За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ушацкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- З гета пасёлка Кублічы (канец верасня — снежань 1941) сотні яўрэяў былі перагнаныя ў гета Ушачаў і там забітыя.
- У гета пасёлка Ушачы (канец лета 1941 — студзень 1942) былі забітыя каля 1000 чалавек.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ва Ушачах і ў вёсцы Кавалеўшчына (Сарочынскі сельсавет)[1].
Крыніцы
Літаратура
- Г.К. Кісялёў, Н.М. Дук, Б.В. Ульянка i iнш. (рэдкал.), М.М. Кірпіч (укладальнік). «Памяць. Ушацкi раён». — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 638 с. — ISBN 985-6302-43-9.