Гра́ва, канал Граўка — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Свіслач.
Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Пачынаецца ў напрамку на паўночным усход ад вёскі Пагарэлае, упадае ў Асіповіцкае вадасховішча на поўдзень ад аграгарадка Лапічы. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 47 % тэрыторыі. Рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 115. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 38—39. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
|
---|
Левыя прытокі | |
---|
Правыя прытокі | |
---|