У 12—13 стагоддзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспекта пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадскога кальца. Працягласць — каля 9 км ад скрыжавання вуліц Багдановіча і Няміга да Мінскай кальцавой аўтадарогі.
Уздоўж праспекта ўзведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадскія будынкі. Забудова спалучаецца з зялёнымі масівамі і вадаёмамі.
Плошча Пераможцаў — нефармальная назва пешаходнай зоны паміж д. 125 і д. 127 у Лябяжым па праспекце Пераможцаў, дзе рэгулярна размяшчалі палітычныя графіці і праводзілі дваровыя вечарыны ўдзельнікі пратэстных акцый 2020 года[3][4][5][6].
№ 115 — комплекс «Лазурыт» (2015—2020; архітэктары Я. Урбан, Г. Урбан, Ю. Керутэнэ, Клімко, Гуз, Кіклевіч, В. Кавалёва, Куцэнка, П. Стрыга[7]). Адзін з маштабных праектаў жылых збудаванняў. Працягвае фронт забудовы раёна «Лебядзіны». Суцэльны жылы корпус сфарміраваны з цэнтральнай вуглавой 35-павярховай вежавай часткі і бакавых 16-20-павярховых крылаў. Вышынны завужаны ўгору вуглавы аб’ём акцэнтаваны суцэльным шкленнем. Ніжні 4-павярховы ўзровень, аддзелены ад асноўнага аб’ёму пешаходнай платформай-стылабатам, займаюць гандлёва-абслуговыя памяшканні і паркоўкі. У комплексе запраектаваны кватэры рознага класа (ад 58 да 500 м²)[7].
↑ абРеспублика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 4. Агропромышленный комплекс. Архитектура и градостроительство. Беларусь на мировой арене / М. Н. Антоненко [и др.] ; редсовет: В. П. Андрейченко [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2020. — С. 352. — 733 с. : ил. ISBN 978-985-08-2534-6.