Адзін з выдатных архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя, чыя мастацкая спадчына аказвае значны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры. Яго архітэктурныя шэдэўры ў вялізнай ступені паўплывалі на фарміраванне аблічча Мінска і з’яўляюцца жамчужынамі беларускага дойлідства.
У час Першай сусветнай вайны Лангбард працаваў на фронце ў якасці начальніка інжынернага атрада. Пад яго кіраўніцтвам тым часам былі пабудаваны земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музей і тэатр мініяцюр у Петраградзе. Па заканчэнні вайны быў выканаўцам прац будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.
У 1923 годзе архітэктурны праект Лангбарда, у колькасці сарака сямі прац іншых аўтараў, удзельнічаў у конкурсе праектаў Палаца працы ў Маскве — галоўнага грамадскага будынка СССР. У 1929 годзе выйграў усесаюзны конкурс на лепшы праект Дома ўрада Беларускай ССР.
Лангба́рд Іосіф Рыгоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 417. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.