За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Брагінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Брагіне, Камарын, вёсках Асарэвічы, Багушы, Верхнія Жары, Капоранка, Кавака, Калыбань (3 сям’і — больш за 20 чалавек у кастрычніку 1941 года), Касачоў, Краснае, Крыўча, Крукі, Малажын, Мікулічы, Новая Ёлча, Нудзічы, Астрагляды, Рыжкаў, Сабалі, Спярыжжа, Тэльман і іншых.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета — у Брагіне (верасень — 27 лістапада 1941, больш за 600 загінулых[18]) і Камарыне (да кастрычніка 1941[19], каля 250 загінулых[20]).
Ганна Паняўчык з Брагіна за выратаванне Марыі Брыльянт была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»[22][23][24].
У 1957 годзе ў Брагіне на вуліцы Пясочная быў насыпаны курган, а потым была ўсталяваная стэла з надпісам аб 8000 загінулых ад рук нацыста — у тым ліку яўрэяў, перапахаваных сюды з двух брацкіх магіл на вуліцы Набярэжнай[22][25][26].
Крыніцы
Літаратура
- М. С. Кусянкоў, Г. В. Марчук, У. А. Мачульскi i iнш. (рэдкал.); І. Ф. Ганжураў (уклад.). «Памяць. Брагінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2003. — 750 с. — ISBN 985-02-0521-0.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.