Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток нёманскай Іслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.
Калі не ў сувязі з прускім тапонімам Wolmen[1] (< *Valm-), дык устаўное В- як у назвах дняпроўскай ракі Вопь (< *Ap- / *Up-), дзесенскай ракі Ворміна[2] (< *Arm-).
Аснова *Alm- ад літоўскага almėti, elmėti «сачыцца, струменіць; памалу цячы», далей да карацейшага alėti «памалу цячы, сачыцца». Ад індаеўрапейскага *el- / ol- «забалочвацца, зарастаць»[3].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы тыпу Almajas, Almenas, Elmė, Ilmas, прускія Elme, Elmone, Ylme, Ilmena[4], стараеўрапейскія гідронімы тыпу Almo, Ilm[5].
Яшчэ адна Волма[ru] — на паўночнай перыферыі старабалцкай прасторы, на ўсходзе ад буйнога возера Ільмень[6]. Гэтыя два суседнія гідронімы найверагодней аднаго паходжання, з шэрагу асноў Alm- : Elm- : Ilm-.
З вялікай вадой такія гідронімы суадносяцца і на сумежжы Літвы і цяперашняй Беларусі (Аўкштойцкае Паазер’е — Браслаўскія азёры): недалёка адно ад аднаго возера Ільмёнак (каля Браслава) і літоўскія азёры Almajas, Almenas.
У азёрных назвах аснова Alm- : Elm- : Ilm- перадае значэнне павольнай запаўняльнасці возера вадой. У рачных назвах — значэнне нешматводнасці і няхуткаплыннасці.
Значэнне назвы Волма можна перадаць як «Струмяністая (рака)» (нешматводная бы струмень).
Гідраграфія
Даўжыня ракі складае 103 кіламетры. Вадазбор — 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 6,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,5 %.
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.