Вуліца Азізава — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Названа ў гонар Дамуло Азізава (1913—1943), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза ў 1976 г.
Ідзе ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Кахоўскай. Вуліца аблямоўвае Кіеўскі сквер.
Славутасці і цікавыя факты
Сярэдняя школа №35 (дом 6) названа ў гонар Д. Азізава 22 красавіка 2010 года і 11 верасня 2013 года там усталявалі бюст гэтага героя Савецкага Саюза[1]. У 1960-1970-х гг. у гэтай школе дзейнічала традыцыя перадачы кнігі ад выпускніка першакласніку, які павінен быў яе захаваць і перадаць наступнаму першакласніку падчас свайго выпуску са школы[2].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Асноўныя магістралі | | |
---|
Плошчы | |
---|
Вуліцы і завулкі | |
---|
|