Драгет, Драет, Драецік, Драгета[4] — грубая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна на шаўковай аснове, лямцавая або тканая, аднатонная або з малюнкам з аднаго боку. Радзей драгетам называлі шаўковую тканіну з сярэбранай ніткай.
Ткалася ў палосы палатняным перапляценнем ці яго спалучэннем з рапсавым, што надавала паверхні выгляд клетак, прамавугольнікаў. Драгет выраблялі на Шлёнску (Польшча) з XVII стагоддзя. Ваўняны драгет належаў да тонкіх тканін і ішоў на пашыў адзення.
Цікавыя факты
Джонатан Свіфт згадваў пра тое, што быў «апрануты ў драгет па трынаццаць пенсаў за ярд»[5].
↑Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
↑The Uffculme wills and inventories: 16th to 18th centuries, p.272 (Peter Wyatt, Uffculme Archive Group, 1997).
Літаратура
Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.