У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Вяча.
Вяча — рака ў Лагойскім і Мінскім раёнах Беларусі, колішні прыток Свіслачы (басейн Дняпра), упадае ў Заслаўскае вадасховішча.
Назва
Назва Вяча балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Ventė.
Гідранімічныя аналагі — назвы літоўска-латвійскай ракі Вэнта, дзвінскага прытоку ракі Вята.
Згодна з К. Бугам, які аб’ядноўваў тры згаданыя гідронімы ў адно гняздо, назва Вячы ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць» і значыць «Звілістая (рака)»[1].
Гідраграфія
Даўжыня 40 км. Вадазбор 297 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Агульнае падзенне 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰.
Пачынаецца на паўночны захад ад в. Селішча Лагойскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м.
На рацэ вадасховішча Вяча, зоны адпачынку Вяча і Мінскае мора.
Зноскі
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
|
---|
Левыя прытокі | |
---|
Правыя прытокі | |
---|