Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, раздзеленых на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-й і 19-й гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тысяч здымкаў. Уласны карэспандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.
Агенцтва абвінавачвалі ў распаўсюджванні фальшывай інфармацыі і цэнзуры[1][2][3][4][5].
Гісторыя
29 жніўня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 года першы кіраўнік агенцтва — народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог (укр.) (бел. дамогся яго дзяржаўнага ўліку як юрыдычнай асобы. У красавіку 1993 года выйшаў першы выпуск навін. У 1995 годзе агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 — фотаслужбу. У 2000 годзе пачало падаваць навіны праз сеціва[6]. У 2006 годзе ўвайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» Аляксандру Траццякову (укр.) (бел.. З лютага 2008 года ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 года ўкраінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.
Зноскі
Спасылкі