Кітаеўская сінагога, таксама вядома як Сінагога хасідаў з Койданава — колішняя хасідскаясінагога ў Мінску. Дзейнічала ў канцы XIX — пачатку XX ст. Размешчана ў глыбіні квартала Траецкага прадмесця па вул. Аляксандраўскай (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9А). Цяпер у будынку размяшчаецца Дом прыроды.
Гісторыя
«Кітаеўцамі» (а таксама «скакунамі» і «кар[а]лінцамі») называлі хасідаў, у адрозненне ад літвакоў, і «кітаеўскія» сінагогі былі ў многіх гарадах цяперашняй Беларусі. Паводле ж мінскай гарадской легенды, назва сінагогі паходзіць ад імя купца Баруха Кітаеўскага, які ёю валодаў, і гэты міф вельмі распаўсюджаны.
Пабудавана ў пачатку XIX ст. (паводле іншых звестак, у 1874) хасідамі з Койданава. Была асноўным малельным домам для хасідаў старога горада, вельмі папулярным сваёй музыкай для набажэнстваў, найперш вядомымі спевамі Янкеля Тэлеханера (Целеханера).
У суседнім будынку, які выходзіў фасадам на вул. Аляксандраўскую (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9), размяшчалася хасідская («кітаеўская») ешыва.
У 1970-я гады будынак сінагогі адрамантаваны і перададзены Дому прыроды.