Royal Plaza

Royal Plaza
Краіна
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Мінск, Беларусь
Будаўніцтва 2009 — 2014
Прызначэнне Офісы
Архітэктурны стыль постмадэрнізм[d]
Вышыня па шпілі 130 м
Вышыня па даху 116 м
Колькасць паверхаў 33
Колькасць ліфтаў 8 + 1 (панарамны)
Архітэктар Барыс Школьнікаў
Забудоўшчык Рубіраз Інтэрнэшнл
Emporis royal-plaza-minsk-belarus
SkyscraperPage 86505
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Royal Plaza — хмарачос на праспекце Пераможцаў у Мінску (Беларусь). Будынак знаходзіцца на адным з галоўных праспектаў Мінска на месцы былога кафэ «Рэчанька» каля крамы «Рамонак».

Гісторыя будаўніцтва

Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2009 годзе. Аднак у самым яго пачатку, адбылося падзенне крана. Суседнія крамы не пацярпелі, бо ўдар прайшоў па датычнай. Прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны[2].

Вежа ў студзені 2012 года

У кастрычніку — лістападзе 2011 года будаўніцтва было спынена, бо была праблема з пастаўкай шкла з Літвы. У студзені 2012 года заставалася заліць два паверхі і змантаваць шпіль. Планавалася здаць аб’ект у канцы 2012 года[3]. Пазней ад літоўскай кампаніі было заяўлена, што пастаўка шкла ажыццяўляецца па графіку[4].

Вонкавы фасад вежы і прылеглая тэрыторыя былі гатовыя па просьбе ўлад да 3 ліпеня 2012 года. Шкленне вежы гатовае на 70 %[5].

15 сакавіка 2013 года ў Мінску бушаваў ураган «Хаўер», які закрануў і будоўлю хмарачоса. Ад вежы з вышыні 22 паверху адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы. Супрацоўнікі і наведвальнікі крамы не пацярпелі, таксама супрацоўнікі дадалі, што гэта не першы выпадак падзення будаўнічых матэрыялаў на краму[6].

Характарыстыка

Будынак пабудаваны ў адзіным архітэктурным стылі постмадэрнізму. На 1 паверсе плануецца размясціць прасторны вестыбюль, на 2 — гандлёвыя памяшканні, на 4—30 — офісы. Таксама на 28 паверсе запланаваны рэстаран з панарамным відам на горад. Каркас будынка бязрыгельны маналітны. Фасад — шкло (празрыстае і вентыляванае), керамаграніт і граніт.

Крытыка

Вежа прызнана дысгарманічнай будовай. Яна парушае цэласнасць гістарычных ансамбляў[7]. Аднак намміністр архітэктуры Мінска заўважыў, што на праспекце Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс хмарачосаў [8].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!