2060 Хірон (2060 Chiron, 95P/Chiron) — першы адкрыты астэроід групы Кентаўраў. Адначасова каталагізаваны і як камета (95P/Chiron). Перыгелій Хірона знаходзіцца ўнутры арбіты Сатурна, афелій — недалёка ад арбіты Урана. Арбіта Хірона не з’яўляецца стабільнай у маштабах мільёнаў гадоў, што сведчыць пра тое, што ён не быў доўга на сваёй цяперашняй арбіце. Гэты факт сведчыць пра тое, што астэроід паходзіць з пояса Койпера.
Хірон быў адкрыты 18 кастрычніка 1977 года Чарлзам Ковалем. Было предположено, што гэта астэроід, размешчаны далёка за арбітамі іншых астэроідаў, вядомых у той час. Пасля адкрыцця аб’ект быў таксама знойдзены на архіўных фотапласцінках, адна з якіх датавана 1895 годом. У 1978 годзе Коваль выказаў здагадку, што Хірон можа быць каметай. Тады ж астраном прапанаваў прысвоіць астэроіду імя. У старажытнагрэчаскай міфалогіі Хірон — кентаўр (напалову чалавек, напалову конь). Гэта цалкам адпавядае дваістай прыродзе аб’екта (астэроід/камета). У 1988 годва ў Хірона была зарэгістравана кома. Хірон адразу перавялі ў статус каметы (95P/Chiron). Наяўнасць комы на гэтак аддаленай адлегласці ад Сонца паказвае, што ў склад аб’екта ўваходзяць такія лёгкалятучыя рэчывы, як метан, монааксід вугляроду і малекулярны азот. Дыяметр Хірона значна больш, чым у іншых вядомых камет. У 1996 годзе, пасля праходжання перыгелія, кома знікла. У наступны раз Хірон пройдзе перыгелій у 2046 годзе[2].
У 2015 годзе група іспанскіх астраномаў пад кіраўніцтвам Хасэ Луіса Арціса[es] на заснаванні даных, атрыманых пры некалькіх пакрыццях зорак, выказала здагадку наяўнасць у Хірона сістэмы кольцаў радыусам 324 ± 10 км[3][4].
(2059) Бабіяківары · (2060) Хірон · (2061) Анса