Вуліца з’явілася да 1860 года і названа шматзначным словам «Красная», назва захавалася да цяперашняга часу і не звязана з савецкай эпохай. У савецкі час дыктары Дома радыё называлі свой адрас па-беларуску як «вуліца Чырвоная, 4»; назва «Чырвоная» і сёння з’яўляецца афіцыйнай і сустараецца на вулічных шыльдах. Аднак, назва вуліцы выкарыстоўваецца ў значэнні «парадны, ганаровы», таму больш слушнай беларускай назвай была б «Красная»[1].
№ 17, корпус 1 — сталовая Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа (1977, арх. Г. Занеўскі). З’яўляецца найбольш цікавай з пункта гледжання мастацка-вобразай напоўненасці сярод прадпрыемстваў гандлю і бытавога абслугоўвання таго часу. Прыгажосць архітэктурна-прасторавай кампазіцыі, якая будуецца на арганічным спалучэнні некалькіх аб’ёмаў, падкрэсліваецца разнастайнасцю матэрыялаў рознай фактуры і колеру, што стварае непаўторны мастацкі вобраз. Адзін з аб’ёмаў мае гладкую атынкаваную ў белы колер паверхню сцяны, іншы абмураваны чырвонай цэглай з вылучэннем белай тынкоўкай асобных элементаў — бардзюраў лесвіц, аконных рам, дэкаратыўных дэталей у вуглавых частках. Строгія геаметрычныя формы гарманіруюць і з навакольным ландшафтам добраўпарадкаванай тэрыторыі, якая мае рэгулярную сістэму пешаходных алей[2].