Месцам для будаўніцтва Дома ўрада ў канцы 1920-х спецыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна размешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лангбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934).
За ўзвядзенне Дому ўрада ў 1934 архітэктар атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўрада быў размешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Мінск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны не быў.
Дом Урада — самае буйное збудаванне ў беларускай архітэктуры. Яго аб'ём роўны 240 тыс. кубаметраў. Нягледзячы на яго гэтак вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі і некаторае драбленне аб'ёмаў, будынак не здаецца грувасткім і цяжкавагавым.
Бакавыя крылы будынка ўтвараюць парадны двор, пры ўваходзе ў які ўзвышаецца помнік помнік У. І. Леніну (1934 г., скульптар М. Манізер). Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі гэтага манументальнага будынка і прылеглай да яго плошчы. У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. На пастаменце помніка з паліраванага лабрадарытугарэльефы з бронзы эпізоды гісторыі даваеннага часу «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі».
Герб Беларусі на будынку выкананы ў 1997 годзе скульптарам В. Мурашовым[2].
↑Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)