Карабельныя гатункі равендука ткалі з пянькі, акрамя парусоў пяньковы равендук ішоў на пашыў салдацкіх намётаў, плашчоў і сакваў(руск.) (бел.. Вытворчасць ільнянога равендука было наладжана ў Расійскай імперыі ў Кастрамской і Уладзімірскай губернях ужо ў другой палове XVIII стагоддзя. У продажы меліся тры гатункі равендука: цяжкі, тоўсты і тонкі. З ільнянога равендука шылі вопратку, шторы, фіранкі, сурвэткі, чахлы на мэблю і выкарыстоўвалі пад жывапісныя палотны. Прадметы інтэр’еру ўпрыгожвалі вышыўкай кветкавымі гірляндамі з руж, незабудак і браткоў і аздаблялі мярэжкай. У А. І. Герцэна у рамане «Хто вінаваты?(руск.) (бел.» у доме графіні былі шторы з равендука. Карабельны равендук перасталі вырабляць з сярэдзіны XIX стагоддзя са скасаваннем паруснага флоту. У 1920-я гады з равендука шылі летнія кашулі ваеннай формы РСЧА(руск.) (бел.. Ільняны равендук быў распаўсюджаны ў Расіі да канца 1950-х гадоў[3].
Андреева Р. П. Равендук // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 308. — ISBN 5-86617-030-2.
Беловинский Л. В. Равендук // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 559. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
Глинкина Л. А. Равендук // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 265. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5
Кирсанова Р. М. Равендук // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 193. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.