За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Іўеўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[2].
Яўрэяў раёна, забітых не адразу пасля акупацыі, перавялі ў гета ў Іўі (у тым ліку з мястэчак Ліпнішкі[5], Чэневічы, Трабы, Суботнікі і Бакшты) і забілі ў маі 1942 года разам з мясцовымі яўрэямі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у горадзе Іўе, дзе ў 1942 годзе з лютага да 7 мая былі закатаваныя і забітыя больш за 2500 чалавек.
У Іўеўскім раёне 20 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Курбат Уладзіслаў і Лізавета, Глугоўская (Курбат) Рэгіна[7], Пазняк Станіслаў, Тасілія і Ліхарад (Пазняк) Яніна[8], Пашкоўская Ядвіга і Францішак[9], Мікулка Міхаліна і Ціхан (Мікулка) Марыя[10][11], Побаль Аляксандр, Аляксандра і Уладзімір[12], Конан Вольга, Яўген і Павел[13][14], Міхалевіч Іван, Кацярына і Браніслава[15].
Мемарыяльны комплекс забітым яўрэям раёна ўзведзены ў вёсцы Стоневічы.
Крыніцы
Літаратура
- Г.К. Кісялёў, М.У. Дуніч, В.М. Пракопік i iнш. (рэдкал.), I.Б. Грыбоўскi, У.М. Журавель, I.П. Крэнь i iнш. (укладальнікi). «Памяць. Iўеўскi раён». — Минск: БЕЛТА, 2002. — 510 с. — ISBN 985-6302-45-5.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.