Пераможцаў праспект (да 1980 — Паркавая магістраль, да 2005 — праспект Машэрава) — праспект у Мінску. Перайменаваны ў гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941—45 і Другой сусветнай вайне 1939—45 да 60-годдзя Вялікай Перамогі.
У 12—13 стагоддзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспекта пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадскога кальца. Працягласць — каля 9 км ад скрыжавання вуліц Багдановіча і Няміга да Мінскай кальцавой аўтадарогі.
Уздоўж праспекта ўзведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадскія будынкі. Забудова спалучаецца з зялёнымі масівамі і вадаёмамі.
Перасякаецца з вуліцамі:
Газеты «Звязда» · Газеты «Праўда» · Дзяржынскага · Жукава · Любімава · Машэрава · Міру · Незалежнасці · Партызанскі · Пераможцаў · Пушкіна · Ракасоўскага