Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Гета ва Уле

Помнік забітым яўрэям Улы.

Гета ва Уле (снежань 1941 — восень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя

Ула была занятая нямецкімі войскамі 7 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася амаль тры гады — да 26 чэрвеня 1944 года[1][2].

Перапіс насельніцтва 1923 года ўстанавіў, што ва Уле пражывала 1068 яўрэяў — 54,2 % усіх жыхароў, а перад Вялікай Айчыннай вайной — 516 (520[2]). З іх мужчыны прызыўнога ўзросту служылі ў Чырвонай Арміі, а з пакінутых эвакуявацца паспелі толькі нешматлікія[3].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у снежні 1941 года арганізавалі ў пасёлку гета на месцы цяперашняга ПТВ № 3. У стары драўляны будынак райвыканкама, фактычна ў хлеў, сагналі ўсіх габрэяў Улы. Частка мясцовых жыхароў марадзёрствавалі ў пакінутых габрэйскіх дамах разам з немцамі[3][4][2].

Яўрэяў прымусілі насіць вопратку з жоўтай зоркай, за іх перасоўваннямі пастаянна сачылі беларускія паліцаі, не дазваляючы без дазволу пакідаць гета. Яўрэяў выпускалі толькі ў пошуках ежы і на прымусовыя работы. Усіх вязняў, у тым ліку старых, жанчын, дзяцей і хворых, прымушалі працаваць на цяжкіх працах[4][2].

5 снежня 1941 года ля былога ваеннага гарадка немцы расстралялі каля 350 яўрэяў[5].

Ульскае гета праіснавала да восені (17 студзеня[2]) 1942 года, і з яго вязняў у жывых засталіся адзінкі.

Памяць

У 1948 годзе Яўгена Рыгораўна Розенблюм (Алуф) з сястрой прывезлі з габрэйскіх могілак безназоўны надмагільны камень на месца брацкай магілы, паставілі агароджу і маленькі абеліск. Рыгор Пудзель, чые бацькі і сястра былі забітыя ва Ульскім гета, у 1974 годзе прывёз з Ленінграда мармуровыя пліты для абеліска — адну з новым тэкстам і яшчэ адну для апраўлення каменя са старым надпісам. У 1979 годзе пахаванне было пераабсталявана і ўладкавана мясцовымі ўладамі[3][4].

На помніку ахвярам генацыду яўрэяў ва Уле напісана: «Таварыш, агалі галаву перад памяццю загінуўшых. На гэтым месцы спачываюць 320 жыхароў Улы: дзяцей, жанчын, старых, па-зверску закапаных і закапаных жыўцом нямецка-фашысцкімі катамі». На думку мясцовых жыхароў, сведак расстрэлаў, тут пахавана больш за 360 (350[2]) чалавек[3][4].

Крыніцы

  1. «Памяць. Бешанковіцкi раён» 1991, с. 167.
  2. а б в г д е Холокост на территории СССР 2011, с. 1004.
  3. а б в г А. Шульман. Городок на берегу рек Архівавана 22 снежня 2015.
  4. а б в г Улла. Воспоминания Алуф (Розенблюм) Евгении Григорьевны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2015. Праверана 6 красавіка 2025.
  5. Свидетельствуют палачи 2010, с. 151.

Літаратура

  • I.П. Шамякін (галоўны рэдактар), Г.К. Кісялёў, Я.В. Малашэвіч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Бешанковіцкi раён». — Минск: «Беларуская савецкая энцыклапедыя», 1991. — 423 с. — ISBN 5-85700-053-X.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya