Урачыстае адкрыццё 2 ліпеня2013 года пачалося з канцэрту і завяршылася афіцыйнай часткай. На адкрыццё плошчы прыехалі чыноўнікі, дыпламаты, вышэйшыя службовыя асобы краіны, прэзідэнтЛаосаЦюмалі Сайнясон і прэзідэнт БеларусіАляксандр Лукашэнка. Усяго ў адкрыцці новай плошчы ўдзельнічалі 1500 чалавек. Пасля ўзняцця сцяга прагрымелі артылерыйскія залпы.
Апісанне
Плошча аб’яднала ў сабе ўсё тое, чым ганарыцца краіна. Герб размяшчаецца каля падножжа флагштока, сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы, шырыня якой складае 24 м, ёсць дзве пліты з тэкстам гімна і картай Беларусі. Па радыусе ўздоўж пешаходных дарожак размяшчаюцца 7 гранітных трохмятровых стэл з бронзавымі гербамі абласцей Беларусі і горада Мінска. Кветкавыя кампазіцыі будуць аформлены ў стылі нацыянальнага арнаменту[2].
Флагшток
Да пачатку рэканструкцыі тэрыторыі на гэтым месцы размяшчалася бетонная стэла з гадзіннікам і постаццю бога гандлю Меркурыя, якая была заменена на велізарны флагшток з нержавеючай сталі для Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дыяметр флагштока складае 30 сантыметраў уверсе і паўтара метра ля падножжа. Вышыня — 70 метраў, верхавіна флагштока з наступам цемры міргае, выконваючы ролю гарадскога маяка, які падсвятляецца пражэктарамі[2].
Плошча самога сцяга, выкананага са спецыяльнай воданепранікальнай і невыгаральнай тканіны, складае 100 м кв. і важыць 25 кг. Уздымаецца і апускаецца палатно як аўтаматычна, гэтак і з дапамогай дыстанцыйнага кіравання[2].