Дражня (рака)

Дражня
Разліў Дражні ўвесну, 2022 г.
Разліў Дражні ўвесну, 2022 г.
Характарыстыка
Даўжыня 10,5 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Лесапарк «Сцяпянка»
 • Каардынаты 53°54′21″ пн. ш. 27°40′00″ у. д.HGЯO
Вусце Свіслач
 • Месцазнаходжанне каля в. Падлоссе
 • Каардынаты 53°50′25″ пн. ш. 27°40′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Мінск
physical
Дражня (рака)
Дражня (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дра́жня (Дра́жна, Дра́жніца), Слоўць — рака ў Мінску, левы прыток Свіслачы, у наш час пераважна ў калектары «Дражня», даўжыня 10,5 км[1].

Агульнае

Выток у цяперашнім лесапарку «Сцяпанка» паміж Лесапаркавай вуліцай і Геалагічным праездам, далей рака цякла да Ключавай вуліцы, пасля чаго пад прамым вуглом заварочвала на поўдзень у бок вуліц Солтыса і Алтайскай. Уздоўж Алтайскага завулку рака праступае і цяпер. У раёне дарогі на Магілёў (цяпер Партызанскі праспект), дзе месцілася вёска Слоўвец, рака мела назву Слоўць. Праз падземнае цячэнне Дражні ўзнікалі цяжкасці пры будаўніцтве станцыі метро Магілёўская[2][3]. Упадае ў Свіслач у раёне вёскі Падлоссе, перад гэтым праходзіць цераз станцыю аэрацыі[4].

Гісторыя

Гістарычна на рацэ стаялі такія населеныя пункты: Дражня, Яхімава, Барсукі, Слоўвец, фальварак Забалоцце. Рака знікае з карт у 1960-я гады, змяшчаецца ў калектар.

Зноскі

  1. Корреспондент «НГ» спустился в дождевой коллектор вслед за диггером (руск.). sb.by (27 лютага 2015).
  2. Реки и озёра Минска вчера и сегодня (руск.). poshyk.info (23 лютага 2018).
  3. Реки-призраки затопляют станции метро и улицы Минска (руск.)(недаступная спасылка). minsknews.by (18 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021.
  4. Карта Мінска 1916 года (польск.).

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!