Падатковыя органы накіравалі каля 470 тысяч паведамленняў на выплату падатку на дармаедства[3]. 20 лютага2017 года скончыўся апошні тэрмін выплаты збору. Збор выплацілі толькі каля 54 тыс. грамадзян (прыкладна 11,5 %). Пэўная колькасць грамадзян звярнулася ў мясцовыя органы ўлады з заявамі аб вызваленні ад выплаты збору[4]. Для тых, што не выплаціў збор, або выплаціў яго несвоечасова, прадугледжвалася адміністрацыйная адказнасць. У гэтым выпадку меў быць складзены пратакол, што накіроўваўся на разгляд у суд для рашэння або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь, або аб адміністрацыйным арышце. У выпадку адміністрацыйнага арышту грамадзянін мусіў быць прыцягнуты да грамадска карысных прац, пасля адбыцця якіх сума збору лічылася б выплачанай. Адміністрацыйны арышт мог быць накладзены на тэрмін да 15 сутак[4].
Напярэдадні «Марша абураных беларусаў» ад удзелу ў ім адмовіліся Партыя БНФ, рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду». Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў здагадку, што акцыя стане чарговым «лятучым пікетам», гэта значыць, не збярэ вялікай колькасці ўдзельнікаў і не стане значнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Таксама ён дадаў, што мэтазгодна сканцэнтраваць грамадскую ўвагу і арганізацыйныя высілкі на Дні Волі. Лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў патлумачыў няўдзел тым, што, на яго думку, пакуль не вычарпаны мірныя і законныя шляхі адмены Дэкрэта № 3. Старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч адзначыў, што замест арганізацыі вулічнай акцыі, якая, на яго думку, наўрад ці магла стаць паспяховай, члены арганізацыі сканцэнтраваліся на аказанні юрыдычнай дапамогі тым, хто трапіў пад дэкрэт. Але Губарэвіч не выключыў, што далучыцца да акцыі, калі на яе выйдуць шырокія колы беларусаў[12].
17 лютага2017 года ў цэнтры Мінска адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць Дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», на які выйшла больш за 2000 чалавек. Арганізатарамі акцыі сталі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і іншыя. Марш пачаўся а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На прыступках Палаца Рэспублікі з прамовамі выступілі арганізатары і некаторыя ўдзельнікі акцыі. Удзельнікі скандавалі «Не — дэкрэту № 3», «Жыве Беларусь», «Не бойцеся!». Мікалай Статкевіч заявіў, што Дэкрэт № 3 «гэта адкрыты здзек над грамадствам і над кожным з нас», і заклікаў прыняць рэзалюцыю, у якой высоўваюцца патрабаванні адмяніць Дэкрэт, спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, адмяніць павышэнне пенсійнага ўзросту, вярнуць народу свабодныя і справядлівыя выбары. Удзельнікі мітынгу падтрымалі рэзалюцыю. Пасля гэтага Марш рушыў па праспекце Незалежнасці да будынка Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, размешчанага па вуліцы Савецкай № 9, каля Дома ўрада[13].
Каля Міністэрства па падатках і зборах адбыўся кароткі мітынг, падчас якога на яго прыступках удзельнікі Маршу спалілі ў вядры свае «лісты шчасця» — паведамленні з патрабаваннем аплаціць збор. У 19:12 арганізатары аб’явілі, што «Марш абураных беларусаў» завершаны. Пад канец Мікалай Статкевіч запатрабаваў ад уладаў выканання ўсіх патрабаванняў мітынгоўцаў да 25 сакавіка. Інакш, паводле яго слоў, у Дзень Волі людзі зноў збяруцца і будуць патрабаваць адстаўкі цяперашняй улады[13].
Пасля «Маршу абураных беларусаў» невядомыя ў цывільным напалі на актывістаў анархісцкага руху, якія накіроўваліся дамоў. У іх забралі транспарант, аднак самім актывістам удалося пазбегнуць затрымання[13].
У нядзелю, 19 лютага2017 года мітынг супраць Дэкрэта № 3 адбыўся і ў другім па памеры горадзе Беларусі. Сход пачаўся апоўдні на плошчы Паўстання, ад якой праз дзесяць хвілін вялікая калона па вуліцы Савецкай рушыла да плошчы Леніна[14]. На чале калоны ішлі прадстаўнікі палітычных і прафсаюзных рухаў[15]. Гучалі палітычныя лозунгі, лозунгі супраць падаткаў на «дармаедства». Калона расцягнулася на сотні метраў, аўтамабілі віталі ўдзельнікаў шэсця працяглымі гукавымі сігналамі. Удзельнікі акцыі скандавалі «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі»[14].
Па розных падліках, на плошчы Леніна знаходзілася ад адной да трох тысяч чалавек[15]. На мітынг у Гомелі, як і ў Мінску, выйшлі людзі розных узростаў і розных сацыяльных статусаў[14]. Мітынг супраць Дэкрэта № 3 стаў самай масавай вулічнай акцыяй пратэсту ў Гомелі пасля 1990-х гадоў, калі тут праходзілі шматлікія страйкі. Многія ўдзельнікі мітынгу адзначалі, што іх натхніў марш у Мінску[15].
Арганізатары акцыі пратэсту ў Гомелі заявілі, што, калі ўрад не адменіць дэкрэт, то на Дзень Волі 25 сакавіка будзе арганізавана ўсерэспубліканская акцыя пратэсту[14].
Магілёў
У Магілёве гарадскія ўлады забаранілі правядзенне «Марша недармаедаў» па пешаходнай вуліцы Ленінскай. Чыноўнікі аргументавалі тым, што арганізатары ў заяўцы на акцыю пратэсту месцам яе правядзення абралі не вызначаную гарвыканкамам пляцоўку для масавых мерапрыемстваў, якая размешчана ўдалечыні ад людных мясцін горада. У выніку было вырашана правесці 19 лютага па той жа вуліцы «Прагулку недармаедаў», у якой узялі ўдзел прынамсі паўтысячы чалавек, у т.л. старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыіАнатоль Лябедзька. Выступоўцы гаварылі пра антынародную і антыканстытуцыйную скіраванасць дэкрэта аб дармаедах, патрабавалі яго адмены і заклікалі аб’ядноўвацца дзеля абароны сваіх правоў[16].
Пазней на заяўнікаў «Марша недармаедаў» — каардынатара-актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава і актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава — былі складзены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянавага шэсця[17].
Іншыя гарады
У іншых абласных цэнтрах 19 лютага акцыі не былі падрыхтаваны. Пасля падзей у Гомелі людзі пачалі стыхійна збірацца а 14-й гадзіне ў цэнтрах Брэста, Гродна і Віцебска.
У Брэсце сабралося не больш за сто чалавек. Мерапрыемства працягвалася каля гадзіны. Удзельнікі пратэсту выйшлі на плошчу Леніна каля будынку абласнога выканаўчага камітэта без плакатаў і сцягоў. Аўтамабілісты ў знак салідарнасці сігналілі. Шэсце не адбылося, пасля выступу некалькіх удзельнікаў людзі разышліся[18].
У Гродне на акцыю выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Адначасова на Савецкай плошчы актывісты збіралі подпісы за адмену Дэкрэта № 3[19].
На мітынг у Віцебску людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі, сама акцыя праходзіла досыць стыхійна, малаарганізавана. Удзел у пратэсце ўзялі людзі розных пакаленняў і сацыяльных груп[20]. Удзельнікі акцыі прайшлі шэсцем ад плошчы Перамогі да плошчы Леніна[20].
Удзельнікі мітынгу скандавалі «Жыве Беларусь!». Некалькі невядомых са схаванымі тварамі час ад часу выкрыквалі «Слава Расіі!», не атрымліваючы падтрымкі ад пратэстоўцаў[20].
Пад канец акцыі пратэсту член БХД Таццяна Севярынец заклікала правесці наступнае шэсце 25 сакавіка, на Дзень Волі[20]. Пасля заканчэння акцыі, каля 15:10 Севярынец была затрымана супрацоўнікамі міліцыі[21].
У Баранавічах у акцыі пратэсту на плошчы Леніна ўзялі ўдзел больш за 300 чалавек[23]. Сярод удзельнікаў пераважалі людзі старэйшага ўзросту, у тым ліку бацькі, чые дзеці не могуць знайсці працу[20]. Падтрымаць пратэстоўцаў прыехаў Анатоль Лябедзька[23]. Машыны, якія праязджалі каля плошчы, сігналілі ў знак падтрымкі[20].
У Брэсце ў акцыі пратэсту ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Шэсце прайшло ад плошчы Леніна да пешаходнай вуліцы Савецкай. Удзельнікі акцыі скандавалі «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!», таксама папулярным слоганам падчас пратэсту быў «Баста!»[20]. Машыны на вуліцы Леніна сігналілі ў знак падтрымкі[20].
Напярэднані, 3 сакавіка2017 года на выхадзе з пад’езда ўласнага дома была затрымана міліцыяй і змешчана ў псіхіятрычную лячэбніцу Наталля Папкова, актывістка «Маладой Беларусі» і адна з арганізатараў вулічных акцый пратэсту ў Брэсце. Паводле словаў самой затрыманай, ёй не патлумачылі прычыну затрымання, а таксама куды яе вязуць, па прыбыцці ж у лячэбніцу проста трымалі там без якога-небудзь лячэння[24].
Да мітынгу далучыліся анархісты з транспарантам «Чыноўнік — галоўны дармаед» (руск.: Чиновник главный тунеядец) і чорнымі сцягамі, якія і ўзялі на сябе функцыю лідараў пратэсту[25]. Удзельнікі акцыі пратэсту скандавалі «Жыве Беларусь!», «Баста!», «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі», а таксама «Нет зарплаты, есть налог — депутату в кошелек!» і «Настоящий дармоед — тот, кто выдумал декрет»[25]. Анархісты павялі шэсце праз цэнтр горада, па вуліцах Пушкінскай і Савецкай. Па дарозе шэсце разраслося да некалькіх тысяч чалавек. Людзі з ганкаў крамаў падтрымлівалі дэманстрантаў апладысментамі[25].
Шэсце завяршылася каля ЦУМа на праспекце Машэрава[25]. Пры канцы актывісты заклікалі людзей 11 сакавіка падтрымаць аналагічны пратэст у Пінску[25].
Увечары 5 сакавіка міліцыя затрымала чатырох анархістаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту. Судовы працэс над імі прайшоў увечары 6 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Усе абвінавачаныя былі прызнаны вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах, трое былі асуджаны на 5 сутак арышту, адзін — на 4 сутак[26].
9 сакавіка2017 года Аляксандр Лукашэнка фактычна прыпыніў збор падатку на дармаедства за 2015 год, але грамадскія дзеячы заявілі, што патрабуюць поўнай адмены дэкрэта. Многія выказвалі сумнеў, што пасля замарозкі на наступных акцыях пратэсту збярэцца дастатковая колькасць людзей, паколькі гэты шаг збавіў градус напружання ў грамадстве[27].
А 18 гадзіне на плошчы сабралося 300—400 чалавек, перад прысутнымі з пастамента помніка Леніну выступілі лідар БХДВіталь Рымашэўскі і старшыня АГПАнатоль Лябедзька, які таксама заклікаў прыязджаць на «Марш недармаедаў» у Мінск15 сакавіка. Старшыня руху «За свабоду»Юрась Губарэвіч заклікаў чыноўнікаў выйсці пагаварыць з народам, людзі пачалі скандаваць прозвішча старшыні райвыканкама «Яхнавец» і «Жыве Беларусь!». Таксама скандавалі «Слава Генадзю Карпенку», падтрымліваючы былога старшыню Маладзечанскага гарвыканкама (1991—1994), які правёў у горадзе значныя эканамічныя пераўтварэнні і карэнным чынам дэсаветызаваў гарадскую тапаніміку, а сённяшнім кіраўнікам — «Ганьба»[27]. Да людзей на плошчы выйшаў старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец, які прапанаваў дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у будынак выканкама, але пратэстоўцы адмовіліся і запатрабавалі, каб выключылі гукаўзмацняльнікі, праз якія ішло папярэджанне МНС пра пажары. Яхнавец сышоў, а апазіцыйныя лідары зачыталі тэкст рэзалюцыі з патрабаваннем адмяніць дэкрэт, які быў ухвалены пратэстоўцамі.
Людзі шэсцем прайшлі з Цэнтральнай плошчы па пешаходнай вуліцы Прытыцкага да падатковай інспекцыі[27]. Пратэстоўцы скандавалі «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь!» і «Уладу — народу!». Шэсце дайшло амаль да чыгуначнага вакзала, каля якога размешчана падатковая, аўтамабілісты сігналілі ў знак падтрымкі. Апазіцыйныя лідары прыляпілі на дзверы падатковай ліст з тэкстам рэзалюцыі, пасля чаго акцыя была скончана[27]. Паводле ацэнак, у гэтай акцыі пратэсту прынялі ўдзел да 1000 чалавек, што зрабіла яе найбуйнешай у гісторыі горада[27].
Пасля акцыі быў затрыманы 16 гадовы хлопец з арафаткай на твары, а таксама яшчэ пяць чалавек, якія ехалі ў таксі з мітынга[27].
11 сакавіка ў Маладзечне прайшлі суды над затрыманымі напярэдадні актывістамі апазіцыі. Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі былі асуджаны на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанцыяванага марша «Я не дармаед», Вольга Кавалькова атрымала 7 сутак арышту. Прысуд пазбавіў магчымасці лідараў апазіцыі ўдзельнічаць у наступных акцыях пратэсту, у тым ліку 15 і 25 сакавіка ў Мінску[29].
У Пінску ў суботу 11 сакавіка акцыя пратэсту, якая анансавалася як «Палескі марш недармаедаў»[30], пачалася апоўдні на плошчы Леніна. Да пачатку акцыі ўваход у Пінскі райвыканкам і падыход да помніка Леніну былі агароджаны[31]. На плошчы сабралося больш за 400 чалавек[32]. Падчас акцыі асобы ў цывільным спрабавалі затрымаць блогера з Гомеля Максіма Філіповіча, але пратэстоўцы адбілі яго ў іх. Пасля заканчэння акцыі, каб абараніць ад затрымання Філіповіча, некалькі дзясяткаў чалавек суправаджалі яго да чыгуначнага вакзала[31][33].
Акцыя пратэсту ў Бабруйску12 сакавіка апоўдні на плошчы Перамогі[22]. У ёй узялі ўдзел больш за 800 чалавек. Большасць удзельнікаў складалі пенсіянеры. Людзі былі настроеныя радыкальна, выказваючы сваю незадаволенасць Дэкрэтам № 3, паўсюдным беспрацоўем і малымі заробкамі. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», «Баста!», «Не дэкрэту нумар тры, Лукашэнка, ухадзі!»[34] і «Бабры не рабы!». У Бабруйску было шмат транспарантаў і плакатаў з лозунгамі «Дэкрэты і налогі — хутка працягнем ногі», «Баста», «Не дэкрэту № 3», «Бабры не рабы!», «Мы не рабы», «Разам мы сіла» і да т.п[34].
Да пачатаку акцыі ў Оршы з раніцы пачаліся ператрусы аршанскіх актывістаў. Былі праведзены вобшукі журналіста, намесніка старшыні АМГА «Звяз» Арцёма Сізінцава па падазрэнні ў фальшываманетніцтве і сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча[35]. Быў затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Грышанаў. Журналісты «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, TUT.BY, рэдактар інтэрнэт-выдання «Народныя навіны Віцебска(англ.) (бел.» Сяргей Серабро і журналістка БелаПАН Дар’я Гуштын былі затрыманыя на чыгуначным вакзале[36] для праверкі дакументаў яшчэ перад пачаткам «Марша недармаедаў», але пазней адпушчаны[37]. Міліцыя дзяжурыла каля дамоў старшыні гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціны Ігнаценкі і члена Партыі БНФ Віталя Паўлава[35], у выніку чаго яны не змаглі трапіць на акцыю. У кватэры іншага актывіста, Ігара Казмерчака, з самай раніцы сядзеў міліцыянер[35]. У актывістаў міліцыя таксама забрала гукаўзмацняльную тэхніку[36].
«Марш недармаедаў» пачаўся а 13 гадзіне на Цэнтральнай плошчы, на якой сабралося каля 700 чалавек[36]. На плошчы гучна транслявалася музыка, што замінала правядзенню акцыі[38]. Перад пратэстоўцамі выступілі Павел Севярынец, праваабаронца і член РГПА «БХК» Васіль Бераснеў, а таксама колішні лідар рабочага руху Віктар Андрэеў, які прапанаваў прыняць рэзалюцыю з патрабаваннем адмены Дэкрэта № 3 і занесці яе ў райвыканкам[36]. Пратэстоўцы шэсцем прайшлі па вуліцы Міру да вуліцы Астроўскага, на якой размешчаны будынак Аршанскага райвыканкама. Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Алег Смірноўскі[36], які заявіў, што акцыя незаконная, але запрасіў прадстаўнікоў пратэсту ў залу. Пратэстоўцы адмовіліся ад прапановы і ўручылі чыноўніку рэзалюцыю. Выступоўцы абмяркоўвалі неабходнасць адмены кантрактаў, скасаванне падвышэння пенсійнага ўзросту, беспрацоўе, нізкія заробкі[36]. У канцы акцыі Севярынец заклікаў аршанцаў далучацца да акцый пратэсту 15 і 25 сакавіка ў Мінску: «Вырашацца ўсё будзе ў сталіцы. 15 і 25 сакавіка мы павінны праявіць салідарнасць»[39]. Акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 і эканамічнай палітыкі ўладаў стала самай масавай у Оршы з 1991 года[34].
Пасля акцыі былі затрыманы Павел Севярынец і кіроўца аўто, які яго вёз, а таксама журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна[38][39]. Пазней за спробу ўзяць у будынку РУУС каментарый у затрыманага Севярынца ў жывым эфіры была затрымана група тэлеканала «Белсат», на аператара Аляксандра Баразенку складзены адміністрацыйны пратакол[38]. Акрамя таго былі затрыманы Васіль Бераснеў, які вёў мітынг, а таксама аршанскія актывісты Ігар Грышанаў, Віктар Міхасёў, Віктар Андрэеў, Яўген Анішчанка і горацкія актывісты Андрэй Юркоў і Валерый Кісялевіч[37].
За паўгадзіны да пачатку акцыі каля Рагачова ДАІ спыніла аўтамабіль з журналістамі «Белсат»[38].
Акцыя пратэсту ў Рагачове пачалася а 16 гадзіне. Хоць дата і час былі абвешчаны загадзя[28], арганізаванага мітынгу не выйшла, усё адбывалася стыхійна. Спачатку адна група сабралася на плошчы перад Рагачоўскім райвыканкамам, другая — каля завода «Дыяпраектар». Пасля людзі ад «Дыяпраектара» накіраваліся на плошчу. Агулам у акцыі ўзялі ўдзел каля 400 чалавек, збольшага людзі сталага ўзросту. У Рагачове адсутнічалі апазіцыйныя лідары, акцыя прайшла без прамоваў і заклікаў. Людзі абменьваліся думкамі і абураліся адсутнасцю працы, малымі пенсіямі і Дэкрэтам № 3. Акцыя працягвалася больш за паўтары гадзіны[38].
Каля 12:30 у Брэсце на плошчы Леніна на акцыю супраць Дэкрэта № 3 стыхійна сабраліся каля 60 чалавек. Акцыя не была загадзя анансавана, але перад яе пачаткам у горадзе былі затрыманы актывіст Партыі БНФ з Кобрына Алесь Мех і блогер Сяргей Пятрухін, якія планавалі ўзяць у ёй удзел. Пасля пратэстоўцы прайшлі па вуліцы Савецкай, заклікаючы на акцыі пратэсту 25 сакавіка ў Мінску і 26 сакавіка ў Брэсце[40].
Паміж акцыямі
Пасля масавых затрыманняў журналістаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу БеларусіАлена Анісім накіравала звароты на адрас Міністра інфармацыіЛіліі Ананіч і Старшыні Вярхоўнага СудаВалянціна Сукалы, у якіх падтрымала затрыманых, адзначыўшы, што журналісты дзейнічалі ў адпаведнасці са сваімі прафесійнымі абавязкамі і інфармавалі грамадскасць краіны і органы ўлады пра сітуацыю ў розных гарадах. Таксама ў зваротах гаварылася, што за затрыманнямі могуць стаяць людзі, якія не жадаюць дзейнічаць на карысць дзяржавы, а пераследуюць іншыя інтарэсы. У канцы яна звярнулася да Ананіч з просьбай прыняць адпаведныя меры для абароны пацярпелых журналістаў і зрабіць усё неабходнае, каб не дапусціць падобнага ў далейшым, а да Сукалы з просьбай даць адказ, на падставе якіх заканадаўчых актаў гэтыя журналісты былі асуджаны[41].
13 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля па абвінавачванні ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць Дэкрэта № 3, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага, завочна былі асуджаныя Віктар Рубцоў і відэаблогер Максім Філіповіч. Рубцоў атрымаў 14 сутак адміністрацыйнага арышту, Філіповіч — 13 сутак. Увечары таго ж дня каля 21.00 Філіповіча затрымалі ў вёсцы КаранёўкаГомельскага раёна. Да гэтага ён праз відэасувязь паведаміў, што каля яго хаты дзяжураць «ціхары». У затрыманні ўдзельнічалі супрацоўнікі АМАПа[42].
Напярэдадні мітынгу была выказана ідэя змяніць маршут шэсця і пайсці ў цэнтр горада. Пасля гэтага міліцыя выклікала арганізатараў на гутарку і прыстрашыла адказаць сілай на несанкцыянаваны пратэст[43].
Акцыя пратэсту пачалася ў 17:30 перад кінатэатрам «Кастрычнік». У ёй узялі ўдзел каля 3000 чалавек, у тым ліку Уладзімір Някляеў, лідары грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, старшыня прафсаюза РЭПГенадзь Фядыніч[44]. Лідары АГП, БХД і «За Свабоду!» не змаглі ўзяць удзел, паколькі былі затрыманы пасля мітынгаў, якія напярэдадні прайшлі ў Маладзечне і Оршы[43]. На мітынгу прысутнічала дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад АГПГанна Канапацкая на мыліцах, якая распавяла, што запрашала і іншых дэпутатаў прыйсці на мітынг і пагутарыць з народам. На пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік» прысутнічала і група анархістаў (паводле назіранняў палітолага Вольфа Рубінчыка — ад 15 да 20)[45], які хавалі свае твары пад маскамі. Міліцыя патрабавала ад іх адкрыць твар або пакінуць месца, аднак яны засталіся, падтрымліваючы выступоўцаў лозунгамі і барабанамі[43].
Пратэстоўцы прынялі рэзалюцыю «Марша недармаедаў», у якой адзначаецца, што Дэкрэт № 3 не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі, парушае правы чалавека, прадугледжвае сацыяльна несправядлівы збор і прымяненне прымусовай працы. Таксама яны запатрабавалі адмяніць дэкрэт і вызваліць з-пад адміністрацыйнага арышту ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў да 25 сакавіка, прыняць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых рабочых месцаў, адмяніць кантрактную сістэму, правесці сумленныя і свабодныя выбары[43].
Увечары пасля «Маршу» пачаліся затрыманні ўдзельнікаў пратэсту. Паводле звестак праваабаронцаў, у Мінску было затрымана больш за 50 чалавек[46].
Першая спроба забраць удзельнікаў акцыі (паводле словаў сведкаў, прадстаўнікоў анархісцкага руху) адбылася яшчэ на плошчы Бангалор, але іх «адбілі» мінакі. Яны з’ехалі на тралейбусе, але неўзабаве на праспекце Машэрава ўнутр салона ўварваліся невядомыя — і правялі «зачыстку» з выкарыстаннем слязістага газу. Ад газу пацярпелі і звычайныя пасажыры. Каля дзясятка хлопцаў і пары дзяўчын павезлі на мікрааўтобусах без якіх-небудзь апазнавальных знакаў. Сталічная міліцыя адмовілася даваць каментарыі на гэтую тэму[47].
16 сакавіка прайшлі суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», якія атрымалі ад 12 да 15 сутак арышту. Сведкамі выступілі супрацоўнікі АМАПа[47].
Гродна
Да пачатку акцыі каля Ліды быў затрыманы аўтамабіль Аляксея Янукевіча, які накіроўваўся на марш недармаедаў у Гродне[44].
У парку Жылібера сабралася каля 1.000 чалавек, пасля ўдзельнікі мітынгу выйшлі на плошчу да помніка Леніна, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама запрашала пратэстуючых на перамовы ў залу, разлічаную на 250 месцаў, плёну яе прапанова не мела, мітынг на плошчы прадоўжыўся.[48]
Магілёў
На вуліцы Леніна сабралася ад 500 да 700 пратэстуючых, затым прайшло шэсце да плошчы Зорак. На сустрэчу да іх выйшаў дэпутат і навуковец Ігар Марзалюк, які актыўна выступаў перад прысутнымі, абараняючы дэкрэт № 3. Дэпутат быў асвістаны натоўпам, аднак працягваў размаўляць з людзьмі і паабяцаў, што 25 сакавіка ў дэкрэт унясуць змены: «Усю дурасць прыбяруць». Пасля мітынгу прайшлі затрыманні. Прыблізна 10 чал. былі з выкарыстаннем сілы затрыманыя, а пасля асуджаныя. Двое з іх, Зміцер Люнтаў і Алег Мяцеліца, арыштаваныя на 15 і 12 сутак адпаведна[49].
За два дні да пратэсту міліцыя афіцыйна папярэдзіла мясцовага актывіста Рыгора Крывіцкага, які падаў заяўку на пікет 26 сакавіка ў Мазырскі райвыканкам, каб ён не выходзіў на плошчу[50].
Да пачатку акцыі ДАІ спыніла машыны, у якіх на акцыю пратэсту ў Мазыры ехалі журналісты-фрылансеры[50].
18 сакавіка ў Мазыры, каб выказаць незадавальненне Дэкрэтам № 3, эканамічнай сітуацыяй у горадзе і краіне, на акцыю пратэсту на плошчу Леніна, нягледзячы на дождж і мокры снег, стыхійна выйшла некалькі дзясяткаў чалавек. Да людзей падыйшоў намеснік начальніка РАУС, які папярэдзіў, што сход незаконны. На плошчу на некалькі хвілін прыйшоў Рыгор Крывіцкі, які расказаў пра сваё папярэджанне[50].
Адразу пасля акцыі быў адзін з удзельнікаў акцыі, суд над якім павінен быў адбыцца 20 сакавіка[51].
Барысаў
Напярэдадні ў Барысаве былі затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі член БАЖ Алесь Абрамовіч і член АГП Іван Помазаў[52].
18 сакавіка ў жывым эфіры ў цэнтры горада былі затрыманы журналісты тэлеканала «Белсат» Вольга Чайчыц і Сяргей Кавалёў, якія прыбылі для асвятлення магчымай акцыі пратэсту. Пазней яны былі адпушчаны[53].
19 сакавіка акцыя пратэсту супраць Дэкрэта № 3 прайшла ў Слоніме. Яе арганізатарам выступіла Слонімская кааліцыя дэмакратычных арганізацый, у якую ўваходзяць палітычныя партыі, рухі і ініцыятывы. Акцыі пратэсту папярэднічала масавае застрашванне людзей, на прадпрыемствах засцерагалі людзей ад удзелу ў ёй, пагражаючы выгнаць з працы[56].
Пратэстоўцыя выказвалі абурэнне тым, што за апошнія гады ў горадзе закрыўся шэраг прадпрыемстваў: аўтарамонтны завод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгастэхніка», а іншыя прадпрыемствы скарачаюць супрацоўнікаў. На плошчы ўдзельнікаў акцыі пратэсту сустрэў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі і іншыя чыноўнікі. Падчас рэзкай гутаркі яму прыгадалі запалохванне людзей перад акцыяй, на што старшыня райвыканкама папрасіў усіх, хто будзе мець на працы праблемы пасля акцыі, звяртацца асабіста да яго. Пратэстоўцы патрабавалі працы, на што Таргонскі адказаў, што гатовы да кампрамісу. Таксама ўдзельнікі акцыі выступілі за поўную адмену Дэкрэта № 3, скандуючы «Адмяніць! Адмяніць!». Пасля прыняцця рэзалюцыі акцыя была скончана. Таргонскі запрасіў усіх на прыём у райвыканкам па індывідуальных пытаннях[56].
Баранавічы
19 сакавіка на плошчы Леніна ў Баранавічах сабралася ад 50 да 70 чалавек.[57]
Падзеі перад Днём Волі
23 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска павінны былі адбыцца суды над Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым за несанцыянаваны «Марш абураных беларусаў», які прайшоў 17 лютага ў сталіцы. Суд адклаў разгляд справы Статкевіча «да належнага паведамлення пра суд», а суд над Някляевым быў перанесены на наступны дзень — 24 сакавіка[58].
Увечары 23 сакавіка на канспіратыўнай кватэры быў затрыманы Мікалай Статкевіч, які раней узяў на сябе адказнасць за правядзенне акцыі пратэсту на Дзень Волі[59]. З 24 сакавіка ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Яму інкрымінавалі падрыхтоўку з 2011 года масавых беспарадкаў (у 2011—2015 ён знаходзіўся ў калоніі ўзмоцненага рэжыму). Звесткі пра месцазнаходжанне палітыка адсутнічалі да 27 сакавіка, калі ён быў адпушчаны на свабоду[60].
Раніцай 24 сакавіка ў сацсетцы «ВКонтакте» і месэнджары Viber ад імя Статкевіча было распаўсюджана паведамленне з заклікам не ісці на акцыю 25 сакавіка[61][62]. У той жа дзень былі ўзламаны акаўнты Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, і яе сына Юрася ў Facebook[63]. Увечары паведамленне пра адмену акцыі 25 сакавіка было таксама размешчана на сайце statkevich.orgАрхівавана 2 лістапада 2019.. Пазней у Facebook Марыны Адамовіч было змешчана паведамленне, што ўсе папярэднія заявы яе мужа не фэйк і што ён не прыме ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка ў Мінску. Многія адзначылі, што ў тэксце, апублікаваным на беларускай мове, адсутнічалі літары «ё» («сення» і «ен»), што нетыпова для Адамовіч[64].
25 сакавіка да 14-й гадзіны мірныя акцыі, прысвечаныя Дню Волі, прайшлі ў Гродне, Брэсце, Гомелі, Віцебску.
Напярэдадні, 24 сакавіка гарадскія ўлады Мінска прапанавалі мінскім арганізатарам «Дня Волі» правесці свой збор і мітынг у мінскім парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор[65]. Аднак арганізатары мітынгу на гэта не згадзіліся і адклікалі сваю заяўку на мітынг[65]. Гарадскія ўлады папярэдзілі аб тым, што ўсе несанкцыянаваныя сходы людзей у горадзе прызнаюцца незаконнымі, адпаведна, іх удзельнікі падпадаюць пад дзеянне адміністрацыйнага кодэкса.
Тым не менш, некалькі тысяч чалавек сканцэнтраваліся ў раёне плошчы Якуба Коласа, а затым рушылі ў бок цэнтра[68]. У некалькіх месцах праспект Незалежнасці і бліжэйшыя вуліцы былі заблакаваныя аўтазакамі і АМАПам са шчытамі. Жорсткія масавыя затрыманні былі на ўсім працягу праспекта, а таксама на плошчы Я. Коласа. Канчатковая «зачыстка» адбылася каля 15.30, праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі, калі з калоны, якая рухалася да Кастрычніцкай плошчы, сталі выцягваць людзей. Таксама затрымлівалі тых, хто выходзіў з падземнага пераходу на плошчы Перамогі. Затрыманымі аказаліся і многія журналісты[67].
Паводле ацэнак праваабаронцаў, у час акцыі, прысвечанай Дню Волі, у Мінску было затрымана больш за 700 чалавек. Пасля 17.30 частку людзей выпусцілі з міліцыі, у адносінах да іншых быў прыменены адміністрацыйны арышт[69]. У афіцыйных беларускіх СМІ было адзначана, што мэты, якія былі высунуты арганізатарамі несанкцыянаванай акцыі ў Мінску, не былі падтрыманы ў беларускім грамадстве, а асобныя ўдзельнікі акцыі наўмысна паводзілі сябе правакацыйна[70].
На наступны дзень, 26 сакавіка, каля 12 гадзін дня на Кастрычніцкай плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек[71]. Людзі выйшлі на знак салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ўдзельнікамі Дня Волі. Да плошчы былі сцягнутыя аўтазакі і аўтобусы з АМАПам. Людзей затрымлівалі перад Палацам Рэспублікі і каля ўніверсама «Цэнтральны». Колькасць затрыманых склала некалькі дзясяткаў чалавек[72].
26 сакавіка, пасля Дня Волі, па ўсёй краіне павінны былі адбыцца акцыі супраць Дэкрэта № 3. Але, на ўвазе жорсткага разгону мітынгу 25 сакавіка ў Мінску, народу выйшла мала і не ва ўсіх гарадах.
Спіс гарадоў, у якіх адбыліся мітынгі:
Мінск — 12.00 на Кастрычніцкай плошчы і каля яе сабралася каля 300 чалавек, затрыманыя не менш за 40 чалавек.
Орша — Цэнтральная плошча, больш за 100 чалавек
Пінск — каля 150 чалавек
Віцебск — больш за 100 чалавек
Магілёў — 50 чалавек
Гродна — 30 чалавек
Брэст — 30 чалавек, 14 затрыманыя
Бабруйск — 20 чалавек
Гомель — 2 чалавекі з плакатамі
Полацк — некалькі дзясяткаў чалавек, абышлося без затрыманьняў
Акцыю ў Бабруйску дазволілі мясцовыя ўлады.[73] Заяўку на мітынг падавала кіраўнік бабруйскага аб’яднання Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Галіна Смірнова.
Акцыя пачалася а 12:00 перад уваходам на стадыён фабрыкі «Славянка». Пратэстоўцы накіраваліся да плошчы Перамогі, дзе да іх выйшаў намеснік старшыні гарвыканкама, якому мітынгоўцы задавалі розныя пытанні. Акцыя скончылася а 13.30 і ў ёй удзельнічала каля 100 чалавек.[74]
Дэманстранты сабраліся каля кінатэатра «Кастрычнік» а 18 гадзіне, але першапачаткова акцыя планавалася каля Опернага тэатру. Першапачаткова апазіцыя хацела прайсці шэсцем ад Опернага тэатра да плошчы Бангалор. Улады санкцыянавалі толькі традыцыйнае месца збору і ссунулі яе час на 14.00. Апазіцыя пагадзілася на новае месца збору, але назвала «здзекам» прызначэньне пачатку акцыі на працоўны час у будні дзень. У выніку Мінгарвыканкам даў дабро на збор у 18.00.[76]
На акцыі прысутнічалі лідары БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, лідары партый БНФ Аляксей Янукевіч і АГП Анатоль Лябедзька. Усяго да пачатку акцыі сабралася 250—300 чалавек. Міліцыя выбарачна надглядала заплечнікі.
У 18:20 калона пачала рух да плошчы Бангалор. Пасля шэсце аб’ядналася з мітынгучымі з партыі КХП-БНФ, якія праводзілі сваю акцыю ў Кіеўскім скверы і якія таксама атрымалі дазвол Мінгарвыканкама.[77] Мітынг скончыўся а 20 гадзіне. Яе ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая змяшчае патрабаванні спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і засваенне чарнобыльскіх зямель і прамысловая вытворчасць прадуктаў харчавання на іх, вярнуць праграмы сацыяльнай абароны ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.[78]
Беларускі нацыянальны кангрэс і яго лідар Мікалай Статкевіч, які быў напярэдадні акцыі арыштаваны і прысуджаны да 5 сутак арышту, заклікалі людзей прыйсці на несанкцыянаваную акцыю — маёўку на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску[80]. Дзесьці праз паўгадзіны ад пачатку несанкцыянаванага мітынгу яго ўдзельнікі рушылі шэсцем на плошчу Незалежнасці. Супрацоўнікі міліцыі ў мегафон папярэдзілі людзей аб несанкцыянаваным характару акцыі[81]. Каля 500 чалавек дайшлі да Чырвонага касцёлу, дзе Павел Севярынец абвясціў завяршэнне мірнай акцыі пратэсту[1]. Севярынец пасля быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту[82].
На пляцоўцы каля ДК «Віпра» адбыўся санкцыянаваны ўладамі мітынг арганізаваны апазыцыйнай партыяй «Справядлівы свет». У мітынгу ўзялі ўдзел каля 80 — 100 чалавек. Ад самой партыі прысутнічаў актывіст Юрый Глушакоў. Акрамя таго на мітынгу прысутнічалі актывісты іншых апазыцыйных партый — ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыіВіталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова. Рымашэўскі паспрабаваў разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг, аднак супрацоўнікі міліцыі адабралі сімволіку. Мітынг працягваўся гадзіну. Пратэстоўцы заклікалі ўлады адмяніць дэкрэт № 3, кантрактную сістэму, і адмовіцца ад павышэння пенсійнага ўзросту.[83]
4 чалавекі выйшлі на вул. Савецкая з белымі лістамі паперы ў знак салідарнасці з арыштаванымі раней палітычнымі актывістамі. Праз некалькі хвілін яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.[84]
10 чалавек выйшлі на галоўную плошчу горада з белымі лістамі паперы ў знак салідарнасці з палітычнымі актывістамі арыштаванымі ўладамі. Аднак адзін з іх быў затрымаю супрацоўнікамі міліцыі.[85]
22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Пікет пачаўся ў 18.00, у ім удзельнічалі каля 20 чалавек — актывісты «Моладзі БНФ», грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Актывісты выказвалі салідарнасць з 14-ю арыштаванымі фігурантамі «справы патрыётаў», удзельнікам руху «Крытычная маса» Дзмітрыем Паліенкам і праваабаронцам Міхаілам Жамчужным. Двух апошніх беларускія праваабарончыя структуры прызналі палітвязнямі. Акцыя салідарнасці прайшла без затрыманняў. Супрацоўнікі міліцыі вялі відэаздымку, папярэджвалі, каб пікетоўцы разышліся, аднак не заміналі ім.[86]
Акцыя пачалася а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Статкевіч прыбыў на плошчу за паўгадзіны да пачатку мітынга, прывезшы з сабой гукаўзмацняльную апаратуру. Па дарозе да плошчы, таксі, у якім ехаў Статкевіч, два разы спынялі супрацоўнікі ДАІ.
У 14:08 пратэстоўцы пачалі шэсце да Плошчы Незалежнасці. Акцыя скончылася ў 14:33 на Плошчы Незалежнасці. У мітынгу ўдзельнічала звыш 150 чалавек.[87]
21 кастрычніка ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы ў 14:00 пачалася не санкцыянаваная ўладамі акцыя пратэсту, прызначаная лідарам «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікалаем Статкевічам. Пратэстоўцы патрабавалі скасавання «дэкрэта аб дармаедах», падвышэння заробкаў і пенсій, змагання з дзедаўшчынай і гвалтам у войску, на якія пасля рэзананснага выпадку гібелі салдата тэрміновай службы была звернутая асаблівая ўвага беларускага грамадства. Шэсце, у якім узялі ўдзел каля 200 чалавек, прайшло ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці, акцыя цягнулася менш за гадзіну. У час шэсця не было затрыманняў і перашкодаў мітынгоўцам, але пасля былі затрыманыя прынамсі два актывісты[88].
Рэакцыя
У сувязі з масавымі пратэстамі ў гарадах Беларусі супраць падатку з «дармаедаў», Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі заклікала да адмены Дэкрэта № 3 і вызвалення ад займаных пасад чыноўнікаў мясцовых адміністрацый, у тым ліку намеснікаў па ідэалогіі, якія не выйшлі да людзей[89].
Рэакцыя ўлады
19 лютага ў вячэрняй нядзельнай праграме «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» асудзілі пратэсты. У сюжэце пад назвай «Марш супраць справядлівасці» былі згаданы акцыі пратэсту без тлумачэння акалічнасцей, як месца, колькасць удзельнікаў і г.д., таксама сцвяржалася неабходнасць сплачваць падаткі[90][91]:
Дзяржава шмат не патрабуе — проста выйсці з ценю. Усяго 20 базавых за год. І не з беспрацоўных, як гэта цяпер спрабуюць прадставіць так званыя незалежныя СМІ. А з вельмі працаздольных, актыўных, паспяховых людзей.
У перадачы таксама прыгадвалі паездкі чыноўнікаў па рэгіёнах, да якіх людзі, якія «разумелі свой грамадзянскі абавязак плаціць падаткі», прыходзілі па тлумачэнні[91].
На іншым дзяржаўным тэлеканале — АНТ у сюжэце пра Дэкрэт № 3 распавядалася пра тое, што пратэсты выкліканы неразуменнем сэнсу збору[91]:
Пагадзіцеся, было б дзіўна, калі б чалавек, які жыве ў адным доме з вамі, раптам адмовіўся плаціць за прыбіранне пад'езда або вываз смецця. Гэтаксама і ў краіне: ходзіш чыстымі вуліцамі, выклікаеш доктара або адводзіш дзяцей у школу — удзельнічай у фінансаванні.
28 лютага пратэсты, звязаныя з Дэкрэтам аб дармаедстве, упершыню пракаментаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які з’яўляецца галоўным ініцыятарам збору[92]:
Сёння некаторыя пад выглядам «дармаедства», яшчэ чагосьці спрабуюць гэту лодку разгайдаць і даказаць нам, што гэта не нашы землі, а нечыя. Таму для нас гэта вельмі актуальна. «Дармаеды» павінны ведаць, што іх проста спрабуюць сёння выкарыстоўваць у самых карыслівых мэтах, каб разбурыць тое, што ёсць, знішчыць тое, што мы адрадзілі, каб не даць нам замацавацца. І яны будуць выкарыстоўваць усё.
Станам на 12 сакавіка ніводная раённая газета, якія выдаюцца ў гарадах, дзе ўжо адбыліся ці рыхтуюцца Маршы недармаедаў, не напісала пра пратэсты супраць Дэкрэта № 3. Таксама адсутнічалі звесткі пра іх на сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[93].
У час акцый пратэсту ў дзяржаўных СМІ з’яўляліся прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на «выкрыццё» ўдзельнікаў «Маршаў недармаедаў».
«Званок сябру»
6 сакавіка ў вячэрнім эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь-1» выйшаў спецыяльны рэпартаж пад назвай «Званок сябру» (руск.: Звонок другу), якога не было ў раскладзе перадач. У расследаванні зноў звярнуліся да сімволікі, якая выкарыстоўваецца часткай пратэстоўцаў — у прыватнасці, да ўзнятага кулака: «Усюды, дзе білі гэтым кулаком, прыйшла бяда». Адзначалася, што Югаславія, у якой быццам бы ўпершыню і быў выкарыстаны гэты сімвал падчас барацьбы супраць Слабадана Мілошавіча, больш не існуе. Насамрэч сербскі грамадскі рух «Отпор!»(укр.) (бел., які грунтаваўся на прынцыпах негвалтоўнага супраціўлення і выкарыстоўваў у якасці сімвалу ўзняты кулак, з’яўвіўся толькі ў 1998 годзе, калі ў складзе Саюзнай Рэспублікі Югаславія заставаліся толькі Сербія і Чарнагорыя, пасля т.зв. Бульдозернай рэвалюцыі ў 2000 годзе, якая прывяла да адстаўкі Мілошавіча, Югаславія ў 2003 годзе была ператворана ў Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі, які праіснаваў да 2006 года, калі з саюза паводле вынікаў рэферэндуму выйшла Чарнагорыя. Датычнасць да Косаўскай вайны і наступнай бамбардзіроўкі Югаславіі сіламі НАТА ў 1999, якую мелі на ўвазе стваральнікі рэпартажу, не падмацавана якімі-небудзь фактамі, у той жа час інтэрвенцыя НАТА ўзмацніла пазіцыі Мілошавіча, а місія «Адпору» апынулася на грані правалу[94]. На момант выхаду рэпартажу падчас акцый пратэсту супраць «Дэкрэта аб дармаедстве» ўзняты кулак выкарыстоўваўся толькі раз — «зуброўцамі» на «Маршы абураных беларусаў», які прайшоў у Мінску17 лютага, у рэгіёнах людзі выходзілі пад бела-чырвона-белымі сцягамі альбо без сімволікі[95].
Рухавікамі пратэстаў былі названы Мікалай Статкевіч, які стварыў «фэйкавы» Беларускі нацыянальны кангрэс, Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка, Радзіна, Вінярскі і Афнагель. У эфіры прагучала праслушка тэлефоннай размовы Статкевіча са Змітром Бандарэнкам, у якой яны абмяркоўвалі выкарыстанне сацыяльных сетак, друк налепак, аплату праезду для 160 чалавек. У іншым эпізодзе ён гутарыў з украінскім бізнесменам Аляксандрам Сманцарам, які яшчэ ў 2010 годзе падчас пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быццам бы раіў Статкевічу «заходзіць у Дом урада і націскаць кнопкі». Пры гэтым пасярод размовы Статкевіч раптоўна перайшоў з рускай мовы на беларускую[95].
Звяртаючы ўвагу на ўдзел у акцыях анархістаў, якія насамрэч з’яўляліся толькі на двух акцыях пратэсту — у Мінску і Брэсце, у рэпартажы паведамілі, што перад 3 ліпеня2014 года ў Бабруйску быў затрыманы анархіст Сяргей Раманаў, які накіроўваўся ў Мінску на святкаванне Дня Незалежнасці са 155 грамамі трацілу ў заплечніку. Аднак раней ні пра якія затрыманні анархіста Раманава не паведамлялася[95].
Таксама вёўся расповед пра іншых анархістаў, удзельнікаў Еўрамайдана. У рэпартажы паведамілі, што беларуска ўдзельнічала ў падпале суда ва Украіне. Пасля — пра тое, што Статкевіч прыйшоў у мінскі суд падтрымаць абвінавачаных па «справе графіцістаў». Пад канец рэпартажу ўстаўлены той самы запіс з 2010 года, дзе бізнесмен Сманцар раіць «націскаць кнопкі». Далей цэнтр увагі быў ссунуты з пратэстаў супраць падатку на дармаедства на ўнутраныя праблемы Украіны[95].
Замарозка
9 сакавіка2017 года на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны Прэзідэнт БеларусіАляксандр Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, ён пойдзе ў залік на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вернуць[96]. Лукашэнка падкрэсліў, што трэба навучыцца весці дыялог з людзьмі і даць людзям месцы, куды яны змогуць прыходзяць і выказваць уласнае меркаванне, а таксама паклікаць туды «начальніка», які будзе абавязаны туды прыйсці. Таксама, паводле яго слоў, Майдана ў Беларусі не будзе, бо для яго няма перадумоў, але заўсёды трэба працаваць на далёкіх подступах і, «як разынкі з булкі, павыкалупліваць правакатараў», якія павінны адказваць па ўсёй строгасці закона[97]:
Вы ведаеце, што нашы «майданутыя» паехалі ў Кіеў шукаць там «майданутых» арганізатараў. Вы ж разумееце, што гэтыя людзі [якія ўдзельнічаюць у масавых акцыях] будуць гарматным мясам, масоўкай. Яны ж не з палітычнымі лозунгамі туды ідуць. А 300—400 чалавек на чале з нашымі адмарозкамі, якія ў Кіеў ездзілі, — яны будуць правакаваць. Яны знойдуць 10—20 прафесіяналаў, якія ў Кіеве адкрылі стральбу. А калі пральецца кроў, тады ўжо бяда. Таму працаваць трэба на папярэджанне. Я кажу гэта публічна.
Пасля замарозкі
Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна» станам на 13 сакавіка2017 года за ўдзел у акцыях супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра каля Курапатаў затрымана больш за 70 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, грамадскія актывісты, журналісты і звычайныя пратэстоўцы. Адзначаецца, што ўлады пачалі ўжываць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый з 3 сакавіка[98].
12 сакавіка, пасля трох дзён пратэстаў у рэгіёнах, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выйшаў працяг сюжэту «Званок сябру». Гэты рэпартаж збольшага паўтарыў ідэі папярэдняга. У новым сюжэце з’явіўся палітык Зянон Пазняк, які жыве з сярэдзіны 1990-х гадоў у эміграцыі, ён нібыта заклікаў людзей не ўдзельнічаць у маршах. Пазней у інтэрв’ю Радыё «Свабода» Пазняк патлумачыў, што відэа ўзята з сацыяльных сетак і ён заклікае ў ім да іншага, а менавіта быць асцярожнымі, не весціся на правакацыі і ўстрымацца ад радыкальных дзеянняў, каб не атрымалася як у 2010 годзе[99][100]. У гэты ж вечар арыгінальны сюжэт «Званка сябру» быў паўтораны на тэлеканале АНТ[99].
14 сакавіка2017 года на пасяджэнні сакратарыята праўладнага Беларускага саюза журналістаў пры разглядзе пытання асвятлення ў СМІ тэмы дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» была прынята заява, у якой гаварылася, што «аналіз медыйнага поля ў кантэксце асвятлення дэкрэта паказаў, што фактычна асобныя прадстаўнікі медыйнай сферы адкрыта занялі бок так званай пазасістэмнай апазіцыі. Пры гэтым, прыкрываючыся прынцыпамі свабоды слова, сталі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстных акцый. У некаторых СМІ была скажоная галоўная ідэя дэкрэта — ухіленне сацыяльнага ўтрыманства». БСЖ звярнуў увагу на асаблівую актыўнасць асобных замежных інтэрнэт-рэсурсаў і замежных СМІ, якія не маюць акрэдытацыі ў Беларусі, але імкнуцца навязаць беларускаму грамадству свой пункт гледжання на грамадска-палітычныя і сацыяльныя працэсы ў краіне[101].
14 сакавікаМіністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне сайту «Нашай Нівы» за парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі», а менавіта за распаўсюд інфармацыі, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. У лісце было прыведзена восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце, у тым ліку з рэзкімі выказваннямі на адрас уладаў і раскладам меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах[102].
Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна» станам на 17 сакавіка2017 года колькасць затрыманых узрасла да больш як 190 чалавек[98].
21 сакавіка падчас рабочай паездкі ў Магілёў Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Як бы ні было непапулярна: дэкрэт № 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў. Гэта няправільна кажуць. Дэкрэт № 3 сёння працуе. Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінаватая была, панакіроўвалі гэтыя „лісты шчасця“ каму трэба і каму не трэба, — прыпыніць выплату на гэты год. Але за гэты час мы выверым усе спісы. Крайні тэрмін — 1 кастрычніка»[103].
Падчас гэтай жа паездкі Лукашэнка распавёў, што «літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзясяткаў баявікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй». Па яго словах лагера «баявікоў» знаходзіліся ва Украіне і «ў Літве ці ў Польшчы, не буду сцвярджаць, але дзесьці там»[104]. Кіраўнік МЗС ЛітвыЛінас Лінкявічус назваў гэтыя заявы «высмактанымі з пальца небыліцамі»[105]. СБУ Украіны запатрабавала тлумачэнняў наконт заявы пра баевікоў з Украіны[106], а ў МЗС Украіны паведамілі, што гэтыя «выказванні не адпавядаюць рэчаіснасці, з’яўляюцца правакацыйнымі і шкодзяць развіццю добрасуседскіх адносін»[107].
22 сакавіка сталі паступаць паведамленні пра арышты былых удзельнікаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Белы легіён»[108][109], якая існавала ў 1990-х гадах[110]. Таксама арышту падвергліся некаторыя ўдзельнікі бабруйскага ваенна-спартыўнага клуба «Патрыёт»[111].
18 красавіка дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-4 Гродна» паказаў рэпартаж пад назвай «Маршем в никуда», у якім асуджаюцца «Маршы недармаедаў», што адбыліся ў лютым — сакавіку. У відэа ананімны дыктар, сцвярджае, што на іх сабраліся тыя, каму «рабіць, па сутнасці, няма чаго, як толькі маршыраваць». Дыктар зрабіў выснову, што беларускія апазіцыйныя дзеячы, якія «добра ўладкавалі сваё жыццё», толькі «робяць выгляд, што змагаюцца за правы беларусаў»[112][113].
У гэты ж дзень, на сайце абласной газеты «Вечерний Могилев» быў апублікаваны артыкул «Какой нам нужен Декрет о тунеядстве?» ваеннага юрыста ў адстаўцы В. Кандрацьева, у якой ён прыйшоў да высновы, што даць рады з дармаедамі (у якасці прыкладу ў артыкуле згадваецца «біч Федзя») існуючымі сродкамі не атрымаецца. «Па-добраму, Федзю бы трэба расстраляць. Але, здаецца, сам ён нікога не забіў, каб караць яго па прынцыпе вока за вока», — напісаў Кандрацьеў. Аўтар спадзяецца, што будзе «яшчэ прыняты такі дэкрэт аб дармаедах, які накіруе гэты зброд у рэзервацыі і прымусіць іх працаваць там да пенсіі»[114][115].
Рэакцыя ў свеце
17 сакавіка 2017 у Кіеве каля беларускага пасольства прайшоў масавы і серыя адзіночных пікетаў у знак салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі пратэстнага руху[116].
МЗС Украіны, каментуючы «выказванні кіраўніцтва Беларусі пра нібыта падрыхтоўку на тэрыторыі Украіны ўзброеных баевікоў», ацаніла іх як правакацыйныя і як такія, што «шкодзяць развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Беларуссю»[117]. Служба бяспекі Украіны таксама не пацвердзіла інфармацыю пра прарыў якіх-небудзь асоб або транспартных сродкаў праз беларуска-ўкраінскую граніцу[118].
МЗС Польшчы апублікавала заяву, у якой заклікала беларускія ўлады «паважаць правы чалавека і базавыя грамадзянскія правы», выказала занепакоенасць у сувязі з затрыманнямі актывістаў і журналістаў, а таксама ўпэўненасць у захаванні курсу на канструктыўны дыялог з ЕС, абапіраючыся на падпісанае паміж Польшчай і Беларуссю пагадненне аб добрасуседстве[119]. Апазіцыйная партыя «Новочэсна» (бел. «Сучасная») перадала паслу Беларусі адкрыты ліст, у якім асудзіла рэпрэсыі, заклікала вызваліць затрыманых і перадала словы салідарнасці беларускаму народу[120][121][122][123].
Дэпутат Еўрапарламента, прадстаўнік Еўрапейскай народнай партыі ў Падкамітэце па пытаннях бяспекі і абароны Камітэта замежных спраў Еўрапейскага парламента Міхаэль Галер заявіў: «Падобна на тое, што паведамленні ў СМІ пра ўзброеныя правакацыі і тэрарыстычную дзейнасць маюць на мэце падрыхтаваць глебу для гвалтоўнага падаўлення грамадзянскай пратэсту з сацыяльнай і эканамічнай матывацыяй супраць урада Беларусі». Ён таксама заклікаў да вызвалення ўсіх затрыманых[124].
6.4.2017 Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю, у якой асудзіў «рэпрэсіі да і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка» ў Беларусі і назваў дзеянні беларускіх сілавікоў «непрапарцыйнымі і недарэчнымі». Еўрадэпутаты таксама заклікалі адмяніць дэкрэт аб дармаедстве і вызваліць усіх арыштаваных дэманстрантаў. Галасаванню па рэзалюцыі папярэднічалі дэбаты, у якіх гучалі заклікі вярнуць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Акрамя разгону Дня Волі, у рэзалюцыі крытыкуецца налёт АМАПа на офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна», затрыманні мінакоў, якія не ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, крымінальная справа «Белага легіёну», прэвентыўныя затрыманні палітыкаў, праваабаронцаў і актывістаў, у тым ліку Мікалая Статкевіча, затрыманні журналістаў на акцыях пратэсту, ператрусы ў офісах «Белсата»[125].
Амбасада ЗША ў Мінску зрабіла заяву з нагоды супрацьдзеяння дэманстрацыям да Дня Волі. У ёй сказана, што Злучаныя Штаты з глыбокай заклапочанасцю адзначаюць супрацьдзеянне ўладаў Беларусі правядзенню мірных акцый з нагоды Дня Волі, які адзначаецца штогод. Таксама заяўлялася, што маштабныя затрыманні мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў ідуць насуперак дэмакратычным каштоўнасцям[126].
Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі 30.3.2017, што Дэкрэт № 3 не прайшоў праверку грамадствам, а падыход да нарматыўнага акту такога ўзроўню павінен больш сур’ёзна прапрацоўвацца[127]. Паводле яго меркавання беларускія ўлады купіравалі правядзенне маршу пратэсту 25 сакавіка і не далі магчымасці здарыцца негатыву — «без хамства асаблівага, без грубасці, без газаў купіравалі»[128].
Ацэнкі экспертаў
Паводле ацэнкі расійска-беларускага палітолага Кірыла Коктыша, з-за змены эканамічнай сітуацыі дэкрэт № 3 зачапіў досыць вялікую колькасць людзей і пратэст быў левы, прайшоўшы ў першую чаргу па прамысловых цэнтрах, а правая беларуская апазіцыя, натуральна, паспрабавала асядлаць эканамічны пратэст. Афіцыйныя беларускія ўлады адрэагавалі — адмянілі дзеянне дэкрэта № 3 на 2017 год. Эканамічныя лозунгі і патрабаванні правай беларускай апазіцыі засталіся тымі ж самымі, а запыт беларускага грамадства роўна супрацьлеглы. Усе пратэсты, якія прайшлі, на думку Коктыша, былі накіраваны як раз-такі супраць тых ліберальных рэформ, якія па факце ўжо былі ў Беларусі ажыццёўлены[129].
Беларускі публіцыст Віталь Цыганкоў адзначыў, што жорсткай рэакцый 25 сакавіка ўлада паказала, што пакуль можа спыніць нарастанне вулічных пратэстных акцыяў сваім брутальным адказам. Далейшыя акцыі (26 красавіка, 1 траўня) адбыліся пры мінімальнай колькасці ўдзельнікаў. Людзі, якія выходзілі на сацыяльныя маршы ў сакавіку, перасталі на іх выходзяць. Магчыма паўплывалі і страх, і нявер’е, што гэта нешта зменіць, а таксама — негатоўнасць да доўгай палітычнай барацьбы[130].
Аналітык Цэнтра стратэгічных і знешепалітычных даследаванняў Юрый Царык выказаў меркаванне, што арганізатары акцый пратэсту спрацавалі на карысць Крамлю: «Відавочна было, што пратэсты і пагроза дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Беларусі, адпавядаюць інтарэсам Расіі. Яны аслабляюць пазіцыю афіцыйнага Мінска ў тым ліку ў межах супрацьстаяння з Расійскай Федэрацыяй.»[131]
Беларуская служба Радыё «Свабода» назвала «слова году»-2017 «дармаед» па выніках галасавання журналістаў. Падзеі вакол «дармаедскага дэкрэту», а найперш масавыя вулічныя пратэсты супраць яго, сталі беспрэцэдэнтнымі для апошніх гадоў[132].
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка мяркуе, што сацыяльныя выбухі 2017 года паказалі, што ва ўмовах, калі спыніўся эканамічны рост, апалітычнасці беларусаў прыходзіць канец, і фактычна людзі пратэставалі з-за парушэння сацыяльнага кантракту дзяржавай[133].
Вынікі
За 2016 і пачатак 2017 г. збор заплацілі 62,7 тысячы грамадзян у памеры 18,6 мільёна беларускіх рублёў.
7 ліпеня2017 г. Міністэрства па падатках і зборах абвясціла, што пачынае вяртаць «дармаедам» збор, заплачаны за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 г. Намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавікаА. Лукашэнка правёў нараду, на якой было вызначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы[134].
Каб вярнуць выплачаны падатак, трэба напісаць заяву ў падатковую па месцы жыхарства і падаць дакумент, які сведчыць асобу. Грошы падаткавікі вяртаюць на рахунак у беларускім банку або наяўнымі ў касах Беларусбанка на працягу месяца з дня падачы заявы. Падаткавікі разгледзелі 49,5 тысячы заяў ад беларусаў, якія пажадалі вярнуць выплачаны збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў, да сярэдзіны 2019 года, вярнулі выплачаныя падаткі на суму 15,01 мільёна рублёў[135][136].
Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня2018 года падпісаў Дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва. У новы Дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі гэтага збору, вызвалены ад яго выплаты[137].
село Нова Чорнушка рос. Новая Чернушка Країна Росія Суб'єкт Російської Федерації Удмуртія Муніципальний округ Якшур-Бодьїнський район Код ЗКАТУ: 94250845001 Код ЗКТМО: 94650445101 Основні дані Час заснування 1942 року[1] Населення 588 осіб (2010) Поштові індекси 427105 Географічні коо
Vuelo 980 de Antillean Airlines Un McDonnell Douglas DC-9-33CF de ALM, similar al accidentado.Fecha 2 de mayo de 1970Causa Amerizaje después del agotamiento del combustible debido a un error del pilotoLugar Mar Caribe, cerca de Saint Croix, Islas Vírgenes de los Estados UnidosCoordenadas 18°N 64°O / 18, -64Origen Aeropuerto Internacional John F. Kennedy, Nueva York, Estados UnidosDestino Aeropuerto Internacional Princesa Juliana, St. Maarten, Antillas Nee...
بولا الإحداثيات 39°00′34″N 9°00′02″E / 39.009447°N 9.0005493°E / 39.009447; 9.0005493 [1] تقسيم إداري البلد إيطاليا[2][3] خصائص جغرافية المساحة 138.92 كيلومتر مربع (9 أكتوبر 2011)[4] ارتفاع 10 متر عدد السكان عدد السكان 7338 (1 يناير 2018)[5] الكثافة
For other uses, see Pianello (disambiguation). Commune in Corsica, FrancePianello U Pianellu (Corsican)CommuneLocation of Pianello PianelloShow map of FrancePianelloShow map of CorsicaCoordinates: 42°17′26″N 9°21′39″E / 42.2906°N 9.3608°E / 42.2906; 9.3608CountryFranceRegionCorsicaDepartmentHaute-CorseArrondissementCorteCantonGhisonacciaGovernment • Mayor (2020–2026) Jean-François Paoli[1]Area116.73 km2 (6.46 sq...
Perintah kriminal adalah nama kolektif yang diberikan kepada serangkaian perintah, arahan, dan keputusan yang diberikan sebelum dan selama invasi Uni Soviet pada Perang Dunia II oleh Komando Tinggi Wehrmacht. Perintah pidana melampaui kode etik yang ditetapkan dan menyebabkan kekejaman yang meluas di Front Timur. Perintahnya Keputusan Barbarossa, dikeluarkan 13 Mei 1941 Pedoman Perilaku Pasukan di Rusia, dikeluarkan 19 Mei 1941 Perintah Komisaris, dikeluarkan 6 Juni 1941 Perintah Mengenai Pen...
Bài viết này cần thêm chú thích nguồn gốc để kiểm chứng thông tin. Mời bạn giúp hoàn thiện bài viết này bằng cách bổ sung chú thích tới các nguồn đáng tin cậy. Các nội dung không có nguồn có thể bị nghi ngờ và xóa bỏ. (tháng 12/2021) Trần TrịnhThông tin nghệ sĩTên khai sinhTrần Văn LượngSinh1937Thái LanMất10 tháng 10, 2012(2012-10-10) (74–75 tuổi)Quận Cam, California, Hoa KỳThể loạiNh...
McGregor PlateauPlateauMcGregor PlateauCoordinates: 54°19′59″N 121°00′04″W / 54.33306°N 121.00111°W / 54.33306; -121.00111LocationBritish Columbia, CanadaPart ofNechako Plateau The McGregor Plateau is a sub-plateau of the Nechako Plateau, the northernmost major subdivision of the Interior Plateau spanning the inland regions of the Pacific Northwest. Located in British Columbia, Canada, to the east of the city of Prince George, British Columbia, the McGregor...
Treitol Nombre IUPAC (2R,3R)-butano-1,2,3,4-tetrolGeneralOtros nombres ThreitolFórmula semidesarrollada C4H10O4Fórmula molecular ?IdentificadoresNúmero CAS 2418-52-2[1]ChEBI 48300ChemSpider 147828DrugBank 03278PubChem 169019UNII 6DN82XBT5MKEGG C16884 InChIInChI=InChI=1S/C4H10O4/c5-1-3(7)4(8)2-6/h3-8H,1-2H2/t3-,4-/m1/s1Key: UNXHWFMMPAWVPI-QWWZWVQMSA-N [editar datos en Wikidata] El Treitol (Denominado a veces según el inglés: Threitol) es un polialcohol de cuatro...
Municipality in Morelos, Mexico This article is about the city and municipality in Morelos. For other uses, see Zapata (disambiguation). Emiliano Zapata is a city in the west-central part of the Mexican state of Morelos. It stands at 18°52′N 99°09′W / 18.867°N 99.150°W / 18.867; -99.150. The city serves as the county seat (sede municipal) for the surrounding municipality of the same name. The municipality is the sixth largest in the state of Morelos, with a 202...
The former Chai Wan Estate under construction in 1965. The following is a list of public housing estates in Chai Wan and Siu Sai Wan, Hong Kong, including Home Ownership Scheme (HOS), Private Sector Participation Scheme (PSPS), Sandwich Class Housing Scheme (SCHS), Flat-for-Sale Scheme (FFSS), and Tenants Purchase Scheme (TPS) estates. History This section is empty. You can help by adding to it. (December 2009) Overview This section needs expansion. You can help by adding to it. (December 200...
This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Proma Hypermarket – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2012) (Learn how and when to remove this template message) Proma from outside Proma Hypermarket as an Iranian supermarket chain is launched in three cities of Iran including Mashhad, Tehra...
1973 spoken word album Black DramaStudio album by Barbara Ann Teer and Charlie L. RussellReleasedJanuary 1, 1973GenreSpoken wordLength33:08LabelSmithsonian FolkwaysProducerNathan W. Garner[1] Black Drama is a two-track American spoken word record featuring two autobiographical accounts from Barbara Ann Teer and Charlie L. Russell, both leading African American figures in live theater during the 1970s. It was distributed by Smithsonian Folkways Recordings in 1973 and details their ...
Mathias RehfeldtBackground informationBorn (1986-08-25) August 25, 1986 (age 37)Tübingen, GermanyLabelsM-Music-Records, BSC Music, 22D MusicMusical artist Mathias Rehfeldt (born August 25, 1986 in Tübingen, Germany) is a German composer, music producer and organist.[1] Mathias Rehfeldt is a Munich-based composer, organist and crossover-artist, his music blurs the lines between classical and modern electronic music.[2][3][4][5] As an organist he h...
This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Pressure carburetor – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2008) (Learn how and when to remove this template message) A pressure carburetor is a type of fuel metering system manufactured by the Bendix Corporation for piston aircraft engines, starting in the 1940s...
2011 direct-to-video animated superhero film directed by Sam Liu All-Star SupermanDVD coverDirected bySam LiuWritten byDwayne McDuffieBased onAll-Star Supermanby Grant MorrisonFrank QuitelyProduced by Bruce Timm Alan Burnett Sam Register Starring James Denton Christina Hendricks Anthony LaPaglia Music byChristopher DrakeProductioncompanies Warner Premiere DC Entertainment Warner Bros. Animation Distributed byWarner Home VideoRelease date February 22, 2011 (2011-02-22) Running t...
Легализация однополых браков и других типов союзов в Европе: Регистрируются однополые браки Признаются браки, заключённые за границей Регистрируются другие формы союзов Признаются незарегистрированные союзы Однополые союзы не признаются, нет регламе...
United States Air Force general Charles Rankin Bond, Jr.Charles Bond (photo from Museum of Flight)Born(1915-04-22)April 22, 1915Dallas, TexasDiedAugust 18, 2009(2009-08-18) (aged 94)Dallas, TexasAllegianceUnited StatesChinaService/branchUnited States Army Air CorpsRepublic of China Air ForceUnited States Army Air ForcesUnited States Air ForceYears of service1932–1968RankMajor generalCommands heldTwelfth Air Force28th Air Division25th Air DivisionBattles/warsWorld War II Burma Camp...
Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada September 2016. Nick Hissomoleh Tiawalker1992, 2017LahirNicholas Robert Danenza Hissom4 Juli 1992 (umur 31) London, InggrisPekerjaanModelpenyanyi Nicholas Robert Danenza Hissom (lahir 4 Juli 1992) adalah model pria dan artis rekaman asal Britania Raya.[1 ...
Artikel iki prelu dirapèkaké supaya jumbuh karo wewaton artikel WikipédiaPanjenengan bisa mbiyantu ngrapèkaké artikel iki kanthi mérang dadi paragraf-paragraf utawa wikifikasi. Sawisé dirapèkaké, tandha iki kena dibusak. James Tomkins Katerangan prianggaJeneng dawa James Oliver Charles TomkinsDhuwur 1.92 m (6 ft 4 in) [1]Posisi main BègKaterangan klubTim saiki West Ham UnitedAngka 5Karir nom1997–2008 West Ham UnitedKarir sénior*Taun Tim Main (Gul)2008– We...