Казінет[1] — шчыльная і пругкая аднатонная баваўняная або паўваўняная тканіна саржавага перапляцення (руск.) (бел. для пашыву верхняга адзення.
З паўваўнянога казінету шылі форменную вопратку ніжніх грамадзянскіх чыноў. У М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў казцы «Цацачнай справы людцы» ў віцмундзір шэрага казінету апранутая лялька-падзьячы, а ў рамане «Пашахонская даўніна (руск.) (бел.» ў светла-зялёным казінетавым казакіне (руск.) (бел. прыйшоў да абеду Фомушка[2]. У А. І. Эртэля (руск.) (бел. ў «Гардэніных (руск.) (бел.» Алёшка просіць купіць яму не казінетавыя панталончыкі (руск.) (бел., а плісавыя, каб яго не дражнілі. Казінетавае адзенне звязвалася з нізкім сацыяльным статусам, шырока выкарыстоўвалася ў мастацкай літаратуры для адпаведнай характарыстыкі персанажа, напрыклад, у Л. М. Талстога, М. С. Ляскова і І. А. Буніна. З трывалага казінету таксама шылі вопратку: паліто, пінжакі, пакрыццё кажухоў. У вёсках верхняе адзенне з казінету было святочным[3]. З пачаткам XX стагоддзя казінет перасталі выпускаць, і само слова стала выходзіць з ужытку[4], хоць яшчэ ў 1919 годзе Мікалай Клюеў (руск.) (бел. звяртаўся да Маякоўскага: «Простай як мыканне і воблакам у штанах (руск.) (бел. казінетавых / не стане Расія — так вяшчае Хата»[5].