і знаёміць гледачоў з актуальнымі падзеямі Гродзенскай вобласці. Радыёэфір прадстаўлены радыёстанцыяй «Радыё Гродна», якую можна пачуць у Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях, а таксама ў суседніх рэгіёнах Літвы і Польшчы. Таксама, дзякуючы інтэрнэт-вяшчанню «РГ» даступна па ўсім свеце. Створана польскамоўнае вяшчанне — радыё «RSI», якое працуе ў эфіры дзве гадзіны штодня для палякаў Беларусі.[2] Тэлерадыёкампанія мае прызы і перамогі на розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях.
Уладзімір Жудро — галоўны інжынер (выканаўца абавязкаў дырэктара з 2024 года)
Дырэктар
З 2008 года пасаду дырэктара займаў Мікалай Мельячэнка. У студзені 2024 года інфармацыю пра яго прыбралі з сайта тэлерадыёкампаніі. Афіцыйная прычына звальнення невядомая. У акаўнце кампаніі ў Instagram блакуюць карыстальнікаў, якія запытваюцца «што з дырэктарам?».[3]
У навагоднія святы дырэктара кампаніі затрымалі за п’янае кіраванне аўтамабілем. Падобныя выпадкі адбываліся і раней. У 2017 годзе Мікалая Мельячэнка таксама затрымлівалі за кіраванне службовым аўтамабілем у п’яным выглядзе. Праз тыдзень пасля гэтага выпадку дырэктар кампаніі асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». У ім ён спрабаваў дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі.
Зноскі
↑Пра кампанiю(нявызн.)(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 27 чэрвеня 2018.