Няміга (рака)

Няміга
Колішняе месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач
Колішняе месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач
Характарыстыка
Даўжыня
  • 4,5 км
Вадацёк
Вусце Свіслач
 • Месцазнаходжанне Свіслач
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Няміга — рака ў Мінску, прыток Свіслачы.

Назва

Назва балцкага паходжання[1].

Папулярная версія пра сувязь з літоўскім nẽmiga(s) «бяссонне» (ад migti «засынаць»), аднак, адносіцца да шэрагу народна-этымалагічных вытлумачэнняў.

Аснова назвы звязаная з індаеўрапейскім коранем *nem- «гнуць; гнуцца»[2]. Ад гэтага кораня ў літоўскай мове захавалася два рэлікты: nem-uogė «ягада чарніка» i nemunė «грыб апёнак». Першае даслоўна значыць «баравая ягада», другое — «балацінны (грыб)». Гэтыя два прыклады сведчаць, што корань *nem- даў два значэнні — «бор» і «балаціна». Матываваныя яны былі семантыкай няроўнасці рэльефа: бор на «выгнутым» падняцці, балаціна ва «ўвагнутай» нізіне[3].

Значэнне няміжскай назвы магло быць такім самым, як і ў назве Нёмана — «Звілістая (рака)». Такое ж значэнне і ў назве Нямыльня (< Nemilna).

Непасрэдна назва Няміга была ўтвораная, калі да кораня Nem- быў дададзены балцкі гідранімічны пашыральнік -g-, які таксама ў балцкіх гідронімах Vedega, Удага[4][5].

Гісторыя

Упершыню згадваецца «Словам пра паход Ігараў» у апавяданні пра бітву Яраславічаў з Усяславам Брачыславічам, які «разшибе славу Ярославу, скочи влъкомъ до Немиги съ Дудутокъ. На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными… Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ». Таксама ў сувязі з бітвай рака згадваецца «Аповесцю мінулых гадоў» пад 1067 годам:

«Ярославичи же трие — Изяслав, Святослав, Всеволод — совокупивше вои, идоша на Всеслава, зиме суще велице. И придоша ко Меньску, и меняне затворишася в граде. Си же братья взяша Менеск, исекоша муже, а жены и дети вдаша на щиты, и поидоша к Немизе; и Всеслав поиде противу. И совокупишася обои на Немизе, месяца марта в 3 день. …И бысть сеча зла, и мнози падоша, и одолеша Изяслав, Святослав, Всеволод, Всеслав же бежа».

Тоеснасць падзей, апісаных у летапісе і Слове, бясспрэчна, але месцазнаходжанне Нямігі выклікала сумненні. Першыя выдаўцы Слова ўслед за Тацішчавым[6] атоеснілі Нямігу з Нёманам. Так лічыў і Карамзін[7]. Былі і іншыя здагадкі: напрыклад, Ператц дапускаў, што Няміга — адна з рэк каля Пінска[8].

Нарэшце ў 1821 годзе Зарыян Даленга-Хадакоўскі атоесніў Нямігу з пратокай у Мінску[9]. Затым Пагодзін, да якога ў 1836 годзе трапілі паперы Даленгі-Хадакоўскага, пацвердзіў яго меркаванне. Да такой самай думкі прыйшоў Н. П. Барсаў[10], хоць і даваў тэксту Слова нетрадыцыйную інтэрпрэтацыю. Да аналагічных высноў прыйшоў Кудрашоў, які пісаў, што больш за ўсё падстаў атаясамліваць з Нямігай са Слова раку Нямігу, што з’яўляецца прытокам ракі Свіслачы, на абодвух берагах якой размешчаны Мінск[11], і спасылаўся на падобнае меркаванне Лонгінава[12]. Такім чынам, атаясненне Нямігі з ракой у Мінску цяпер з’яўляецца традыцыйным у гістарыяграфіі.

Як высветлена археолагамі і гісторыкамі Мінска, Няміга працякала па тэрыторыі менскага пасада ў блізкасці ад дзядзінца і ўпадала ў Свіслач у 100—150 метрах ад яго[13]. Гэтыя звесткі, здавалася б, супярэчаць летапісу, дзе гаворыцца, што Яраславічы прыйшлі да Нямігі пасля ўзяцця Менска, то бок паміж горадам і ракой была нейкая досыць значная адлегласць. Гэтая супярэчнасць развязваецца меркаваннем некаторых археолагаў, што старажытны Менск нахадзіўся на беразе ракі Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, за 16 км на захад ад пазнейшага Менска[14], але не ўсе археолагі з гэтым згодныя[15] (гл. падрабязней: Гісторыя Мінска#Узнікненне Менска). Тым не менш, застаецца загадкавым, чаму невялікую рэчку згадвае і летапіс, і Слова, не гаворачы пра больш значную Свіслач — Усяслаў, паводле Слова, «скочи влъкомъ до Немиги», такім чынам, менавіта Няміга з’яўляецца тут геаграфічным арыенцірам, які замяняе ва ўсведамленні аўтара Слова і раку Свіслач, і горад Менск.

Раней выток Нямігі быў каля скрыжавання вуліцы Грушаўскай і Разінскага завулка, дзе было балота, а цяпер толькі вільготная нізіна. Працякала ад Грушаўкі на месцы сучасных праспекта Дзяржынскага, вуліцы Мяснікова, вуліцы Няміга і ўпадала ў раку Свіслач насупраць Траецкага прадмесця, там, дзе цяпер мост з вуліцы Нямігі на вуліцу М. Багдановіча. Да XIX ст. Няміга моцна абмялела, але здараліся вялікія паводкі, якія затаплялі вуліцу Нямігу і раён Нізкага рынку. У 1912 годзе было прынятае рашэнне завесці Нямігу ў калектар, але гэтаму перашкодзіла 1-я сусветная вайна. План пачалі ажыццяўляць толькі ў 1924 годзе, да 1926 года ў калектар была запушчана ніжняя частка ракі, у вярхоўях Няміга цякла па паверхні да 1955 года. Сёння Няміга — невялікі ручай і працякае ў бетонным калектары, на 400—500 метраў на поўдзень ад старога рэчышча пад вуліцай Няміга[13]. Але, нягледзячы на бетонны калектар, на месцы колішняга рэчышча Нямігі здараюцца паводкі, як, напрыклад, 25 ліпеня 2004, 24 ліпеня 2007, 23 ліпеня 2009, 26 ліпеня 2010 гадоў. Цяпер раку можна прасачыць ад чыгуначнай станцыі Мінск-Таварная, дзе яна цячэ ў вельмі вузкай трубе, якая пад вуліцай К. Цэткін далучаецца да калектара дыяметрам 80 см, які ў сваю чаргу пад скрыжаваннем вуліц Мяснікова і Нагіна ўпадае ў калектар дыяметрам 1,75 метра. За 200 м да рэчышча Свіслачы калектар Нямігі далучаны да калектара «Цэнтр», які ўпадае ў Свіслач на некалькі кіламетраў ніжэй за месца натуральнага вусця Нямігі.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 764.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 631—632.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 358.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 211.
  6. История Российская. М., 1963. Т. 2. С. 84.
  7. История государства Российского. СПб., 1842. Т. 1. С. 43.
  8. Перетц В. Слово о полку Ігоревім. Пам’ятка феодальної України-Руси XII віку / Вступ. Текст. Коментар. Київ, 1926. С. 295.
  9. Меркаванне не апублікаванае, аб гэтым гл.: Прийма Ф. Я. «Слово о полку Игореве» в русском историко-литературном процессе первой трети XIX века. Л., 1980. С. 124.
  10. Барсов Н. П. Очерки русской исторической географии. С. 85.
  11. Кудряшов К. В. Про Игоря Северского, про землю Русскую: Историко-географический очерк о походе Игоря Северского на половцев в 1185 году. М., 1959. С. 56.
  12. Лонгинов А. В. Историческое исследование сказания о походе Северского князя Игоря Святославича на половцев в 1185 г. Одесса, 1892. С. 170.
  13. а б История Минска. Мн., 1957. С. 10-11.
  14. Поболь Л. Д. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988. С. 47.
  15. Загорульский Э. М. Возникновение Минска. Мн., 1982.

Гл. таксама

Літаратура

  • Барсов Н. П. Очерки русской исторической географии: География начальной (Несторовой) летописи. — Варшава, 1885.
  • Лонгинов А. В. Историческое исследование сказания о походе Северского князя Игоря Святославича на половцев в 1185 г. — Одесса, 1892. — С. 170.
  • Перетц В. Слово о полку Ігоревім. Пам’ятка феодальної України-Руси XII віку / Вступ. Текст. Коментар. — Київ, 1926.
  • Кудряшов К. В. Про Игоря Северского, про землю Русскую: Историко-географический очерк о походе Игоря Северского на половцев в 1185 году. — М., 1959. — С. 56.
  • Поболь Л. Д. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988. — С. 47—52.
  • Поболь Л. Д. Наваколле Менеска на старонках «Слова пра паход Ігаравы» // Вечна жывое «Слова». — С. 109—115.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)

Read other articles:

For the suburb in Townsville, see Douglas, Queensland. Map all coordinates using: OpenStreetMap Download coordinates as: KML GPX (all coordinates) GPX (primary coordinates) GPX (secondary coordinates) Suburb of Toowoomba Region, Queensland, AustraliaDouglasQueenslandMonument on the site of the Douglas Lutheran Church, 2006DouglasCoordinates27°19′54″S 151°55′03″E / 27.3316°S 151.9175°E / -27.3316; 151.9175 (Douglas (centre of locality))Population112&...

 

Summary This image was created by Garry L. Booker for the public domain. Some text, an exemplary WBS for a custom bicycle project, is from the Practice Standard for Work Breakdown Structures (Second Edition), ISBN 1-933890-13-4, and employed under fair use. This is because the original WBS example is substantially extended in this image to demonstrate step-wise construction of the WBS using a numerical method, which is not included in the cited reference. This image also includes a modificati...

 

1981 single by ForeignerWaiting for a Girl Like YouSingle coverSingle by Foreignerfrom the album 4 B-sideI'm Gonna WinReleasedOctober 2, 1981 (U.S.) December 4, 1981 (UK) [1] Recorded1981GenreSoft rock[2]Length4:35 (single)4:49 (album)LabelAtlanticSongwriter(s)Mick Jones, Lou GrammProducer(s)Robert John Mutt Lange, Mick JonesForeigner singles chronology Urgent (1981) Waiting for a Girl Like You (1981) Juke Box Hero (1982) Music videoWaiting for a Girl Like You on YouTube Waiti...

Selbstporträt Charles Wyatt Eaton (* 6. Mai 1849 in Philipsburg, Québec; † 7. Juni 1896 in Newport, Rhode Island) war ein kanadischer Maler. Eaton war der Sohn des Holzhändlers Jonathan W. Eaton und dessen Ehefrau Mary Smith. Im Herbst 1867 wurde Eaton in New York Schüler an der „National academy of design“ und wurde u. a. von Emanuel Leutze unterrichtet. Später wurde Eaton mit Empfehlung seiner Lehrer Schüler von Joseph Oriel Eaton (nicht verwandt). 1867 war Eaton maßgeblic...

 

Pour les articles homonymes, voir Manche à air (homonymie). Manche à airType GirouetteCaractéristiquesMatériau Tissu (en)Forme Cône, tubeCouleurs Orange, blancUtilisationUtilisateurs Aérodrome, transport routierUsage Donner la direction et un estimé de la vitesse du ventmodifier - modifier le code - modifier Wikidata La manche à air, parfois appelée la manche à vent, est un dispositif dont la forme permet d'indiquer non seulement la direction du vent, mais aussi — contrairement à...

 

Ernestus dari Zwiefalten adalah seorang abbas biara Benediktin di Zwiefalten, Jerman pada abad ke-12. Ia mendampingi para Tentara Salib dalam perang Salib ke-2 yang berlangsung antara tahun 1145 sampai 1149. Ia tergugah oleh khotbah Santo Bernardus yang meminta agar para imam dan biarawan ikut juga mendampingi para tentara dalam perang salib untuk membebaskan Tanah Suci dari pendudukan bangsa Arab. Perang Salib ke-2 dipimpin oleh Kaisar Conrad III dari Jerman, saudara kaisar Otto dari Freisin...

For other radio stations named The Edge or Edge, see The Edge (disambiguation) § Radio. Radio stationThe EdgeBroadcast areaNew ZealandProgrammingFormatPop musicOwnershipOwnerMediaWorks New ZealandHistoryFirst air date8 August 1994; 29 years ago (1994-08-08)[1]Technical informationClassTerrestrial/InternetLinksWebcastwww.theedge.co.nz/home/player.htmlWebsiteOfficial website The Edge is a youth-oriented New Zealand entertainment brand consisting of a national rad...

 

Far-right political group in the Weimar Republic For the Dutch fascist group, see Black Front (Netherlands). Combat League of Revolutionary National Socialists Kampfgemeinschaft Revolutionärer NationalsozialistenLeaderOtto StrasserFoundersOtto StrasserHermann Ehrhardt[1]Founded4 July 1930 (1930-07-04)Banned15 February 1933 (1933-02-15)[2]Split fromNazi PartySucceeded byGerman Social Union (not legal successor)HeadquartersBerlinNewspaper...

 

2009 single by LeToya featuring LudacrisRegretSky High Remix CoverSingle by LeToya featuring Ludacrisfrom the album Lady Love ReleasedNovember 11, 2009GenreR&Bhip hopLength4:05LabelCapitol Music GroupSongwriter(s)Durell BabbsChristopher BridgesJerry Texx FranklinLeToya LuckettKristina StephensJ. ValentineProducer(s)TankLeToya singles chronology She Ain't Got...(2009) Regret(2009) Good to Me(2010) Ludacris singles chronology Bulletproof(2008) Regret(2009) How Low(2010) Music videoR...

Fictional location in DC Comics For the historical city on which this topic is based, see Themiscyra (Pontus). ThemysciraA rebuilt and relocated Themyscira as seen in Wonder Woman (vol. 2) #177 (Feb 2002), art by Phil Jimenez.First appearanceAs Paradise Island:All Star Comics #8(October 1941)[a]As Themyscira:Wonder Woman (vol. 2) #1(February 1987)Created byWilliam Moulton MarstonHarry G. PeterIn-universe informationTypeCity-state / Island countryRace(s)AmazonsLocationsEarth, in the mi...

 

شعار الجمعية السعودية الخيرية لمرضى الإيدز سُجلت 10,217 حالة إصابة جديدة بفيروس الإيدز في المملكة العربية السعودية في الفترة بين عامي 2000 و2009، وقد حدثت معظم هذه الإصابات -حوالي 7,261 حالة- في المغتربين من غير السعوديين [1]، كما أن ثلثي الإصابات في الرجال (نسبة المصابين من الرج...

 

Indian American professor of computer science Vijay VaziraniAt UC Irvine, 2021Born1957IndiaNationalityAmericanAlma materMIT (Bachelor's degree)University of California, Berkeley (PhD)Harvard University (PostDoc)Known forValiant–Vazirani theorem, Isolation lemmaRelativesUmesh Vazirani (brother)Awards ACM Fellow Guggenheim Fellowship John von Neumann Theory Prize Scientific careerFieldsalgorithms, computational complexity theory, algorithmic game theory.Institutions Georgia Institut...

PausKlemens XAwal masa kepausan29 April 1670Akhir masa kepausan22 Juli 1676PendahuluKlemens IXPenerusInosensius XIInformasi pribadiNama lahirEmilio Bonaventura AltieriLahir13 Juli 1590Roma, ItaliaMeninggal22 Juli 1676Roma, Italia Klemens X (13 Juli 1590 – 22 Juli 1676) adalah Paus yang menjabat sejak 29 April 1670 sampai 22 Juli 1676. lbs Paus Gereja Katolik Daftar paus grafik masa jabatan orang kudus Nama Paus Abdikasi Paus Paus emeritus Antipaus Paus terpilih Abad ke-1s.d. k...

 

Avenue in Brooklyn, New York Coney Island AvenueConey Island Avenue & Avenue MOwnerCity of New YorkMaintained byNYCDOTLength5.3 mi (8.5 km)[1]LocationBrooklyn, New York CityCoordinates40°36′44.56″N 73°57′46.11″W / 40.6123778°N 73.9628083°W / 40.6123778; -73.9628083South endRiegelmann Boardwalk in Brighton BeachMajorjunctions Belt Parkway in Brighton Beach NY 27 in Prospect Park SouthNorth end NY 27 / Parkside A...

 

2014 South Korean filmHill of FreedomDirected byHong Sang-sooWritten byHong Sang-sooProduced byKim Kyoung-heeStarringRyo Kase Moon So-riCinematographyPark Hong-yeolEdited byHahm Sung-wonMusic byJeong Yong-jinProductioncompanyJeonwonsa FilmsDistributed byFinecutRelease dates September 2, 2014 (2014-09-02) (Venice Film Festival) September 4, 2014 (2014-09-04) (South Korea) Running time67 minutesCountrySouth KoreaLanguagesKorean English JapaneseBox officeUS$...

State park in Lauderdale and Lawrence counties, Alabama, United States Joe Wheeler State ParkLocation in AlabamaLocationLauderdale & Lawrence counties, Alabama, United StatesCoordinates34°47′28″N 87°22′45″W / 34.79111°N 87.37917°W / 34.79111; -87.37917Area2,550 acres (10.3 km2)Elevation571 ft (174 m)DesignationAlabama state parkEstablished1949Named forJoseph Joe WheelerAdministratorAlabama Department of Conservation and Natural ResourcesW...

 

Para otros usos de este término, véase Converse (desambiguación). Converse, Inc. Tipo Subsidiaria de NikeIndustria Calzado, textilFundación 1908 (115 años) Malden (Massachusetts), MA, Estados UnidosFundador Marquis Mills ConverseSede central Boston, MA, Estados UnidosProductos Zapatillas Ropa deportivaPropietario NikeEmpresa matriz NikeSitio web www.converse.com[editar datos en Wikidata] Sede de Converse en Boston, Massachusetts en los Estados Unidos. Converse es una compa...

 

Matt Brown Nombre Matthew Burton BrownNacimiento Jamestown, Estados Unidos10 de enero de 1981 (42 años)Alma máter Greeneview High SchoolApodo The Immortal (El Inmortal)Estilo Jiu Jitsu, Judo, BoxeoEquipo Elevation Fight TeamPeso 78 kg (172 lb)Estatura 1.83 cmNacionalidad  EstadounidenseAños activo 2004-PresenteResidencia Colombus, Estados UnidosEstadísticasTotal 37Victorias 22 • Por nocaut 14 • Por sumisión 6 • Por decisión 2Derrotas 16 ...

Antón Stepánovich Arenski Антон Степанович Аренский Información personalNombre en ruso Антон Аренский Nacimiento 12 de julio de 1861jul. Nóvgorod (Imperio ruso) Fallecimiento 25 de febrero de 1906jul. Zelenogorsk (Rusia) Causa de muerte Tuberculosis Sepultura Cementerio de Tijvin Nacionalidad RusaReligión Iglesia ortodoxa FamiliaCónyuge Yelizaveta Lachinova EducaciónEducado en Conservatorio de San Petersburgo Alumno de Nikolái Rimski-Kórsakov Infor...

 

Type of café The Café Hawelka coffee house on a quiet Thursday morning The Viennese coffee house (German: das Wiener Kaffeehaus, Bavarian: as Weana Kafeehaus) is a typical institution of Vienna that played an important part in shaping Viennese culture. Since October 2011 the Viennese Coffee House Culture is listed as Intangible Cultural Heritage in the Austrian inventory of the National Agency for the Intangible Cultural Heritage, a part of UNESCO. The Viennese coffee house is described in ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!